***
Мама – вампір. Тата – пярэварацень.Сын ня ведае, па чыіх сьлядох пайсьці: ці то ў Падатковую інспэкцыю, ці то ў МУС.
***
Вы ж, здаецца, прыстойны з выгляду чалавек. Дык навошта тады зарплату ў мяне ўжо трэці месяц запар просіце?
***
- Скажыце, а акуліст прымае?
- Ня тое слова… П’е па-чорнаму.
***
- Піражок хочаш зьесьці?
- Хачу.
- А чатыры?
- А дзе ты бачыў піражкі А4???
***
- Ваш банк дае крэдыты пад чэснае слова?
- Без праблемаў…
- А калі я не вярну?
- Вам будзе сорамна перад Усявышнім, калі вы перад Ім паўстанеце.
- Калі тое яшчэ будзе…
- Вось калі пятага ня вернеце – шостага паўстанеце.
Комментариев нет:
Отправить комментарий