Напрыканцы легіянэрскіх спатканьняў старшыня звычайна прамаўляе “кароткае слова”. Вось адна з такіх прамоваў:
На беразе ручая мэдытаваў манах. Калі ён расплюшчыў вочы, то ўбачыў скарпіёна, які зваліўся ў ваду. Манах пашкадаваў яго і дастаў з вады. А скарпіён замест таго, каб выказаць падзяку, ўзяў ды ўкусіў манаха за руку. Тое ж самае паўтарылася і ў другі, і ў трэці раз. Манах даставаў скарпіёна з вады, а той кусаў яго ўсё мацней. І манах заплакаў ад болю. Селянін, які праходзіў побач, спытаў у манаха: “Навошта ты дапамагаеш скарпіёну? Няўжо ты ня ведаеш, што ніколі не дачакаесься ад яго нічога добрага?”.А манах адказаў: “Кожны робіць тыя ўчынкі, якія адпавядаюць ягонай сутнасьці. Скарпіён мусіць джаліць, а манах мусіць быць міласэрным. А якая твая сутнасьць? І дзеля чаго створаны ты?”
Пастараемся жа і мы быць вернымі Богу і выяўляць сваю сапраўдную хрысьціянскую сутнасьць: дабраслаўляць тых, хто нас джаліць, і любіць тых, хто лічыць сябе нашымі ворагамі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий