
На 1-м і 2-м фотаздымках - даволі змрочная карціна беларускага мастака Андрэя Мірскага з выяваю Мсьціслаўскага касьцёла Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, пабудаванага кармелітамі ў 1637–1638 гадох і рэканструяванага ў ХVIII
стагодзьдзі. Карціна напісана ў 1991 годзе. Касьцёл яшчэ ў занядбаньні, без крыжоў, над ягонымі купаламі кружляе неўгамоннае вараньнё.
На 3-м фотаздымку - так касьцёл выглядае цяпер.


Карціна гэтая даволі вялікая. Яна вісіць у мяне над канапаю, і калі я кладуся спаць - апынаецца прама ў мяне над галавой. А ўначы, калі я прачынаюся - бачу, як яна паціху апускаецца ўсё ніжэй ды ніжэй, але, як толькі заўважае, што я ўжо расплюшчыла вочы - тут жа вяртаецца на месца. І так паўтараецца кожны раз... Можа яна хоча мне нешта сказаць?.. А можа кліча мяне ў Мсьціслаўе?..
А іншыя карціны вісяць на сваіх месцах абсалютна нерухома... :)
Комментариев нет:
Отправить комментарий