вторник, 17 ноября 2009 г.

Прашу аб канструктыўнай крытыцы

Шаноўнае панства і спадарства,

Тут вось Галоўны Літвін РБ пан Алесь Белы ў сваім допісе Как-то всё реже хочется пользоваться белорусским, без пільнай патрэбы
у камэнтарох напісаў:

нікому не здраджваю.
я не стаў прыхільнікам ані Сталіна ані Гітлера, я па-ранейшаму, скрозь роспач, пішу сваю нікому не патрэбную жыдапанскую (далей ідзе слова, якому я не магу дазволіць знаходзіцца ў маім ЖЖ), хаджу ў касцёл. Адно што зразумеў, што Лукашэнка дэ-факта бароніць мяне ад куртаў, эмерык, марыек, венцугоў і іншых агрэсіўных неадэкватаў, як некалі Сталін абараніў сем'і маіх продкаў ад Гітлера."

Дык вось, хто такія венцугі і марыйкі - я, на жаль, ня ведаю. Курта Беларуса ведаю па ЖЖ. Гэта вельмі разумны, разважлівы і прыемны малады чалавек. А Эмерыка - гэта я. Дык няўжо ж са мной усё так дрэнна? І ў чым гатая мая агрэсіўнасьць і неадэкватнасьць праяўляецца? Задаю такое пытаньне вам, шаноўныя ЖЖ-сябры, бо самому пану Галоўнаму Літвіну я, на жаль, задаць яго не магу - бо ня маю права пакідаць камэнтары ў ягоным ЖЖ.

Зь вялікай удзячнасьцю прыму ўсялякую канструктыўную крытыку.

1 комментарий:

  1. Я зусім не такі разумны і адукаваны як сп.Белы але яго высновы і ярлыкі мне не падабаюцца.Ня хочаш быць беларусам - ня будзь ім, але навошта ганьбіць людзей?

    ОтветитьУдалить