Показаны сообщения с ярлыком Ці лёгка быць Аляксандрам Рыгоравічам?... Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Ці лёгка быць Аляксандрам Рыгоравічам?... Показать все сообщения

пятница, 12 июня 2009 г.

Падазроны Кот :)


А з БэХаДэшным катом і сапраўды ня ўсё так адназначна... Я вось падазраю, што па іхняй сьцяне гуляе ня кот Баюн, а кот Варгін... Ну, вы ж, напэўна, чыталі "Шляхціца Завальню" Яна Баршчэўскага?.. Ой... А мо' і таго горш... Варгін - гэта яшчэ палова бяды... Мо' гэта ўвогуле ўсім нам добра вядомы беларускамоўны кот Партызан (палітычна адукаваны і маральна ўстойлівы :), які разам з Паўлам Севярынцам адбываў "хімію" ў Малым Сітне, шмат чаму там навучыўся і стаў сапраўдным "адмарозкам" :)... І я не зьдзіўлюся, калі гэты занадта "прасунуты" ва ўсіх напрамках кот-адмарозак неўзабаве перастане маўчаць, раскрые сваю рыжую пашчу і на ўвесь раён пачне крычэць: "Жыве Беларусь!" І не сумняваюся, што ў адказ мы тут жа пачуем: "Жыве з Богам!" І аднаму толькі Богу вядома, куды гэты "сьвядомы" паласаты кот можа нас усіх завесьці... :)

четверг, 4 июня 2009 г.

Кароткі агляд бягучага палітычнага моманту


***
А наш "Савушкін Прадукт"
Ўсе ядуць і "там" і "тут"! :)
***
Гаварыў мне Лібэрман:
-Не поддайтесь на обман, -
Лепей з намі вы дружыце,
А Ірану "Не!" скажыце.
***
Гаварыў я Лібэрману:
-Не паддайцеся падману,-
І зь Медведам не дружыце.
Беларусі "Так!" скажыце.
***
Спытаў у мяне Медвед:
-Вы денег хотите, иль нет?
Я горда сказаў яму:
-Маскальскіх рублёў не вазьму!
***
Цяпер у Эўропе ўсё прадам і куплю я!
А Медведу - мая прэзыдэнцкая дуля!.. :)
***

суббота, 30 мая 2009 г.

Мой адказ Пуціну


Нам не патрэбна ваша нафта,

І не патрэбны ваш крэдыт.

Эўропа дасьць нам ўсё хоць заўтра,

І “за ценой не постоит”.


Ў труне я бачыў ваш зьвярынец!

Дастаў мяне ўжо ваш Мядзьведзь!

Вы горш, чым Павал Севярынец…

Саюзу нашаму канец…


Вам не спалохаць нашых вожыкаў

Сваёй расейскай голай попай!

Ідзіце лесам асьцярожненька,

А мы пакрочым у Эўропу! :)


четверг, 21 мая 2009 г.

Я


Ну вось, адшукаў я нарэшце свой фотаздымак, які і мне самому вельмі падабаецца. Праўда , выглядаю я на ім крыху лепей, чым у жыцьці, але... Усіх сардэчна запрашаю яшчэ раз прагледзець мой профіль і палюбавацца :)










вторник, 19 мая 2009 г.

Лірычна-аптымістычнае

Добры дзень у Блог. Гы... Гэта ізноў я - ваш улюбёны дамавік Аляксандар Рыгоравіч :)

Бывай, гасьцёўня Паўла Севярынца!
Бывай, адміністратар злосны Зьміцер!
Бывай, жыцьцё бяз тлуму і клапот!
Вітай мяне, emieryka.blogspot!

Мой зорны час яшчэ ня мІнуў!
Яшчэ я выбухну, як міна!
І будуць вершы, будзе проза...
І расьцьвіту я, як мімоза :)

І будуць выбары ў парлямэнт.
І зноў парушу я рэглямэнт.
І будзе ўсё як і заўсёды...
Ня будзе толькі ў вас Свабоды.

Але навошта ж вам яна,
Калі у вас ва ўсіх ёсьць Я ?.. :)


Месцазнаходжаньне малюнка:

http://dzietki.org/cards/images/1160086729004.jpg