Навука Давідавая. Малітва яго, як быў у пячоры.
Голасна крычу я да Госпада, голасна да Госпада малюся.
Прад Ім я мой жаль выліваю, Яму пра тугу маю апавядаю.
Калі зьнемагае мой дух ува мне, Ты ведаеш сьцежку маю. На дарозе, якой я хадзіў, яны ўкрадкам сіло мне паставілі.
Гляджу я ўправа – нікога няма, хто б ведаў мяне; прыпынку няма для мяне, ніхто аб душу маю не парупіцца.
Дык да Цябе крычу я, о Госпадзе, кажучы: Ты – мой прыпынак, Ты – мая доля ў зямлі жывых!
Зваж на мой плач, бо вельмі зьнямогся я; ратуй Ты мяне ад маіх перасьледавацеляў, бо яны дужэй за мяне.
Вызваль зь вязьніцы душу маю, каб імя Тваё выхваляць. Пабожныя мяне навокал абступаюць, каб Ты мне ласку зрабіў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий