
Калі на зямлю апускаецца ноч і ў вокнах утульных домікаў запальваецца бурштынавае сьвятло, чароўны мастак, які спрадвеку жыве ў вежы Кальвінскага збору, выходзіць прагуляцца па ціхіх бязьлюдных вулачках старажытнага гораду. Напэўна вы спытаеце, а што ж ён робіць днём? – А днём мастак стаіць за мальбэртам і малюе чароўныя Сны аб Заслаўі. Для каго? – Для ўсіх, хто жадае іх бачыць. І для вас намалюе таксама, калі вы яго аб гэтым папросіце... А сны ў мастака атрымліваюцца вельмі-вельмі прыгожыя. Чаму? – Таму што яму ніхто не замінае іх маляваць. Суровая праваслаўная манашка кожны божы дзень дзяжурыць ля ўваходу ў вежу і нікога й блізка туды не падпускае, аберагаючы спакой мастака, а заадно – і ўсе таямніцы ягонага жыцьця і творчасьці… :)




Комментариев нет:
Отправить комментарий