пятница, 9 октября 2009 г.

Міласьціна

Аднойчы тата сказаў дачцэ:

- Паслухай, дочачка! Калі жабрак грукае ў твае дзьверы і просіць даць яму хлеба, ён просіць аб гэтым дзеля Бога, і Гасподзь, Які дае ўсім хлеб, у гэты момант заклікае даць міласьціну. Айцец усяго існага ў сьвеце шкадуе кожнага, хто пакутуе, і ўсе добрыя справы, якія дапамагаюць церпячаму, узносяцца да Неба, зьбіраюцца там, нібыта аблокі, і вяртаюцца, як дождж, на зямлю. Таму, пакуль зьдзяйсьняюцца добрыя справы, крыніца дабра застаецца невычарпальнаю, і кожны дрэнны ўчынак загладжваецца добрым.

Калі міласэрнасьць падае міласьціну – падарунак атрымліваюць абодва: той, хто просіць, прымаючы хлеб і спатольваючы голад, і той, хто дае, атрымліваючы, як узнагароду, блаславенства Божае. Нават цяжка сказаць, хто ад гэтай міласьціны атрымлівае болей: няшчасны жабрак, ці міласэрная рука, якая дае яму міласьціну.

У гэтай задачы няма рашэньня, бо дакладна падлічыць набытае кожным проста немагчыма. Дый ня варта гэтага рабіць, а трэба толькі ўсьвядоміць: калі ты дала хлеб і атрымала Божае блаславеньне – гэта самы найлепшы падарунак для цябе!

(З кнігі “Агеньчык сьвятога Францішка”, пераклад з расейскай мовы).

Комментариев нет:

Отправить комментарий