четверг, 5 ноября 2009 г.

Зянон Пазьняк. Вельмі разумны чалавек...

Ці лічыце патрэбнай для Беларусі, канцэпцыю ўнутранай палітычнай дактрыны, калі ветэраны і ваяры розных поглядаў павінны лічыцца беларускімі героямі і стаяць у адным гістарычным шэрагу?

Такі час яшчэ не настаў, але калі такі час настане, то ён адпавядае здароваму сэнсу, бо наш народ трапляў пад розныя акупацыі і нашы людзі вымушаны былі змагацца пад чужымі сцягамі. Тыя беларусы, якія пад чужымі сцягамі змагаліся за Беларусь супраць агульных ворагаў у розных акупацыйных войсках: і ў савецкіх, і ў нямецкіх і ў польскіх, павінны шанавацца нацыяй агульна. Паўтараю, так як на нямецкім баку былі створаны нашы сілы, якія ваявалі за Беларусь, а потым перайшлі на бок амерыканцаў, так і на савецкім баку, якіх загналі ў гэтае войска, якія ваявалі з фашызмам на баку савецкім, але за Беларусь. Былі і такія сілы, якія пад чужымі сцягамі нішчылі свой народ, таму тут адназначнага падыходу не будзе. Будзе пэўны аналіз і пэўны разгляд кожнага выпадку, каб была справядлівасць, бо вельмі важна для такіх лёсавызначальных для людзей пытаннях, захаваць прынцып справядлівасці. Такі агульны падыход для ЗША быў просты і значна лягчэйшым, чым для нас. Мы маем больш складаную сітуацыю, і бяручы амерыканскі прынцып, мы павінны будзем падыйсці да яго з прынцыпу справядлівасці.

Так Пазьняк сказаў!

  • Nov. 4th, 2009 at 10:35 PM
Ці падтрымліваеце вы вяртанне ЕГУ на Радзіму ў бліжэйшым часе?

У бліжэйшым часе – не, таму што там няма магчымасці праводзіць нармальнае навучанне.

Ваша пазіцыя (за-супраць): аднаполыя бракі, легалізацыя лёгкіх наркотыкаў, эўтаназія і аборты?

Мая пазіцыя – гэта пазіцыя класічных народных партый, якая сыходзіць са здаровага сэнсу. Не можа быць легалізацыі з’яў, якія супярэчаць прыродзе чалавека, якія супярэчаць здароваму сэнсу, якія супярэчаць дабру і развіццю другіх людзей. Усё што вы назвалі – гэта якраз супярэчыць гэтаму. <...>

Больш
тут

За размову дзякуй:

Комментариев нет:

Отправить комментарий