Показаны сообщения с ярлыком Незразумелае. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Незразумелае. Показать все сообщения

понедельник, 7 июня 2010 г.

Гогаль і мовы :(

...Доўгае знаходжаньне за мяжой ўраўнаважыла ўкраінскі і расейскі складнікі сьветапогляду М.В. Гогаля, зрабіла арыгінальным і самабытным ягоны погляд на прыроду расейска-ўкраінскіх дачыненьняў, што знайшло адлюстраваньне ў вядомай спрэчцы з В. М. Бадзянскім аб адносінах да расейскай мовы і творчасьці Тараса Шаўчэнкі, перададзенай пісьменьнікам Рыгорам Данілеўскім: «Нам, Восіп Максімавіч, трэба пісаць па-расейску, трэба імкнуцца да падтрымкі і ўмацаваньня адной, валадарнай мовы для ўсіх родных нам плямёнаў. Дамінантай для рускіх, чэхаў, украінцаў і сэрбаў павінна быць адзіная сьвятыня - мова Пушкіна, якою зьяўляецца Эвангельле для ўсіх хрысьціянаў, каталікоў, лютэранаў і багемскіх братоў... Нам, маларосам і рускім, патрэбна адна паэзія, спакойная і моцная, нятленныя паэзія праўды, дабра і прыгажосьці. Рускі і маларос - гэта душы двайнят, якія папаўняюць адна другую, родныя і аднолькава моцныя. Аддаваць перавагу адной у шкоду іншай, немагчыма».
Крыніца:

http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%93%D0%BE%D0%B3%D0%BE%D0%BB%D1%8C,_%D0%9D%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B9_%D0%92%D0%B0%D1%81%D0%B8%D0%BB%D1%8C%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87
(пераклад мой :)
***
Але добра, што ён хоць беларусаў ня ўспомніў - бо, напэўна, не ўважаў нас за славян... :)

четверг, 27 мая 2010 г.

Бог і Рыгоравіч…

Адна бабуля сказала, што... Бога няма…
- Чаму Вы так вырашылі? - зьдзівілася сястра Натальля.
- Таму што калі б Ён быў, то не было б Аляксандра Рыгоравіча! – упэўнена адказала бабця…

воскресенье, 16 мая 2010 г.

"Актуаліі..." альбо "Дасталі!"

Нашу такі во шалік. Бо падабаецца.
Але што могуць падумаць людзі?!... Асабліва ў сьвятле апошніх падзей...
Невядома...

четверг, 22 апреля 2010 г.

Загадкавая беларуская душа…

На легіянэрскім заданьні разам зь сястрой спрабуем размаўляць на духоўныя тэмы з 70-гадовым мужчынам. А ён нам кажа:
- І што вы можаце мне распавесьці? Я таксама каталік, але малітваў ведаю нашмат больш за вас, і ўсе – напамяць.
Мы:
- Напэўна, Вы ведаеце: “Ойча наш”, “Вітай Марыя”, “Хвала Айцу”, Сымбаль веры”..? А якія яшчэ?
Мужчына:
Не, я малюся па-расейску.
Мы:
- Па-расейску? Але ж у Менскіх касьцёлах нават няма расейскамоўных набажэнстваў…
Мужчына:
- Я малюся па праваслаўнаму малітоўніку. А што, нельга? Бог жа адзін. Да таго ж беларускую мову я ня ведаю.
Мы:
- Ну канечне ж можна. Але чаму ж Вы ня ведаеце роднай мовы? Вы ж, напэўна, вучыліся ў беларускамоўнай школе?
Мужчына:
- Так. Вучыўся. Але калі тое было… Расейская мова мне бліжэй. А мы з жонкай калісьці ў Баўгарыі адпачывалі, дык там да нас, рускіх, так добра ставяцца
Мы:
- Дык Вы ж беларус… А да рускіх там добра ставяцца, бо напрыканцы XIX стагодзьдзя Расея вызваліла Баўгарыю ад турэцкага прыгнёту. Да таго ж рускія лю…
Мужчына, перабіваючы нас на палове слова:
- Ой, дзевачкі, толькі ня трэба мне казкі пра рускіх людзей распавядаць. Бо ўсе ж ведаюць, што “лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль” ! Вось…

среда, 21 апреля 2010 г.

Касьцёл, аўтазак і вясна

То быў звычайны дзень вясеньні (АРЛ у чарговы раз кудысьці кагосьці пасылаў)

І лЮдцы бегалі наўкола… (а сярод іх і апазыцыянэры, між іншым)

А я стаяў у (ачапленьні) захапленьні

Каля Чырвонага касьцёла... (ТОЛЬКІ Z!!! :)




среда, 17 марта 2010 г.

Філёзаф і Праўда. Альбо: “Ісьціна недзе побач” :)

-Кажа Яму Пілат: Што такое Праўда?" (Ян, 18:38)

-Ян, 0:24 - дык усё ж?!

***
“Нараджэньне Тваё, Хрысьцё Божа наш, зазьзяла на ўвесь сьвет сьвятлом пазнаньня.

Дзякуючы яму тыя, што зоркам служылі, ад зоркі навучыліся пакланяцца Табе, Сонцу справядлівасьці,
І зразумелі, што Ты – сьвітаньне з вышыняў. Госпадзе, слава Табе.”

суббота, 6 марта 2010 г.

Мсьціслаўе

На 1-м і 2-м фотаздымках - даволі змрочная карціна беларускага мастака Андрэя Мірскага з выяваю Мсьціслаўскага касьцёла Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, пабудаванага кармелітамі ў 1637–1638 гадох і рэканструяванага ў ХVIII стагодзьдзі. Карціна напісана ў 1991 годзе. Касьцёл яшчэ ў занядбаньні, без крыжоў, над ягонымі купаламі кружляе неўгамоннае вараньнё.
На 3-м фотаздымку - так касьцёл выглядае цяпер.
Карціна гэтая даволі вялікая. Яна вісіць у мяне над канапаю, і калі я кладуся спаць - апынаецца прама ў мяне над галавой. А ўначы, калі я прачынаюся - бачу, як яна паціху апускаецца ўсё ніжэй ды ніжэй, але, як толькі заўважае, што я ўжо расплюшчыла вочы - тут жа вяртаецца на месца. І так паўтараецца кожны раз... Можа яна хоча мне нешта сказаць?.. А можа кліча мяне ў Мсьціслаўе?..
А іншыя карціны вісяць на сваіх месцах абсалютна нерухома... :)


пятница, 19 февраля 2010 г.

Толькі Ł і толькі Z! :)

Толькі лацінка, Зянон і Касьцёл!
Край – без расейшчыны і маскалёў.
Толькі Пагоня зь вершнікам сьмелым.
Штандар толькі бел-чырвона-белы.


Толькі Пан Бог, Марыя і Езус!
Ворагі злыя няхай к нам ня лезуць.
Толькі Любоў, Надзея і Вера!
Разам з Хрыстом пераможам мы Зьвера!

Ну а пакуль што – Рыгорав
іч толькі…
Трусік чароўны, крыжыкі, нолікі …
Закат над балотам, зьвязда ў каласох…
Лён ў стужках чырвона-зялёных засох…


Колькі ж яшчэ нам ў пустэльні блукаць?..

Колькі гадоў між сабой ваяваць?..
Мы ж беларусы. Мы мірныя людзі…
Толькі вось Воршу наўрад ці забудзем… :)

понедельник, 15 февраля 2010 г.

Урэднасьць... :)

Ксёндз - зьвер вельмі харошы чалавек… Ён стараецца ставіцца да мяне па-людзку… І нават зрабіць нешта добрае… Але ў яго гэта не атрымліваецца... Напэўна таму, што я замінаю...

четверг, 11 февраля 2010 г.

:)

На днях адзін грэка-каталіцкі сьвятар, зазірнуўшы ў мой ЖЖ, падумаў, што я манашка, а не сьвецкая францішканка… І што я сяджу побач з праваслаўным айцом з БАПЦ за адным кампутарам і разам зь ім з захапленьнем чытаю ЖЖ добра ўсім вядомага паганца… Прама дэтэктыў нейкі атрымаўся… З допытам...

Да… Віртуальнасьць – гэта не рэальнасьць… Тут многія людзі могуць цябе зусім няправільна зразумець…

пятница, 5 февраля 2010 г.

Гісторыкі і праграмісты

Ужо даўна заўважыла, што мне цяжэй за ўсё паразумецца зь гісторыкамі і з праграмістамі. Бо яшчэ ніводзін зь іх ніколі ня даў мне канкрэтнага і недвухсэнсавага адказу на зададзенае пытаньне, прычым, нават незалежна ад таго, па спэцыяльнасьці тое пытаньне было, ці не… Але, менавіта гэтыя людзі часьцей за ўсё сустракаюцца мне на жыцьцёвым шляху… Асабліва – гісторыкі… Часам мне здаецца, што іх у нас нашмат больш, чым бугальтараў… Да… Няма ў жыцьці ні гармоніі, ні балянсу…

четверг, 31 декабря 2009 г.

Мэнталітэт :( Кот і людзі. З бугальтарскага форума

Увечары выйшаў на балькон папаліць. Бачу - па карнізу суседзкі кот крадзецца. Ну, думаю, напэўна хоча вераб’інае гняздо спустошыць. Я прытаіўся, а потым як закрычу: “Ану псік адсюль! Ты што тут робіш, шэльма!?” На месцы застаўся толькі кот. З месца сарвалася бабця, якая зьбірала нейкае насеньне зь кветак пад бальконам. Хлопец, які сядзеў на трубе і піў піва, зваліўся зь яе і - бегчы. Дзяўчына, што клеіла аб’явы ля пад’езда, “зьліняла” у імгненьне вока. Кот працягваў павольна красьціся…

понедельник, 28 декабря 2009 г.

???????????? Гэта што?

Цудоўныя ў нас людзі ёсьць… Спачатку пан Дзяніс Салаш абазваў мяне “пляткаркай-паклёпніцай", "пляткаркай звычайнаю", "экзальтаванай касцельнай дэвоткай" (дарэчы, ўсё гэта я чую ад яго ўжо ня ў першы раз), ну, я цярплю, ды кажу яму, што я ж легіянэрка, таму мушу быць здольнай вытрываць дзеля Хрыста нават і не такія рэчы. А пан у адказ пачынае пагражаць мне экскамунікай за блюзьнерства. Я прапаную яму зьвярнуцца да Тадэвуша Кандрусевіча, а ў адказ атрымліваю вось што:

"
Раю я вам самой здацца Яго Эксцэленцыі, прыйсці і афіцыйна заявіць: я, Марына Бараноўская* (толькі ж я не Бараноўская, а Баброўская) па ўласнай ініцыятыве, самазакінулася як двацаціпяцітысячніца ад БНФ на тэрыторыю "польска-касцельнай чмуты" з мэтамі нацыяналістычнай прапаганды і сталага пляткарства."
--
"Двадцатипятитысячники - передовые сЬвядомые крупных промышленных центров РБ, добровольно поехавшие по призыву БНФ на хозяйственно-организационную работу в католические приходы Западной Беларуси в начале 1990-ых, В ноябре 1991 года Сойм БНФ(б) принял постановление о направлении 25 тыс. сЬвядомых с достаточным организационно-политическим опытом. Это решение нашло среди националистических масс широчайший отклик. В отборе добровольцев наряду с партийными организациями принимали участие коллективы сЬВядомых, которые обсуждали поступившие заявления на районных и областных собраниях. В итоге по РБ было отобрано и послано на работу в польские парафии 27 519 сЬвядомых. "
http://www.oval.ru/enc/21814.html

Шаноўнае спадарства і панства, мо' хто ведае, аб чым тут увогуле вядзецца?
А пачытаць усе гэтыя пэрлы можна вось тут:

http://budzimir.livejournal.com/19043.html

воскресенье, 27 декабря 2009 г.

Вясна ? :)

За вокнамі птушкі шчабечуць на ўсе галасы, а ўчора каты паўночы канцэрт давалі. Я нават акно прыадчыніла, каб нічога не прапусьціць. Мушу адзначыць, што каты прадэманстравалі высокі ўзровень выканаўчага музычнага майстэрства, бездакорны густ і вытанчаную нюансыроўку. Асабліва ўразіла шчырасьць пачуцьцяў, шляхетнасьць тэмбраў, мяккасьць гучаньня і цудоўны падбор музычнага рэпэртуару. Каціны аркестр нібыта выпраменьваў жыцьцёвую сілу, і мяне не пакідала адчуваньне, што пад маімі вокнамі сабраліся каціныя зоркі з усяго сьвету...
Можа ўжо сакавік наступіў? А людзі ня ведаюць і да сустрэчы Новага Году рыхтуюцца... :)

суббота, 26 декабря 2009 г.

"Рыбалка" :)

Вялікі засьнежаны горад у чарговы раз змагаўся з акупанткаю ноччу, ужываючы супраць яе свае шматлікія рознакаляровыя ліхтары. Але ж усе і так добра ведалі, што перамога ўсё роўна будзе за ёй. Аксамітны чорны кот ростам 1м65см цудоўна глядзеўся на фоне толькі што выпаўшага чысьцюткага сьнегу. Ён спакойна сядзеў побач з ужо пратаптанай людзьмі вузенькай сьцяжынкай і на кагосьці, ці на штосьці чакаў. Раптам ягоныя загадкавыя смарагдавыя вочы сустрэліся з маімі задумлівымі шэрымі. Кот павольна падняўся, штосьці мяўкнуў сабе пад нос, абтрос ад сьнегу свой пушысты чорны хвост і рашуча пайшоў сьледам за мной, ледзьве не наступаючы мне на пяткі. Ад такога незвычайнага спадарожніка на душы ў мяне адразу ж зрабілася неяк вельмі маркотна і трывожна. Усьведамляючы, што ад ката трэба тэрмінова нейкім чынам пазбавіцца, я палезла ў сваю торбачку і дастала адтуль бліскучую серабрыстаю рыбіну (як сымбаль хрысьціянства, натуральна, а не як спажыву для абсалютна незнаёмага мне ката :) і шпурнула яе прама ў лапы чорнай жывёліне. Ката такі мой учынак абсалютна не зьбянтэжыў, і нават не зьдзівіў. Ён спрытна спаймаў рыбіну леваю лапаю і, хітра ўсьміхнуўшыся, прыціснуў яе да сэрца, а правую лапу паклаў мне на плячо (жах які…) і ціха прашаптаў мне на вушка: “Ня бойся…”

Вось такі "жахлівы" сон можа прысьніцца хрысьціянцы, калі яна апаўночы заходзіць у ЖЖ добра ўсім вядомага паганца і пачынае дыскутаваць зь ім на тэму рыбалкі… :)
***
Але, дзякуй Богу, што мне хоць ГЛ ня сьніцца зь ягонымі круглагадовымі купальскімі оргіямі... Вось гэта было б насамрэч страшна... :)

понедельник, 21 декабря 2009 г.

“Хвост” :(

Сёньня ўвечары, як толькі я выйшла з касьцёла, за мной адразу ж увязаўся “хвост” у выглядзе кабеты гадоў пад 50. Я іду – і яна за мной. Я спыняюся на зялёнае сьвятло – і яна стаіць непадалёку. Я паднімаюся на ганак адміністрацыйнага будынку – і яна тут як тут. А навокал – “ні машын, ні людзей”, а толькі сьнег ды ёлкі. Нарэшце я не вытрымліваю і пытаюся:

- У чым справа? Можа Вам патрэбна якая-небудзь дапамога?

- Я не разумею беларускую мову,- сурова адказвае жанчына на польска-беларускай трасянцы. А потым задае мне вельмі цікавае пытаньне:

- А што Вы рабілі ў нашым касьцёле?

У адказ я дастаю мабільнік і пачынаю набіраць першы патрапіўшыся на вочы нумар. І толькі пасьля гэтага жанчына пакідае мяне ў спакоі і сыходзіць. І як мне гэта разумець?..

воскресенье, 20 декабря 2009 г.

***

Я прыйду да Вас у вобразе Плачкі, і буду плакаць па тых дзецях, якіх Вы калісьці пакінулі. Памятаеце, тады, на вечарыне ў пана А. Вы пачалі зьбірацца дадому раней за ўсіх, а пан К. спытаў у Вас:

- Пане Л., куды ж Вы так рана зьбіраецеся? Пабудзьце ‘шчэ з намі. У Вас жа дзеці ў хаце ня плачуць…

Пачуўшы пра дзяцей, Вы раптам спахмурнелі і ціха прамовілі:

- Адкуль Вы ведаеце, пан К.? Магчыма, дзесьці й плачуць…

Але ж Вы пайшлі не да іх…

понедельник, 30 ноября 2009 г.

Пан Гарлівы Літвін, інтэрнэт і беларускі нацыяналізм :)

Пан Гарлівы Літвін напісаў сёньня, што ў яго ўзьніклі праблемы зь інтэрнэтам. І што “скоро, видимо, сам Бог, в лице временно, хотя и неправомерно, замещающего его в деревне Белтелекома, освободит пана от любого рода Интернет-«обязанностей». Так вось я зараз малюся да сьв. Ісідара Сэвільскага – патрона інтэрнаўтаў і інтэрнэту, каб такога ня здарылася, і каб Пан Бог, празь ягонае заступніцтва , дазволіў пану Гарліваму Літвіну і надалей карыстацца інтэрнэтам без усялякіх праблемаў, перашкодаў і абмежаваньняў, а мо’ нават і бясплатна.

Адзін чалавек, які заўжды прытрымліваўся нэўтральных палітычна-ідэалягічных поглядаў, сказаў мне, што, на ягоную думку, Гарлівалітвінізм – гэта такі спэцыяльны праект, створаны дзеля таго, каб паказаць слушнасьць і прывабнасьць беларускага нацыяналізму, а таксама разварушыць, абудзіць і аб’яднаць вакол беларускай нацыянальнай ідэі ня толькі нацыяналістаў “всех мастей”, але і іншых, пакуль што “нэўтральных” грамадзянаў. І што нібыта гэты праект даволі пасьпяхова рэалізоўваецца. А мо’ гэта і сапраўды так? Прынамсі, мяне пан Гарлівы Літвін і насамрэч разварушыў, і нават з тымі-сімі людзьмі “аб’яднаў”, калі можна так выразіцца :) Але я спадзяюся, што ня толькі мяне…Так пажадаем жа пану Гарліваму Літвіну посьпехаў у ягонай нялёгкай, але вельмі неабходнай працы на ніве адраджэньня здаровага беларускага нацыяналізму. Пане Божа, дапамагай яму… :)

пятница, 20 ноября 2009 г.

Пакліканьне

Не, ну што ж гэта такое… “Кажуць”, што ў нейкіх “Тлумачэньнях” напісана, што нельга адначасова быць і ў Ордэне, і яшчэ ў якім-небудзь каталіцкім руху (у маім выпадку гэта – Легіён). Але ж у Канстытуцыі напісана зусім іншае… А мяне да таго ж ужо і да пастуляту прынялі… І ў Легіёне Абяцаньне дадзена і пацьверджана… Ды й не ўяўляю я свайго жыцьця ні без Легіёну, ні без Ордэну… Абодва пакліканьні такія выразныя… А мо’ гэта намёк на тое, што мне трэба падумаць аб Другім Францішканскім Ордэне?.. Але ж узрост ужо зусім не падыходзячы… Да таго ж у мяне абсалютна няма ні здароўя, ні ўменьня рабіць хоць што-небудзь карыснае ды й увогуле жыць у калектыве… Я не кажу ўжо аб пакоры… Во задача… Век жыві - век змагайся...

среда, 18 ноября 2009 г.

Выпрабаваньні...

Пан Бог пасылае мне выпрабаваньні… Адно за другім…. Адно за другім… Вось ужо камусьці не дае спакою маё знаходжаньне ў Ордэне…
Ксёндз кажа: “Радуйцеся! Гэта значыць, што Бог Вас вельмі моцна любіць”…
Брат-манах кажа: “Змагайцеся! Бо Вы “занадта” блізка “падышлі” да Бога, а д’яблу гэта не падабаецца"…
Сьвяты Францішак кажа: “Сястра! Калісьці я сам запрасіў цябе ў Ордэн…Я не адмяняў свайго запрашэньня"...
Пан Езус кажа: “ Агнешка! Вось Я ізноў прамаўляю тваё імя… Ужо ня шэптам… Ужо голасна….Пачуй Мяне!.. Пакінь усе свае страхі, трывогі, крыўды, слабасьці, недавер, прывязанасьці… Адчуй, што такое Свабода... Павер Любові... і сьмела ідзі за Мной… Шляхам сьвятога Францішка...
Пане, я цалкам пакладаюся на Тваю волю і міласэрнасьць... Ведаю, што Ты мяне ніколі не пакінеш... Разам з Табой я вытрываю... Вытрываю ўсё...