А мяне толькі што перапісалі. Перапісчык прыходзіў вельмі прыемны і сымпатычны. І нават блянк беларускамоўны быў пры ім. Праўда, хлопчык спачатку сказаў, што ня надта добра ведае беларускую мову, але потым як разгаварыўся, дык аказалася, што ведае ён яе прынамсі ня горш за мяне.
Пад час перапісу мне нават удалося крыху "палегіянэрыць" і "пафранцішканіць" :) - г.зн. пагаварыць з хлопчыкам пра Бога. А заўтра ён будзе перапісваць адну з маіх суседак. Мяркую, што зь ейнай кватэры ён выйдзе практыкуючым праваслаўным хрысьціянінам і сьвядомым беларускім нацыяналістам... :)
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий