вторник, 29 сентября 2009 г.

Капуцынскі бальзам

Нешта мне нядобра сёньня... І на душы нядобра, і ў целе. Вось, хаджу па хаце з лыжачкаю ды капаю ў яе аздараўляльны бальзамчык, які польскія браты капуцыны з розных траваў ды мёду прыгатавалі. Бо чым жа яшчэ лячыцца франьцішканцы, як ні капуцынскімі лекамі? :) ...

А дрэнна мне, напэўна, таму, што я, як завяла сабе ЖЖ, дык цалкам забылася на бугальтаркі ўлік. Ну, мо' не зусім цалкам, але ўсё ж такі ўспаінаю я пра яго даволі рэдка. А квартал жа ўжо заканчваецца... І сумленьне маё ад гэтага моцна пакутуе... А ўзяцца за бугальтарскі ўлік з усёй сур'ёзнсьцю ды адказнасьцю няма ніякіх сілаў. Застаецца толькі спадзявацца ў гэтай справе на Божую Міласэрнасьць, дабрыню дырэктара, і на дапамогу капуцынскага бальзамчыку...

2 комментария:

  1. А можна на бальзам да Вас? :)

    ОтветитьУдалить
  2. Калі Вы капуцын (альбо капуцынка), ці франьцішканін (франьцішканка) - то, калі ласка. А іншым нельга :)

    ОтветитьУдалить