Пад штандар бел-чырвона-белы
запрашае Ісус беларусаў... Памажы
мне, Божа, быць сьмелай, быць
свабоднай ад страхаў, спакусаў...
понедельник, 9 ноября 2009 г.
Не ацанілі...
Калі-нікалі я апранаю вось такі капялюшык (кветачка знаходзіца збоку). На днях я, як прыстойная каталіцкая пані (бо капялюшык на мне :) ўваходжу ў касьцёл, а там на лавачцы сядзіць бабця ў хустачцы і ціхенька моліцца. Заўважыўшы мяне, бабця перапыняе малітву і кажа сама сабе (але ж я чую, бо ў мяне слых добры): - Во, модніца якая... Начапіла гаршчок на галаву, і думае, што яна - прыгажуня... :)
Комментариев нет:
Отправить комментарий