Магчыма, самае галоўнае ў любові – гэта прабачэньне. А лепшая праява прабачэньня – дапамога. Калі мяне просіць аб дапамозе той, хто калісьці мяне пакрыўдзіў, зьняважыў, зганьбіў, у мяне зьяўляецца спакуса прайсьці міма. Ці магу я сказаць, што па-сапраўднаму любіў, калі не спазнаў яшчэ жорсткага вопыту прабачэньня? “…І адпусьці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым…” Калі Хрыстос уклаў гэтыя словы ў кароткую малітву, дадзеную нам, то Ён, без сумненьня, добра ведаў, дзе мы можам спатыкнуцца. Ж.-Р.Бушэ, ОР "Ідзі за мной". (Пераклад з расейскай мовы).
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий