суббота, 31 октября 2009 г.
Нацюрморт "Кабета з агеньчыкам сьв.Францішка і вішнямі" :)
пятница, 30 октября 2009 г.
Пра Паўла Севярынца
Якія ж у нас людзі злыя, жорсткія ды зайздросьлівыя ёсьць. Ну проста дзіву даесься. Сядзяць ды чакаюць, нібыта ў засадзе, як бы гэта на прыстойнага, чыстага, добразычлівага чалавека напасьці ды яго жыўцом зьесьці. Раней усё Зянона Пазьняка “грызьлі”, цяпер вось да Паўла Севярынца дабраліся. Праўду калісьці Ірына Багдановіч пра іх пісала: “…Між звыклых масак – то ваўкі, то лісы. То рабскі пот, то масавы экстаз, то сьцёртыя, то зблытаныя рысы. На ўсім таўро распаду і маны. Яно на ўсіх – ад цэсара да сьмерда. Адкуль жа Вы, аскепак даўніны? Вы – вершнік з забароненага герба”.
Чалавек піша цудоўныя кнігі, стварае хрысьціянскую партыю, вядзе прыстойны лад жыцьця, на “хіміі” сядзіць за любоў да Беларусі, а яны яго гразьзю паліваюць… Па-беларуску… Як жа ўсё гэта прыкра… :(
четверг, 29 октября 2009 г.
Бабуля
Усё гэта - наша гісторыя, якой мы калісьці ня надта й цікавіліся. А цяпер ужо распытаць пра яе на жаль няма ў каго...
Дом
Вось такія восеньскія пэйзажы бачныя цяпер з майго вакна. А летам і суседнія дамы, і дарога, і мышыны хаваюцца за густой смарагдавай лістотай, і тады здаецца, што ў сьвеце няма нікога й нічога, акрамя дрэваў, птушак, ветру, аблокаў, матылькоў і бугальтарскага ўліку :)
Я жыву ў гэтым доме ўжо амаль два гады і ўсё ніяк не магу прызвычаіцца да той дзіўнай цішыні, якая тут пануе. Канешне, цішыня тут не абсалютная, але ж усё пазнаецца ў параўнаньні: калісьці мой дом стаяў там, дзе дзень і ноч грукаталі трамваі, а яшчэ раней – там, дзе ўзьляталі самалёты. А два гады таму ён цалкам зьмяніў сваё аблічча і вырашыў перабрацца вось сюды…
вторник, 27 октября 2009 г.
Нацыяналістка
На адным з касьцельных паседжаньняў старшыня кажа:
- Сястра Агнешка, а давайце мы Вас абярэм у ............
Я:
- Гы-гы. А мяне туды абіраць нельга.
Усе:
- Чаму гэта?
Я:
- Ну вы ж ведаеце, што я зьяўляюся сябрам БХД.
Старшыня:
- Ну і цудненька. Гэта ж хрысьціянская партыя.
Я:
- Ну я ж вам кажу, што не. Бо калі вы мяне выбераце, то я прыйду туды зь Бел-чырвона-белым сьцягам.
Усе:
- От, навіна… Дык Вы ж і сюды то з Пагоняй, то зь бел-чырвона-белай стужкай прыходзіце.
Я:
- А я прыйду са сьцягам і буду там ім размахваць :)
Старшыня:
- Ой, ну што Вы такое кажаце. Вы ж ціхі, спакойны чалавек. Мо’ як-небудзь абыдзецца.
Я:
- Так, я ціхая, спакойная нацыяналістка. На-цы-я-на-ліст-ка!..
Старшыня:
- Сястра Агнешка, ну хопіць Вам ужо на сябе нагаворваць. Нацыяналістка дык нацыяналістка. Нічога страшнага. У кожнага з нас ёсьць свае недахопы… :)
Ці лёгка быць мужчынам? :)
Разам з братам А. ляцім пасьля заданьня на цягнік на станцыі мэтро “Інстытут культуры”. Дабягаем да апошняга вагону. Я:
- Давай сюды заскочым, бо зараз мо’ паедзе!
Брат, зазірнуўшы ў вагон:
О-о-о!.. Не-е-е!..
Бяжым далей. Я:
- Мо’ давай у перадапошні?!
Брат, заглядваючы ў адчыненыя дзьверы:
- Сястра Агнешка, прашу цябе, толькі не сюды!... Хапае мяне за руку і цягне далей.
Я, натуральна, нічога не магу зразумець. Нарэшце мы дабягаем да першага вагону і ледзьве пасьпяваем у яго заскочыць, як дзьверы цягніка зачыняюцца. Я, крыху раздражнёна:
- У чым справа? Навошта нам трэба было ляцець праз увесь пэрон?!
Брат, зь вінаватым выразам твару:
- Справа ў тым, што там з усіх вагонаў выглядвалі прыгожыя дзявочыя ногі… Вось… У кароткіх спадніцах і калготах … А я ж мужчына… Агнешка... Я ж мужчына... Мяне гэта спакушае… Ну не магу я спакойна на ўсе гэтыя жахі глядзець! :)
понедельник, 26 октября 2009 г.
Карціны
воскресенье, 25 октября 2009 г.
Літва
2. Барыс Лалыка. "Альгерд".
3. Віктар Мікіта. "Нацюрморт з ружай".
4. Барыс Лалыка. "Вітаўт".
5. Леанід Шчамялёў. "Верасень у Вішневе".
6. Алесь Пушкін. "8 верасьня 1514г."
7. Юры Піскун. "Старасьвецкая мэлёдыя".
8. Дыван з Пагоняй. Чый - ня памятаю :)
Ізноў пра Заслаўе
суббота, 24 октября 2009 г.
Маці Божая Заслаўская
Абраз зьмешчаны ў галоўным алтары касьцёла. А напісаны ён у 1900 годзе і зьяўляецца копіяй карціны францускага мастака Вільяма Бугро, які жыў напрыканцы ХІХ пачатку ХХ стагоддзяў.
Урачыстую Імшу ў Заслаўі цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пад час імшы ён неаднаразова заклікаў вернікаў да радыкалізму... Эвангельскага...
пятница, 23 октября 2009 г.
Два партрэты
У маім кампутары на працоўным стале ў спэцыяльнай папачцы ляжаць два партрэты. Адзін – Зянона Пазьняка, а другі – Паўла Севярынца.
І калі на душы вельмі цяжка, калі апускаюцца рукі і нічога ня хочацца рабіць, калі пачынае адольваць “лянота да працы і абыякавасьць да жыцьця”, я гляджу на Зянона Станіслававіча і думаю: “А яму ж там, за мяжой, нашмат цяжэй, чым мне тут. Яму і там не даюць спакою маскалі ды КаДэБэшнікі, але ён змагаецца, не адступае, ён стаіць на сваім…”. І на сэрцы адразу робіцца лягчэй, і настрой, дзякуючы падтрымцы спадара Зянона, неўзабаве ўздымаецца…
А калі мае думкі пачынаюць рухацца у няслушным накірунку, калі хочацца ўпяліцца ў тэлевізар і паглядзець які-небудзь савецкі фільм, замест таго, каб лішні раз памаліцца ці наведаць касьцёл; калі душа прагне пайсьці на спатканьне зь лесавікамі, дамавікамі і русалкамі :), замест таго, каб ляцець на нараду БХД, калі…, я кідаю позірк на партрэт свайго партыйнага боса – спадара Паўла, і адразу пачынаю усьведамляць, на колькі я ня маю рацыі, і часам мне нават робіцца сорамна…
Вось так два цудоўныя мужчынскія партрэты дапамагаюць мне заўсёды быць у належнай форме і ня збочваць з аднойчы абранага хрысьціянска-нацыяналістычнага жыцьцёвага шляху… :)
Пекла
…Калі я думаю пра пекла, адзінае, што я магу сказаць Госпаду: калі хто-небудзь і мусіць быць у пекле, няхай гэта буду я; калі хтосьці іншы мусіць быць ў пекле, дазволь мне суправаджаць яго.
Тут ня месца казаць аб тым, існуе ці не існуе пекла. Ня месца разважаць аб свабодзе чалавека адмовіцца ад Бога ў сваім жыцьці. Гэта проста крык грэшніка, якому ўсё даравана, гэта крык сьляпога, які стаў відушчым: няхай усе людзі збавяцца, няхай усе сядуць за стол у дзень, абяцаны Табой, калі Ты Сам будзеш служыць ім.
Вучню Езуса Хрыста нясьцерпна думаць, што хтосьці можа быць пазбаўлены шчасьця, якое Бог прыгатаваў для тых, хто любіць Яго… (па кнізе Ж-Р.Бушэ “Ідзі за мной”)Легіянэрская малітва
Адары, Пане, нас, хто служыць пад харугвамі Найсьвяцейшай Панны Марыі, тою паўнатою веры ў Цябе і тым спадзяваньнем на Яе, якім належыць заваяваць сьвет. Адары нас вераю жывою, натхнёнаю ласкаю, якая дазволіць нам рабіць усе нашыя справы з чыстай любові да Цябе, і заўсёды бачыць Цябе перад сабою і служыць Табе праз службу бліжняму; веру цьвёрдую і непахісную, як скала, празь якую мы застанёмся спакойнымі і цьвёрдымі ў смутку, пакутах і жыцьцёвых расчараваньнях; дай нам веру мужную, якая будзе натхняць нас на пераадольваньне і зьдзяйсьненьне без ваганьня вялікіх спраў дзеля хвалы Божае і дзеля ўратаваньня душ; веру, якая павінна стаць стаўпом агнявым нашага Легіёну, каб весьці нас, аб’яднаных у нашым руху, наперад, каб запаліць усюды агонь Божай любові, каб асьвяціць сьвятлом ісьціны тых, хто знаходзіцца ў цемры сьмяротнай, каб запаліць раўнадушных, каб вярнуць да жыцьця тых, хто мёртвы ў граху; дай нам веру, якая накіруе нашыя крокі па шляху міру, каб пасьля барацьбы ў гэтым жыцьці, не згубіўшы ні аднаго са сваіх членаў, Легіён наш змог сабрацца ў Валадарстве любові і хвалы Тваёй. Амэн
Любоў не любімая
Ва ўсе часы ў гісторыі Касьцёла не было недахопу ў людзях Духу, марыўшых аб першай іерусалімскай супольнасьці. Пустэльнікі, манахі, сьвецкія, яны ўспаміналі, што жыцьцёвая моц хрысьціянства не вымяраецца ні колькасьцю малітваў, ні ўрачыстасьцю богаслужэньняў, ні лічбаю пакліканьняў, але жыцьцём у паслухмянасьці Эвангельлю, у братэрскай любові. Часам голас гэтых сьведкаў выклікаў сапраўдныя перамены, ўзьлёты эвангельскага жыцьця. Сьвяты Францішак. Ён не хацеў ствараць іншы Касьцёл, ён ведаў, у чым неабходнасьць абнаўленьня. Але якая адзінота і які смутак…. Ажно да адлюстраваньня на ягоным целе: “Любоў не любімая”. Вучань не вышэй за настаўніка. (Ж.-Р.Бушэ, ОР)
***
Во все времена в истории Церкви не было недостатка в людях Духа, мечтавших о первой иерусалимской общине. Отшельники, монахи, миряне, они вспоминали, что жизненная сила христианства не измеряется ни количеством молитв, ни торжественностью богослужений, ни числом призваний, но жизнью в послушании Евангелию, в братской любви. Иногда голос этих свидетелей вызывал подлинные перемены, взлёты евангельской жизни. Святой Франциск. Он не хотел создавать другую церковь, он знал, в чём необходимость обновления. Но какое одиночество и какая скорбь… До запечатленности на его теле: «Любовь не любима». Ученик не выше учителя. (Ж.-Р.Буше, ОР)
среда, 21 октября 2009 г.
Як сьвяты Францішак, вандруючы з Братам Лявонам, тлумачыў яму, што такое Дасканалая Радасьць
Аднойчы ўзімку, калі сьвяты Францішак ішоў з братам Лявонам з Пэруджы ў кляштар сьвятой Марыі Анёльскай, быў вельмі моцны мароз. Сьвяты Францішак паклікаў брата Лявона, які ішоў наперадзе, і сказаў яму: "Браце Лявоне, хоць бы ва ўсіх землях браты меншыя давалі заўсёды вялікія прыклады сьвятасьці і дабрачыннасьці, запішы сабе і цьвёрда запомні, што дасканалая радасьць яшчэ ня ў гэтым".
Празь нейкі час сьвяты Францішак паклікаў яго ў другі раз: "О, браце Лявоне, хоць бы браты меншыя вярталі зрок сьляпым і выпроствалі кульгавых, выганялі нячысьцікаў, вярталі слых глухім, рухавасьць спаралізаваным, мову нямым, і нават - найвялікшая рэч! - уваскрашалі мёртвых на чацьвёрты дзень пасьля сьмерці, запішы сабе, што ня ў гэтым дасканалая радасьць".
Прайшоўшы яшчэ трошкі, ён гучна выклікнуў ізноў: "О, браце Лявоне, няхай сабе браты меншыя ведаюць усе мовы і ўсе навукі, няхай ведаюць Пісаньне аж да таго, што ўмеюць прарочыць і прадказаць ня толькі тое, што мінае, але і адкрываць таямніцы сумленьняў і душаў, запішы сабе, што ня ў гэтым дасканалая радасьць".
Адышоўшыся, ізноў ускрыкнуў сьвяты Францішак яшчэ гучней: "О, браце Лявоне, ягня ты Божае! Няхай сабе браты меншыя гаварылі бы на мове анёлаў, ведалі сузор’і і сілу гаючых траваў, няхай бы ім былі адчыненыя ўсе скарбы зямлі, і хоць бы яны спазналі уласьцівасьці ўсіх птушак і рыб, усіх жывёлін, людзей, дрэваў, камянёў, карэньняў і водаў, запішы, што ня ў гэтым дасканалая радасьць". Неўзабаве ён ізноў загаласіў здалёк: "О, браце Лявоне, няхай сабе браты меншыя так бы добра прапаведавалі, што ад гэтага ўсе няверныя навярнуліся б у веру Хрыстову, запішы, што і ня ў гэтым дасканалая радасьць".
Мілі празь дзьве браце Лявоне са зьдзіўленьнем запытаўся: "Ойча, я малю цябе дзеля міласьці Божай, навучы ты мяне, што ж тады ёсьць дасканалая радасьць?". А сьвяты Францішак кажа: "Вось калі дойдзем да Панны Марыі Анёльскай, дажджом змочаныя, калоцячыся ад холаду, запэцканыя гразьзю і змучаныя голадам, і пастукаемся ў брамку кляштарную, прыйдзе ўзлаваны брамнік і скажа: “Хто тут яшчэ?!” - а мы адкажам яму: "Мы двое з вашых братоў", - а ён злосна прамовіць у адказ: "Хлусіце болей! Вы, хутчэй, два паганцы-падманшчыкi, бадзяецеся па сьвеце, жабрацкую міласьціну пераймаеце! Ідзіце прэч адсюль!" - і не адчыніць нам, і пакіне нас знадворку стаяць пад дажджом i сьнегам, халодных і галодных, аж да ночы... То вось, калі мы прымем гэтыя паклёпы, гэтую жорсткасьць і абразы з цярпеньнем, без абурэньня і бурчаньня, i будзем пакорліва і зь любоўю думаць, што брамнік насамрэч добра нас ведае, і што гэта Бог так гаворыць супраць нас ягонымi вуснамi, то тады, о, браце Лявоне! - запішы, што гэта i ёсьць дасканалая радасьць.
І калі мы будзем стукацца ізноў, а ён выйдзе ў лютасьці, каб прагнаць нас, лаючыся, і выштурхне нас, нібы подлых прайдзісьветаў, гаворачы: "Прэч адсюль, драбяза нягодная! Ідзіце ў прытулак, бо тут вы не атрымаеце ані ежы, ані начлегу!" - і калі мы прымем усё гэта з цярпеньнем, з радасьцю і з любоўю, о, браце Лявоне! - запішы, што гэта сапраўды дасканалая радасьць.
А калі, пакутуючы ад холаду і голаду, баючыся блізкай ночы, мы будзем стукацца далей, i клікаць, i прасіць, i горка плакаць, каб ён дзеля Божае міласэрнасьці адчыніў дзьверы і ўпусьціў нас хоць бы ў сенцы, то ён, яшчэ больш раззлаваны, усклікне: "Вось гультаі бессаромныя! Зараз я ім дам, як яны таго заслугоўваюць!", - і выйдзе да нас з дубцом, схопіць нас за каптуры, паваліць на зямлю, выкачае ў сьнезе і раз за разам будзе лупцаваць нас тым дубцом. То вось калі мы ціха вытрываем усё гэтае, думаючы толькі аб пакутах Хрыста бласлаўлёнага, вытрываем, бо мы павінны зьнесьці гэта дзеля міласьці Божае, запішы, о, Браце Лявоне, што гэта, нарэшце, і будзе дасканалая радасьць.
А зараз, Браце Лявон, слухай галоўнае. Вышэй за ўсе міласьці і дары Духа Сьвятога, якія Хрыстос даруе сябрам сваім, ёсьць дарунак перамагаць сябе і ахвотна прымаць зь любові да Хрыста ўсе пакуты, крыўды, паклёпы і выпрабаваньні. Бо анічым ня можам мы пахваліцца, каб гэта было ад нас, а не ад Бога. Таму сказана апосталам: "Што ёсьць у цябе, чаго б ня даў табе Бог? А калі Бог табе гэта даў, то чаму хвалісься ім, нібы сваім?" Толькі крыжам пакуты і цярпеньня можам мы праславіць сябе, бо, як зноў жа сказаў апостал: "Я не здабуду славу інакш, як нясучы крыж Пана нашага Езуса Хрыста".
Чалавек, які здольны радавацца тым больш, чым больш яго прыгнятаюць, можа нічога не баяцца ў жыцьці, і гэта - адно з найгалоўнейшых настаўленьняў сьвятога Францішка. Але дзеля таго, каб спасьцігнуць сапраўднае ягонае значэньне, неабходна памятаць, што яго моц і радасьць расьцвілі на Крыжы.
понедельник, 19 октября 2009 г.
Вясельле бацькоў і ягоныя наступствы :)
Слова Божае
Слова Божае кранае сэрцы вучняў. Для іх яно ня толькі размова, але і сьвятло, і ежа. Яно не скрываецца ад іхніх пытаньняў, не хаваецца ад іхняй тугі. Мудрасьць і хітрасьць сьвету стаяць перад запячатанай кнігай. Пакуль яны ня прыйдуць пакланіцца Слову, як тры каралі – Немаўлятку ў Віфлееме, ў іх ня будзе ключа да Яго, і яны змогуць толькі зьневажаць Яго, кажучы: “Ці ж Ён ня сын цесьляра?” (Ж.-Р.Бушэ, ОР, “Ідзі за мной”)
***
Слово Божие трогает сердце учеников. Для них оно не только беседа, но и свет, и пища. Оно не скрывается от их вопросов, не прячется от их тоски. Мудрость и хитрость мира сего стоят перед запечатанной книгой. Пока они не придут поклониться Слову, как волхвы Младенцу в Вифлееме, у них не будет ключа к Нему, они смогут лишь поносить его: «Не плотников ли Он сын?» (Ж.-Р.Буше, ОР, «Иди за мной»)
Гарлівыя літвіны і сьвядома адроджаныя беларусы
***
Але ж адзін з гэтых літвінаў мне ўсё роўна падабаецца. Я нібыта бачу ягоную душу… Пакуль што яшчэ чыстую…
***
На сэрцы вельмі цяжка...
воскресенье, 18 октября 2009 г.
Хамяк у клетцы :)
пятница, 16 октября 2009 г.
Любоў
У Ваўка спыталі:
- Чаму Вы ня можаце адносіцца да Зайца па-людзку?
- Таму што я люблю яго па-воўчы, - адказаў ён.
Тое-сёе пра Бугальтара :)
1. Да выбару бугальтара трэ’ падыходзіць вельмі сур’ёзна, бо пазбавіцца ад яго потым будзе практычна немагчыма.
2. Бугальтар – не Муму. Ён тоне толькі разам зь Герасімам.
3. Добры бугальтар мусіць пахнуць каваю, цыгарамі і кампутарам.
Асноўныя супрацьпаказаньні пры выкарыстаньні бугальтара.
1. На бугальтара нельга крычэць – ён можа замкнуцца, сысьці ў сябе і вярнуцца адтуль разам з супрацоўнікамі кантралюючых і праваахоўных органаў.
2. З бугальтарам нельга “сводить счёты”. Нельга таксама зводзіць зь ім кампутар, стэплер, нажніцы, электрычныя прыборы і колючыя прадметы.
3. Бугальтара нельга карміць з рук у сэзон справаздачаў – ў гэтую пару года ён не разумее, дзе заканчваецца ежа і пачынаюцца рукі.
4. Бугальтару нельга затрымліваць зарплату – возьме сам і нашмат болей.
5. Да бугальтара нельга праяўляць чалавечыя пачуцьці – іначай ён адчуе сябе чалавекам і перастане быць бугальтарам :)
(Расейскі варыянт тэксту знаходзіцца на бугальтарскім форуме)
Перапіс
Пад час перапісу мне нават удалося крыху "палегіянэрыць" і "пафранцішканіць" :) - г.зн. пагаварыць з хлопчыкам пра Бога. А заўтра ён будзе перапісваць адну з маіх суседак. Мяркую, што зь ейнай кватэры ён выйдзе практыкуючым праваслаўным хрысьціянінам і сьвядомым беларускім нацыяналістам... :)