Сфатаграфавала на пачатку лета гэты нязвычны для менскага вока помнік на Кальварыйскіх могілках. А цяпер вось успомніла пра яго, бо знайшла ў сеціве суполку by_mohilki , прысьвечаную беларускім надмагільлям і могілкам, але менавіта старадаўнім.
Мае бацькі таксама пахаваныя на Кальварыйскіх могілках. У мінулым годзе трэба было мяняць надмагільле, і я папрасіла нашых вельмі шаноўных спадароў манархістаў, каб яны пераклалі кірылічны беларускі надпіс для надмагільля на "правільную" лацінку. Дык мастак, які потым наносіў лацінскі надпіс на помнік, здолеў зрабіць гэта без памылак толькі на трэці раз... Затое цяпер усё выглядае прыстойна.
Мы молімся за нашых памерлых сваякоў, а яны таксама не забываюцца пра нас. І часам іхняя "нябесная" апека бывае вельмі-вельмі адчувальнаю...
Вітаю! Файны помнік, а ў Магілёве падобны па прыгажосьці зьнішчылі. Не так даўно завёў блёг-мо падпішыцеся? Дзякую!
ОтветитьУдалитьДзякуй.
ОтветитьУдалитьПераходзьце на ЖЖ (я перайшла ўжо), бо на blogspot.com вельмі мала беларускамоўных людзей, і Вам будзе вельмі цяжка знайсьці тут сяброў.