среда, 14 октября 2009 г.

Рыцары, якія абараняюць ненароджанае жыцьцё

Шаноўнае спадарства!

На мінулым легіянэрскім спатканьні старшыня паведаміў нам, што ў Менску дзейнічаюць курсы, на якіх вучаць, як трэ’ размаўляць зь людзьмі, каб яны ўсьвядомілі ўсю шкоднасьць абортаў. Курсы выпускаюць антыабартыўных прапагандыстаў (калі можна так выразіцца). Усім, хто на іх навучаецца, выдаюцца адмысловыя дзяржаўныя пасьведчаньні. З такім пасьведчаньнем вы зможаце спакойна прайсьці ў любую школу ці іншую навучальную ўстанову, каб правесьці там размову і з вучнямі, і з настаўнікамі, а таксама ў абартыўныя аддзяленьні бальніцаў і ў іншыя ўстановы.
***
У бальніцы адна жанчына распавяла нам, што калі яе муж паміраў, да яго паклікалі сьвятара, каб ён паспавядаўся. Пад час споведзі мужчыну “адкрылася”, што той аборт, які калісьці зрабіла ягоная жонка – гэта таксама і ягоная віна… Якім жа горкім было ягонае раскаяньне…

Часам людзі проста не ўсьведамляюць, што робяць… Нам сустракаліся жанчыны, якія зрабілі 15 абортаў…

Калі вы адчуваеце пакліканьне стаць сапраўдным рыцарам, які будзе абараняць ненароджанае жыцьцё, калі ласка, напішыце ліст на мой e-mail (ён бачны ў профілю). Тады я дашлю вам нумар тэлефону, па якім вы зможаце атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра курсы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий