понедельник, 19 октября 2009 г.

Гарлівыя літвіны і сьвядома адроджаныя беларусы

Аказваецца, гэта быў бой паміж “гарлівымі літвінамі” і “сьвядома адроджанымі беларусамі”. Літвінаў было двое. Прычым, гэта былі мужчыны, а беларуска – адна я. Сілы аказаліся няроўнымі – і вось перад вамі першая ахвяра літвіна-беларускай грамадзянскай вайны. А мо’ ўжо і ня першая, хто ведае… І колькі ні “напіраў на мяне беларускі нацыяналізм зь ягонымі абсурднымі і злачыннымі міфамі”, падштурхоўваючы да змаганьня не на жыцьцё, а на сьмерць, усё ж такі неўзабаве далі аб сабе знаць такія ганебныя заганы, як “наіўнасьць і экзальтацыя”, а таксама “хрысьціянская любоў, якую я не ўмею стрымліваць” і пры дапамозе якой я, аказваецца, спрабавала “прымусіць гарлівых літвінаў быць такімі сама экзальтавана-наіўнымі нацыяналістамі, як і я”…
***
Але ж адзін з гэтых літвінаў мне ўсё роўна падабаецца. Я нібыта бачу ягоную душу… Пакуль што яшчэ чыстую…
***
На сэрцы вельмі цяжка...

Комментариев нет:

Отправить комментарий