пятница, 16 октября 2009 г.

Восень

...А на менскіх вуліцах восень, закаханая ў найпрыгажэйшы на сьвеце горад, бязьлітасна абрывала з дрэваў рознакаляровае лісьце, варажыла на ім, нібыта гарэзьлівая дзяўчынка на пялёстках далікатнай рамонкі: любіць, ня любіць, любіць, не..., і ад спорнага жоўта-чырвонага лістапада немагчыма было схавацца нават пад парасонам...

Комментариев нет:

Отправить комментарий