У маім кампутары на працоўным стале ў спэцыяльнай папачцы ляжаць два партрэты. Адзін – Зянона Пазьняка, а другі – Паўла Севярынца.
І калі на душы вельмі цяжка, калі апускаюцца рукі і нічога ня хочацца рабіць, калі пачынае адольваць “лянота да працы і абыякавасьць да жыцьця”, я гляджу на Зянона Станіслававіча і думаю: “А яму ж там, за мяжой, нашмат цяжэй, чым мне тут. Яму і там не даюць спакою маскалі ды КаДэБэшнікі, але ён змагаецца, не адступае, ён стаіць на сваім…”. І на сэрцы адразу робіцца лягчэй, і настрой, дзякуючы падтрымцы спадара Зянона, неўзабаве ўздымаецца…
А калі мае думкі пачынаюць рухацца у няслушным накірунку, калі хочацца ўпяліцца ў тэлевізар і паглядзець які-небудзь савецкі фільм, замест таго, каб лішні раз памаліцца ці наведаць касьцёл; калі душа прагне пайсьці на спатканьне зь лесавікамі, дамавікамі і русалкамі :), замест таго, каб ляцець на нараду БХД, калі…, я кідаю позірк на партрэт свайго партыйнага боса – спадара Паўла, і адразу пачынаю усьведамляць, на колькі я ня маю рацыі, і часам мне нават робіцца сорамна…
Вось так два цудоўныя мужчынскія партрэты дапамагаюць мне заўсёды быць у належнай форме і ня збочваць з аднойчы абранага хрысьціянска-нацыяналістычнага жыцьцёвага шляху… :)
Комментариев нет:
Отправить комментарий