Аналіз абаротна-сальдавай ведамасьці па рахунку 51 “Банкаўскі рахунак” прымушае мяне яшчэ раз пераканацца ў тым, што не ў грашох шчасьце…:)
Вельмі падабаюцца раньнія вершы гэтай паэткі. Ня ведаю, каму менавіта прысьвечаны верш, але я б яго прысьвяціла ўсім харошым беларускім мужчынам-нацыяналістам :)
Усё жыцьцё – то прадчуваньне Вас.
Між звыклых масак – то ваўкі, то лісы,
То рабскі пот, то масавы экстаз,
То сьцёртыя, то зблытаныя рысы.
На ўсім таўро распаду і маны,
Яно на ўсіх ад цэсара да сьмерда.
Адкуль жа Вы, аскепак даўніны?
Вы – вершнік з забароненага герба.
Я Вас пазнала, хоць няма мяча
І на двары амаль паўзмрок сутоньня.
Папраўлю плашч, які ўпадзе з пляча,
І рушым не на раніцы, а сёньня!
Бо да сьвітаньня трэба нам якраз
Пасьпець узьвесьці крэпасьці ды вежы,
Каб бараніць усё, што нам належыць.
Усё жыцьцё – то прадчуваньне Вас.
Комментариев нет:
Отправить комментарий