воскресенье, 8 ноября 2009 г.

Эвангелізацыйная канфэрэнцыя і нашая віртуальная каталіцкая community.

Учора разам з [info]ksz90 удзельнічалі ў канфэрэнцыі «Эвангелізацыя ў сучасных абставінах сэкулярызму», якая праходзіла ў касьцёле сьв.Сымона і Алены.

Пра канфэрэнцыю можна прачытаць вось тут:

http://www.catholic.by/2/home/announcements/101457-kanferencyja-evangelizacyja.html

http://www.catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/101761-kanfer-evang-v-sek.html

http://www.catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/101762-dziamjanka-katexizacyja.html

Мо’там яшчэ хто зь сяброў http://community.livejournal.com/catholic_by быў?

Вельмі карыснай і пазнавальнай аказалася праца ў групе “Эвангелізацыя і СМІ”, у якой мы з Кастусём распавялі пра дзейнасьць нашай community, пра ейных неардынарных сяброў, а таксама пра нашых неабыякавых , актыўных і дасьведчаных ксяндзоў. Асабліва пра [info]bartnicki. Праўда, распавядаў больш Кастусь. Але ж хочацца і пра сябе нешта добрае сказаць :) Выступленьне Кастуся было вельмі файным. Зь нецярпеньнем чакаю на ягоны рэпартаж.

Уся праца групы была запратакаліраваная. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч з пратаколам азнаёмлены :)

***
На канфэрэнцыі высьветлілася, што, аказваецца, дыякан Пётра Руткоўскі ОР зьяўляецца Галоўным Каталіцкім Дыяканам Рэспублікі Беларусь :)

Комментариев нет:

Отправить комментарий