воскресенье, 8 ноября 2009 г.

Ранішняя гарадзкая казка

Раніца. Палова на сёмаю...
Выходжу з дому я.
'Шчэ нават не разьвіднела – асеньні дзень толькі пачынаецца.

Лісьце шамаціць. Падае… Шамаціць…
Нерэальная цішыня
І гул на фоне… Гул паступова ўзмацняецца –
ўсё ж такі ў горадзе мы…

Мяжа зімы
з восеньню – яе ж няма

Жоўтае лісьце пераплятаецца зь зялёнымі травінкамі – і ўсё гэта ў блёстках сьнегу
Няма асобна зімы, няма асобна восені. Ноччу – покрыва белае, раніцай – засьцілаем жоўтым ізноў… і так ажно да…
сьнежня?

Яшчэ парачка канцэртаў, дзён народзінаў, новы год… і новы год

Усьмешкі – такія рэдкія… сьвятлафоры такія жоўтыя
Я радуюся, калі мне дораць час

З шэлестам падае лісьце
З лямантам падае долар
Рыхтуйся – зіма ўжо блізка
Рыхтуйся, вясна ‘шчэ ня скора

Пераклад з расейскай мовы. Напісала казку харошая дзевачка :) Арыгінал знаходзіца тут:

http://fairy-ding.livejournal.com/19122.html

Комментариев нет:

Отправить комментарий