пятница, 23 октября 2009 г.

Пекла

…Калі я думаю пра пекла, адзінае, што я магу сказаць Госпаду: калі хто-небудзь і мусіць быць у пекле, няхай гэта буду я; калі хтосьці іншы мусіць быць ў пекле, дазволь мне суправаджаць яго.

Тут ня месца казаць аб тым, існуе ці не існуе пекла. Ня месца разважаць аб свабодзе чалавека адмовіцца ад Бога ў сваім жыцьці. Гэта проста крык грэшніка, якому ўсё даравана, гэта крык сьляпога, які стаў відушчым: няхай усе людзі збавяцца, няхай усе сядуць за стол у дзень, абяцаны Табой, калі Ты Сам будзеш служыць ім.

Вучню Езуса Хрыста нясьцерпна думаць, што хтосьці можа быць пазбаўлены шчасьця, якое Бог прыгатаваў для тых, хто любіць Яго… (па кнізе Ж-Р.Бушэ “Ідзі за мной”)

Комментариев нет:

Отправить комментарий