пятница, 9 октября 2009 г.

Боль

Калі ў мінулы раз былі зь сястрой у бальніцы, размаўлялі з прыемным 53-гадовым праваслаўным мужчынам. Ён сам захацеў з намі пагаварыць. Сказаў, што веруючы, што спавядаецца некалькі разоў на год і стараецца кожную нядзелю ўдзельнічаць у Літургіі. Гаварыў ён вельмі спакойна і нават стрымана. Мы спыталі, як ён пачуваецца. А мужчына такім жа спакойным і ціхім голасам нечакана прамовіў: “Ды я вось ужо каторы дзень у вакно паглядаю… Калі заўтра ўрачы ня скажуць, што са мной, і не дапамогуць мне пазбавіцца гэтага невыноснага болю, з-за якога я не магу ні спаць, ні есьці, ні хадзіць, ні ляжаць, ні нават думаць, дык я вазьму і выкінуся зь сёмага паверха, прама вось з гэтага вакна…Бо я ўжо нічога не баюся: ні сьлёз дзяцей ды жонкі, ні пекла, ні сьмерці… ” У нас зь сястрой ад пачутага ажно мову заняло…” Добра, што Дух Сьвяты пасьпяшыў нам на дапамогу і падказаў патрэбныя словы. Мы сказалі мужчыну, што калі б ягоны боль быў насамрэч невыносным, дык ён бы ўжо даўно памёр ад болевага шоку, але ж ён не памірае – значыць, здольны трываць, а калі боль сапраўды стане нясьцерпным – ён адразу ж памрэ, і яму ня трэба будзе выкідвацца з вакна … Мужчына крыху супакоіўся і сказаў, што мы маем рацыю. Потым мы яшчэ доўга гаварылі, а напрыканцы разам зь сястрой памаліліся над ім, пасьля чаго мужчына нават пачаў усьміхацца. А я і да сёньня не магу прыйсьці ў сябе. Так цяжка на сэрцы… Кожны з нас у любую хвіліну можа апынуцца ў бальніцы. А там ні сьвятара няма, ні сёстраў міласэрнасьці, ні псыхоляга, які б навучыў спраўляцца з болем (праўда, псыхолягі ёсьць, але ж яны ня ў стане дайсьці да кожнага патрабуючага). Жахлівая карціна, адным словам. А я ж – эгаістка, ўсё аб сабе думаю… А Аляксандар Рыгоравіч усё будуе Лядовыя палацы і, напэўна, мяркуе, што яму ніколі не давядзецца пакутаваць…

***

Цікавы аповед расейскага доктара пра бальніцу, хворых і ўрачоў можна пачытаць вось тут:

http://magazines.russ.ru/znamia/2007/5/os14.html

четверг, 8 октября 2009 г.

Панна

"Яе сымбаль - вада, Яе атачае туман, Яна праяўляе Сябе ў стыхіі вады...", - піша пра Панну Паўло Каэльо.

Вільгаць... Туман... Дождж... У Менску даволі цёпла. І нават была навальніца.

Добра прайсьціся па парку, альбо па ціхіх, абсаджаных дрэвамі, вулках, трымаючы ў адной руцэ - парасон, а ў другой - ружанец. Добра перабіраць цёплыя, драўляныя пацеркі, прыслухоўваючыся да шуму дажджу, і ціхенька, ціхенька шаптаць: "Вітай Марыя, поўная ласкі, Пан з Табой..."

Дзікія людзі

Учора былі зь сястрой – легіянэркаю ў бальніцы. Заходзім у жаночую палату і, як заўсёды, кажам: “Добры дзень. Мы – католікі з…” Але дагаварыць фразу да канца нам не ўдаецца, бо адна з жанчынаў, пачуўшы слова “католікі”, усхопліваецца, нібыта падсмаленая, з ложку, і пачынае не сваім голасам лямантаваць: “Уходите отсюда немедленно, иначе я вызову милицию!!!” Пры гэтым твар яе выражае такую агіду, нібыта яна ўбачыла перад сабою ня дзьвюх жанчынаў - каталічак, але двух чартоў – з хвастамі, рагамі ды капытамі… Але неўзабаве да кабеты, напэўна, даходзіць, што супраць чарцей ёсьць жа больш дзейсны сродак, чым міліцыянты (тым больш, што міліцыянты таксама ж могуць аказацца каталікамі): і яна пачынае адной рукой жагнаць нас сьпераду, ззаду і з бакоў, пры гэтым нешта нашэптваючы, а другой – выпіхваць за дзьверы, прычым, нават і не падумаўшы папярэдне запытацца ў суседак па палаце, а ці згодныя яны вось з такімі ейнымі дзеяньнямі…


І адкуль у нас бяруцца такія “дзікія” людзі? Невядома… Я разумею, што можна не падзяляць чыесьці погляды, што можна быць з чымсьці нязгодным, але навошта ж праяўляць такую агрэсію? І чаму не пацікавіцца, а чым жывуць прадстаўнікі іншых канфэсіяў і нават рэлігій? Адкуль такая абмежаванасьць? Тым больш, што ў бальніцы ўсё роўна ж няма чым заняцца…


Канешне, такія выпадкі сустракаюцца вельмі, вельмі рэдка. Але ўсё ж такі сустракаюцца… Натуральна, мы памаліліся за гэтую жанчыну, мы падзякавалі Пану Богу за тое, што кабета, пабачыўшы нас, адразу ж, напэўна, выздаравела, бо ня могуць жа хворыя людзі так вось спрытна скакаць з ложкаў…


А потым мы зайшлі да мужчынаў. Мужчыны спачатку сустрэлі нас вельмі прыязна. Яны гулялі ў карты і адразу ж прапанавалі нам далучыцца. Але, пачуўшы пра Бога, раптам пасуравелі і папрасілі нас пакінуць памяшканьне…


понедельник, 5 октября 2009 г.

Настрой

Хочацца марыць аб чымсьці незямным і ўзвышаным, а трэба думаць аб заўтрашняй сустрэчы са злосным падаткавым інспэктарам:( Вось яно, рэальнае, зямное і ня надта радаснае жыцьцё баларускага бугальтара...

А айцец-манах А. сказаў: "Ну ня ўсім жа ў кляштары сядзець. Трэба ж камусьці і "бугалтэрыць"..." А чаму менавіта мне трэба? Невядома...

FZS

Францішканскі Закон Сьвецкіх – гэта супольнасьць, а нават і сям’я, ў якой сьвецкія рэалізоўваюць сваё пакліканьне да сьвятасьці праз жыцьцё Эвангельлем у сьвеце па прыкладу сьв. Францішка з Асыжу і паводле парадаў Касьцёла.

Францішканская духоўнасьць засяроджана на Асобе Езуса Хрыста, накіравана на чалавека і адчынена сьвету. Яна адзначаецца глыбокаю пашанаю да Панны Марыі і вернасьцю Касьцёлу. Пасьлядоўнікі сьв.

Францішка жадаюць пастаянна будаваць Божае Валадарства ў сабе самых і ў іншых, беручы прыклад ад свайго заснавальніка ў яго любові да Бога, чалавека і ўсяго стварэньня, ды ў яго ўбостве і эвангельскай прастаце жыцьця.

Вось што казаў Францішак сваім пасьлядоўнікам: “Ідзеце, найдаражэйшыя сыны, па двух у розныя бакі сьвету і абвяшчайце людзям мір і пакуту дзеля адпушчэньня грахоў. Будзьце цярплівыя ў прасьледаваньнях. Адказвайце з пакораю таму, хто будзе вас пытацца. Блаславіце таго, хто будзе вас прасьледаваць. Дзякуйце таму, хто будзе вам жадаць кепскага”.

У Францішканскім Законе Сьвецкіх былі і ёсьць мяшчане і сяляне, рыцары і ўладары, а таксама сьвятары, біскупы, кардыналы і Папы. Былі ў ім і тыя, хто пацярпеў за веру. Да сьвецкіх францішканаў (Тэрцыяраў) належалі сьв.Людвіг – кароль Францыі, сьв.Альжбета – дачка караля Вэнгрыі Андрэя ІІ, а ў апошнія дзесяцігодзьдзі – кардынал Алаіз Стэпінац, арцыбіскуп Загрэбу; кардынал Сцяпан Вышынскі, прымас Польшчы; кардынал Францішак Томашак, арцыбіскуп Прагі.

Усе католікі – дзеці, моладзь, дарослыя – могуць, ідучы за Божым заклікам, ажыцьцяўляць Эвангельле, жывучы духоўнасьцю Францішканскага Закону Сьвецкіх.

Сьвяты Францішак карыстаецца ўвесь час усеагульнаю пашанаю, сымпатыяй і любоўю ня толькі сярод каталікоў, але таксама з боку хрысьціян іншых веравызнаньняў, і нават нехрысьціян. Безь яго і ў сёньняшнім сьвеце было б менш любові, веры і надзеі ў міласэрнасьць Cтварыцеля.


Transitus. Псальм 142.

Гэты псальм сьв.Франьцішак сьпяваў перад сьмерцю.

Навука Давідавая. Малітва яго, як быў у пячоры.

Голасна крычу я да Госпада, голасна да Госпада малюся.

Прад Ім я мой жаль выліваю, Яму пра тугу маю апавядаю.

Калі зьнемагае мой дух ува мне, Ты ведаеш сьцежку маю. На дарозе, якой я хадзіў, яны ўкрадкам сіло мне паставілі.

Гляджу я ўправа – нікога няма, хто б ведаў мяне; прыпынку няма для мяне, ніхто аб душу маю не парупіцца.

Дык да Цябе крычу я, о Госпадзе, кажучы: Ты – мой прыпынак, Ты – мая доля ў зямлі жывых!

Зваж на мой плач, бо вельмі зьнямогся я; ратуй Ты мяне ад маіх перасьледавацеляў, бо яны дужэй за мяне.

Вызваль зь вязьніцы душу маю, каб імя Тваё выхваляць. Пабожныя мяне навокал абступаюць, каб Ты мне ласку зрабіў.

Transitus (Пераход). Успамін аб сьмерці сьв.Франьцішка

Сьв.Франьцішак памёр у суботу, 3 кастрычніка, і быў пахаваны 4 кастрычніка 1226г. Ён навярнуўся ў 26 гадоў, а пражыў 46. На ягонае пахаваньне прыляцела шмат птушак, якіх ён вельмі любіў. Пасьля сьмерці цела яго стала падобным на цела анёла, а раны нагадвалі чырвоныя ружы.

За два гады перад сьмерцю на сьвята Узвышэньня Крыжа ён пасьціўся, доўга маліўся і падчас малітвы ўбачыў Серафіма. Прыгледзеўшыся да ягонага твару, сьв.Франьцішак пазнаў у ім укрыжаванага Езуса. У гэты момант ён атрымаў стыгматы і ўжо назаўсёды зьяднаўся зь Езусам Укрыжаваным. У ягоных ранах, якія моцна балелі, зьявіліся цьвікі. Гэты боль было вельмі цяжка трываць. Але Франьцішак пачуваўся радасным, і нават шчасьлівым. Боль яднаў яго зь Езусам. Франьцішак намагаўся схаваць свае раны ад людзей, і сам ніколі аб іх не казаў і не пісаў, бо не хацеў, каб гэты цуд падкрэсьліваў ягоную абранасьць Богам.

Падчас зьяўленьня стыгматаў людзі ў навакольных вёсках і мястэчках маглі назіраць розныя дзіўныя зьявы. Па-першае, рэзка перамянілася надвор’е. Адразу ж скончыліся буры, дажджы ды навальніцы, і засьвяціла сонейка. А калі адзін зь сьвятароў падумаў, што Франьцішкавы стыгматы – гэта шарлатанства, ягоную руку раптоўна нібыта прабіла страла. Боль быў вельмі моцным, а пальчатка засталася некранутаю. Сьвятар пачаў шчыра маліцца, зьвяртаючыся да сьв. Франьцішка, і боль неўзабаве зьнік.

На працягу двух апошніх гадоў свайго жыцьця сьв.Франьцішак пакутаваў ад беспрасьветных хваробаў. Ад яго засталіся толькі скура і косткі, але ён няўхільна выконваў Рэгулу і працягваў апостальскую працу. Свае хваробы ён называў Сёстрамі і аддаваў за іх хвалу Богу. Ён ведаў час сваёй сьмерці і прасіў, каб яго перавезьлі ў Парцынкулу – ў мясьціну, дзе ён калісьці пачынаў ствараць свой жабрацкі ордэн.

Штогод 4 кастрычніка франьцішкане ўспамінаюць сьмерць сьв.Франьцішка, адпраўляючы спэцыяльнае набажэнства Транзытус (Пераход ад жыцьця да сьмерці). Франьцішак чакаў сьмерць з радасьцю. Ён папрасіў прабачэньня ва ўсіх сваіх братоў, сам усім ім прабачыў і ўсіх дабраславіў. Перад сьмерцю ён маліўся і сьпяваў псальмы. Падчас ягонай сьмерці адбываліся шматлікія цуды. Былі аздараўленьні, і нават уваскрэсеньні праз малітву да сьв. Франьцішка. Сьвяты Бонавэнтура, які потым напісаў ягоную біяграфію, быў у той час маленькім хлопчыкам, і ў яго прыключылася цяжкая сьмяротная хвароба. Але ягоная мама памалілася да сьв. Франьцішка – і хлопчык выздаравеў.

суббота, 3 октября 2009 г.

Вельмі падабаецца, як піша гэтая дзяўчынка

Урок первый: одиночество. Избавиться от лишних интересов. Найти силы на то, чтобы не быть как все. Речь не идет о революции в общественном смысле. Я говорю о перевороте в своем сознании. Решить внутри себя – и стать другим. Вернуться к истокам, стать собой. Не жить в ногу, но и не бросаться бездумно против течения. Не хотеть, а сразу быть, делать, но только тогда, когда на самом деле придет время. Не просто говорить –« я хочу быть один, и мне клево», а потом еще полгода мучаться в сомнениях, притворстве и тщетных попытках РЕАЛЬНО быть одному, а органично смочь быть одному, если это действительно пришло. Не хотеть быть одному, но просто быть готовым. Учитывать и спокойно относиться без головокружения. Заставлять себя сдерживать свои чувства, но только перед самим собой. Плевать на тех, кто не может понять – не выворачиваться на изнанку ради доказательств. Порой можно просто не сдержать слово, не выполнить в срок – дойдет лучше. Пусть думают, что вы непрофессионал или разгильдяй. Какая жалость. Насколько вы уверены, что будете нужны кому-то всегда? И кто такие истинные друзья?

Урок второй: хватит одалживать чувства. Все так делают - дают счастье в долг, порой под невозможные проценты, а чаще становятся паразитами, без зазрения совести требующими еще и еще. Петя любит Машу, он для нее дом построил. А Маша-то коза этакая, ничего для него даже выбрать в подарок не может. Мы ведь так и делаем, признаемся в любви, заботимся, дарим подарки – в ожидании на ответную реакцию. И само ожидание портит эффект действия, в таких случаях лучше вообще не дарить, не «псевдолюбить» и так далее. Хотя, это создает иллюзию присутствия чего-то важного и настоящего в жизни. Пора решить, или чувствовать по-настоящему и только тогда дарить, будучи готовым к тому, что не получишь ничего взамен, либо же врать, пытаясь вырвать взамен больше, чем отдаешь. Ведь когда мы влюбляемся, возникает желаение понравится, чтобы тот, другой человек уделял внимание, заботился. И как же мы обижены, когда ждем реакции в ответ на свои подвиги. Вот суть влюбленности.

Урок третий: снимать бронежилет, хотя бы на ночь сначала. Мы играем друг с другом в шахматы. Играем друг другом. Живем в одном городе, общаемся. Сейчас уже трудно вспомнить, с чего начали. Когда-то мы просто не были знакомы, а в следующую минуту – просто начали разговор. Теперь совсем необязательно передавать эти привычные звуковые сигналы, чтобы понимать, думать и быть вместе, а не рядом. Мы не стали одним безусловным целым. Каждый приобрел еще одну часть мозаики своей личной жизни. Неважно, понимаем мы до конца или нет, что именно нарисовано на том маленьком кусочке загадки, необязательно знать – чтобы дорожить. Идеальное – всегда коротко.

Преодолеть себя, свои обычные чувства и поступки, нормальность в глазах тех, кто якобы нужен, избавиться от боли бытия и быть неподалеку от тех, кто тебе нужен на самом деле, кто даже не скажет вслух, как ты ему помогаешь, кому на самом деле ты дорог. Никогда не бывает легко, когда пытаешься помочь.

пятница, 2 октября 2009 г.

Вясёлыя ксяндзы і дыяканы :)

Дыякан пытаецца ў маладой жанчыны:
- А як Ваш муж ставіцца да таго, што Вы вельмі шмат часу праводзіце ў касьцёле?
Жанчына:
- А ў мяне няма мужа.
Дыякан:
- От жа дзіўна… А я, будучы на Вашым месцы, знайшоў бы сабе мужа вельмі хутка. Я пайшоў бы на дыскатэку, ці на вечарыну якую, ці ў рэстарацыю, дзе музыка і танцы… Зараз жа столькі магчымасьцяў дзеля гэтага, столькі магчымасьцяў… :)

***

Ксёндз кажа з амбона:
- Нашы жанчыны часам паводзяць сябе вельмі дзіўна. Зьбіраючыся ісьці на працу, ці ў краму, ці нават проста на вуліцу, яны вельмі прыгожа апранаюцца, і прычоску сабе робяць, і падфарбоўваюцца. А вярнуўшыся дадому, апранаюць які-небудзь стары халат і часам выглядаюць у ім ну проста жахліва. І нават не задумваюцца, а ці прыемна мужу бачыць іх вось у такім выглядзе?... А муж… Ой… :) Здаецца, я занадта захапіўся тэмаю… Ну ўсё… Зараз вернікі пачнуць думаць: а адкуль жа наш ксёндз усё гэта ведае?.. :)

Скарпіён

Напрыканцы легіянэрскіх спатканьняў старшыня звычайна прамаўляе “кароткае слова”. Вось адна з такіх прамоваў:

На беразе ручая мэдытаваў манах. Калі ён расплюшчыў вочы, то ўбачыў скарпіёна, які зваліўся ў ваду. Манах пашкадаваў яго і дастаў з вады. А скарпіён замест таго, каб выказаць падзяку, ўзяў ды ўкусіў манаха за руку. Тое ж самае паўтарылася і ў другі, і ў трэці раз. Манах даставаў скарпіёна з вады, а той кусаў яго ўсё мацней. І манах заплакаў ад болю. Селянін, які праходзіў побач, спытаў у манаха: “Навошта ты дапамагаеш скарпіёну? Няўжо ты ня ведаеш, што ніколі не дачакаесься ад яго нічога добрага?”.А манах адказаў: “Кожны робіць тыя ўчынкі, якія адпавядаюць ягонай сутнасьці. Скарпіён мусіць джаліць, а манах мусіць быць міласэрным. А якая твая сутнасьць? І дзеля чаго створаны ты?”
Пастараемся жа і мы быць вернымі Богу і выяўляць сваю сапраўдную хрысьціянскую сутнасьць: дабраслаўляць тых, хто нас джаліць, і любіць тых, хто лічыць сябе нашымі ворагамі.

Пра тое, чым займаюцца легіянэры

Дзьве гадзіны з жыцьця легіянэраў. Нашы справаздачы.

Сястра М.
Учора разам з братам К. наведалі адну зь менскіх бальніцаў. Правялі ў жаночай палаце амаль 3 гадзіны. Размаўлялі з маладой жанчынай – інвалідам 1-й групы. Яна – алькагалічка са шматгадовым стажам. Алькаголь прывёў яе да інваліднасьці. Аднойчы, пару гадоў таму, гэтая жанчына, апрытомнеўшы ў рэанімацыі, не магла нават успомніць, хто яна, як яе завуць, чаму яна апынулася ў бальніцы, і г.д. У яе адняліся ногі, і ёсьць яшчэ шмат праблемаў са здароўем. Жанчына зрабіла шмат абортаў. У яе ёсьць дзеці, але над ёй навісла пагроза пазбаўленьня бацькоўскіх правоў. З мужам яна разьведзеная. Жанчына лічыць сябе веруючым чалавекам. Калі-нікалі бывае ў споведзі і час ад часу чытае Біблію. Мы запісалі яе тэлефон. Мо’ калі-небудзь у яе зьявіцца магчымасьць далучыцца да групы Ананімных Алькаголікаў. Жанчына з радасьцю ўзяла прапанаваную намі літаратуру, абразкі і цудатворны мэдалік.

Сястра А.
Так атрымалася, што мне не было зь кім пайсьці на заданьне. Таму вырашыла выканаць яго самастойна. Наведала адзін зь менскіх паркаў. Цудоўна паразмаўляла з трыма пэнсіянэрамі – адным мужчынам і дзьвюма жанчынамі. У адной зь іх калісьці загінуў у аўтакатастрофе сын. Яму было 15 гадоў і яго ўсе вельмі любілі. Ужо прайшло шмат гадоў, але жанчына ніяк ня можа забыцца на тую трагедыю. Яна марыць аб сустрэчы з сынам у Небе, але ў той жа час ёй вельмі цяжка паверыць у такую магчымасьць. Спадзяюся, што пасьля нашай размовы ёй стала хоць крышачку лягчэй. Яшчэ ў мяне была размова з трыма падвыпіўшымі мужчынамі, адзін зь якіх аказаўся каталіком, а двое – праваслаўнымі. Яны стараліся гаварыць са мной па-беларуску і напачатку нават прапанавалі засьпяваць песьню “Даставай, Язэп, гармонік…” :) Мужчыны з радасьцю ўзялі прапанаваную ім літаратуру, абразкі і цудатворныя мэдалікі.

Брат Г.
Разам зь сястрой С. былі ў бальніцы. Пан Бог накіраваў нас да тых людзей, якім сапраўды была патрэбная нашая дапамога. Мы пагаварылі са старэнькай жанчынай. Дачка хоча прывесьці да яе сьвятара дзеля споведзі, але жанчына ня ведае, як трэба спавядацца і што казаць сьвятару. Мы ёй усё растлумачылі і далі адпаведны лісток – “Падрыхтоўка да споведзі”. Таксама ў нас была размова з маладым мужчынам, які рыхтуецца да складанай апэрацыі. Мужчына папрасіў нас аб малітве. Ён каталік, ходзіць у касьцёл, але ня можа прыступаць да сакрамантаў, бо ажаніўся з жанчынаю, якая раней ужо была ў шлюбе і вянчалася са сваім першым мужам у праваслаўнай царкве. Мы памаліліся за гэтага мужчыну, а сястра С. склала за яго ахвяру ў касьцёле.

четверг, 1 октября 2009 г.

Вельмі, вельмі сумна...

Сёньня Касьцёл успамінае сьвятую Тэрэзу ад Дзіцятка Езус.

"Нельга думаць, што як быццам магчыма занадта спадзявацца на Бога, такога Ўсемагутнага і такога Міласэрнага. Ад Яго атрымліваюць роўна столькі, сколькі спадзяюцца атрымаць".

Сёньня памёр Альгерд Невяроўскі... Сьвятая Тэрэза, памаліся за яго да Пана Бога. Заступіся за яго перад Ім...

Супакой, Пане, душы слугаў тваіх памёршых у месцы сьветлым, месцы радасным, месцы спакойным, дзе няма ні болю, ні сьлёз, ні цярпеньняў, але жыцьцё вечнае. Амэн.

вторник, 29 сентября 2009 г.

Капуцынскі бальзам

Нешта мне нядобра сёньня... І на душы нядобра, і ў целе. Вось, хаджу па хаце з лыжачкаю ды капаю ў яе аздараўляльны бальзамчык, які польскія браты капуцыны з розных траваў ды мёду прыгатавалі. Бо чым жа яшчэ лячыцца франьцішканцы, як ні капуцынскімі лекамі? :) ...

А дрэнна мне, напэўна, таму, што я, як завяла сабе ЖЖ, дык цалкам забылася на бугальтаркі ўлік. Ну, мо' не зусім цалкам, але ўсё ж такі ўспаінаю я пра яго даволі рэдка. А квартал жа ўжо заканчваецца... І сумленьне маё ад гэтага моцна пакутуе... А ўзяцца за бугальтарскі ўлік з усёй сур'ёзнсьцю ды адказнасьцю няма ніякіх сілаў. Застаецца толькі спадзявацца ў гэтай справе на Божую Міласэрнасьць, дабрыню дырэктара, і на дапамогу капуцынскага бальзамчыку...

Сёньня дзень сьвятых Арханёлаў Міхала, Габрыэля, Рафала

Верш Мар'яна Дуксы з «Паэтычнага Календара» для дзетак.


У гонар Святых Арханёлаў
пахілім з пашанаю голаў –
у гонар святога Міхала,

у гонар святога Рафала,
святога Габрыэля…
Як ёсць яны – чуемся смела!
Бо нашы яны абаронцы.
Да нас прылятаюць з-пад сонца.
Штодзённа спрыяюць нам дужа,
пільнуючы кволыя душы,
ад духа ратуючы злога,
праводзячы душы да Бога.

понедельник, 28 сентября 2009 г.

Сьвяты Язэп сёньня

Вось ужо чатыры гады доўжыцца нашая барацьба за касьцёл. Малітвы… Малітвы… Малітвы… Сёньня яны гучалі пад прыгожую жывую музыку. Непадалёку ад касьцёла іграў сола саксафаніст. Яму падтакваў гарэзьлівы, шумлівы фантан. Лагодны верасьнёўскі ветрык гартаў старонкі нябачнага нотнага сшытку, а мінакі думалі, што саксафаніст імправізуе… :) А праз маленькае кляшторнае акенца глядзелі на нас браты бэрнардыны. Яны маліліся разам з намі і ціхенька казалі: ”З намі Пан Бог. Мы абавязкова выстаім.”

Малітвы прынесьлі плён. Мы сталі моцнымі.





Ізноў пра спадара Ali Dafer Alshehri

Падобна на тое, што ісламскі шпіён, пра якога я пісала раней, узяўся за мяне вельмі сур'ёзна :) І ня толькі за мяне. У чарговым ягоным лісьце можна ўбачыць цэлы сьпіс такіх жа «ахвяраў», як і я. Аказваецца, ён жыве ў Саудаўскай Аравіі. Даслаў мне некалькі фотаздымкаў. Толькі ня ведаю, ці сваіх, ці мо' Саудаўскага караля. Бо вось жа на адным зь іх ён вітаецца з Баракам Абамам. У лісьце ёсьць таксама і некалькі даволі прыгожых паштовак, але я асьцерагаюся іх тут выкладаць, бо яны падпісаныя па-арабску, і не вядома, аб чым там вядзецца…

***

Ксёндз учора тлумачыў, што каталікам варта шукаць дыялогу з прадстаўнікамі іншых рэлігіяў. Але ж дзеля гэтага не пашкодзіла б ведаць ня толькі беларускую, але і ангельскую мову. А я, на жаль, яе ня ведаю.

Бог заўсёды з намі

Ноччу і днём, пры сьвятле Сонца і ў навальніцу, у небясьпечных месцах і на раўніне Бог з намі. Ён наш Пастыр. Ён абяцаў быць з намі заўсёды, да сканчэньня сьвету. Навучымся прымаць Яго “цяпер і ў хвіліну сьмерці нашай”. Часам нам здаецца, што Хрыстос адсутнічае, што Ён недзе далёка, што Яго трэба шукаць. Гэта распаўсюджаны аптычны падман верніка, які кліча: “Пане, пасьпяшайся!” Але Езус побач. Ён глядзіць і чакае... Ж.-Р.Бушэ, ОР.

***

Ночью и днём, при свете Солнца и в грозу, в опасных местах и на равнине Бог с нами. Он наш Пастырь. Он обещал быть с нами всегда, до конца мира. Научимся принимать его «ныне и в час смерти нашей». Нам часто кажется, что Христос отсутствует, что Он «где-то», что надо Его искать. Это распространённый оптический обман верующего. Он зовёт: «Господи, поспеши!» Но Господь рядом, смотрит и ждёт. Ж.-Р.Буше, ОР.

воскресенье, 27 сентября 2009 г.

Менавіта сёньня. (Именно сегодня).

“...Каб аднойчы дасягнуць шчасьця…” – кажуць некаторыя недасканалыя пераклады літургіі. У які дзень, калі? Заўтра, пасьлязаўтра – гэта не суцешыць таго, хто пакутуе. Казаць яму аб гэтым – значыць даваць непрыгодныя лекі. Сёньня, менавіта сёньня, у самы разгар духоўнай барацьбы, калі падступае адчай, я асьмельваюся прасіць аб радасьці Божага Валадарства, аб слодычы прысутнасьці Пана. Ці заўважылі вы, што Хрыстос не сказаў разбойніку: “Заўтра будзеш са мной у Раю”? Ж.-Р.Бушэ, ОР.

***

«Чтобы достигнуть однажды блаженства» - говорят плохие переводы литургии. В какой день, когда? Завтра, послезавтра – это не утешит страждущего, говорить ему об этом – значит давать ему негодное лекарство. Сегодня, именно сегодня, в самый разгар духовной битвы и «когда подступает отчаяние» я осмеливаюсь просить о радости Царства, о сладости присутствия Господа. Заметили ли вы, что Христос не сказал разбойнику: «Завтра будешь со мною в раю»? Ж.-Р.Буше, ОР.


суббота, 26 сентября 2009 г.

Касьцёл сьвятога Роха на Залатой горцы

Спатканьні Біблійнага кола, якімі кіруе айцец Пётр Бялевіч, праходзяць у касьцёле штопятніцы а 20-00.


пятница, 25 сентября 2009 г.

Ваяўнічы Касьцёл

Мы мусім зразумець, што азначае барацьба за душы. Яна вядзецца ня проста дзеля ўзрастаньня Касьцёла, а дзеля таго, каб зьяднаць душы з Хрыстом. Гэтая найдзіўнейшая з войнаў вядзецца на карысьць праціўніка, а ня супраць яго. Нават сам тэрмін “праціўнік” альбо “вораг” тут непрыймальны.

Кожны няверуючы, так сама, як і вернік, мае несьмяротны дух і створаны па вобразу і падабенству Божаму. Хрыстос памёр за яго. Як бы варожа ён ні ставіўся да Касьцёла, ці да Хрыста, нашая мэта – навярнуць яго, а ня проста нанесьці яму паразу. Мы ніколі не павінны забываць, што шатан прагне ягонай душы так жа, як і нашай, і што мы мусім змагацца за яго з д’яблам. Часам мы мусім супрацьстаяць чалавеку, каб прадухіліць небясьпеку, якая пагражае ягонай душы, але мы заўсёды хочам адваяваць яго дзеля збаўленьня ягонай уласнай душы. Нашая здольнасьць змагацца знаходзіцца ва ўладзе Сьвятога Духа, а гэта значыць – Любові Айца і Сына; калі ж воіны Касьцёла ўзброены нянавісьцю – яны змагаюцца супраць Духа. (Ф.Шыд, “Багаслоўе для пачынаючых").

***

Мы должны понять, что значит борьба за души. Она ведётся не просто для возрастания Церкви, но для того, чтобы соединить души со Христом. Эта удивительнейшая из войн ведётся в пользу противника, а не против него. Даже сам термин “противник” или “враг” неприложим к ней.

Каждый неверующий, так же как и верующий человек, обладает бессмертным духом и сотворён по образу и подобию Божию. Христос умер за него. Как бы враждебно он ни был настроен к Церкви или ко Христу, наша цель – обратить его, а не просто нанести ему поражение. Мы никогда не должны забывать, что дьявол алчет его души так же, как и нашей, и что мы должны сражаться за него с дьяволом. Иногда мы бываем вынуждены оказывать сопротивление человеку, чтобы предотвратить опасность, грозящую его душе, но мы всегда хотим отвоевать его ради спасения его собственной души. Наша способность сражаться находится во власти Святого Духа, т.е. Любви Отца и Сына; если же воины Церкви движимы ненавистью, они сражаются против Духа. (Ф.Шид.”Богословие для начинающих”).

Гарадзкія дрэвы. Сны аб вясьне.





четверг, 24 сентября 2009 г.

Пакліканьне

“Ніхто ня можа прыйсьці да Мяне, калі Айцец не пакліча яго…” Сьвяты Аўгустын рабіў з гэтых словаў эвангеліста Яна вельмі сумныя высновы, мяркуючы, што толькі абраным дадзена пачуць заклік Божы. Насамрэч, мы ўсе пакліканыя, мы ўсе створаныя па вобразу і падабенству Божаму. Эвангеліст Ян хацеў сказаць, што ніхто ня можа сам прыйсьці да Хрыста і стаць ягоным пасьлядоўнікам. Пошук Бога – гэта ня толькі мая ўласная актыўнасьць. Гэта адказ на запрашэньне, якое зыходзіць ад Айца. Але, калі ўсе пакліканыя і запрошаныя, дык чаму ж так мала тых, хто чуе і прыходзіць? Можа, яны не пачулі закліку? Можа, ў іхніх сэрцах не знайшлося мейсца для Таго, хто іх запрасіў? Цыстрэрцыянец у сваім пустэльніцтве пачуў заклік і адказаў на яго. А індус, які памірае ад голаду на вуліцы? А жанчына, пакінутая мужам? А стары, што памірае ў самоце? Колькі запрашэньняў для тых, хто жадае распачаць сваю малую працу і свой новы шлях?..

Ж.-Р.Бушэ, ОР

***

“Никто не может прийти ко Мне, если Отец не призовёт его”. Святой Августин делал из этих слов евангелиста Иоанна весьма печальные выводы, считая, что только избранным дано услышать призыв Божий. В действительности, мы все призваны, мы все созданы по образу и подобию Божьему. Евангелист Иоанн хотел сказать, что никто не может сам прийти к Христу, стать его наследником. Поиск Бога не есть лишь моя собственная активность – это ответ на приглашение, исходящее от Отца. Но если все призваны, приглашены, то почему лишь немногие слышат и приходят? Может быть, они не услышали призыва? Может быть, в их сердце не нашлось места для пригласившего? Цистерцианец в своём отшельничестве услышал призыв и ответил на него. А индус, умирающий от голода на улице? А женщина, оставленная мужем? А старик, умирающий в одиночестве? Сколько приглашений для желающих начать свой малый труд и свой путь?

Ж.-Р.Бушэ, ОР

***
На фотаздымку - касьцёл Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі.

среда, 23 сентября 2009 г.

Там, дзе жывуць аблокі...

Ёсьць у Сусьвеце Краіна,
дзе дрэвы растуць прама ў Небе.
На дрэвах жывуць аблокі...
А больш там нічога няма... :)



вторник, 22 сентября 2009 г.

Kamedułki. Samotność i Milczenie

Mniszki Kamedułki kładą duży nacisk na samotność i milczenie.

O duchowości sióstr wiele mówi stary tekst kamedulski:

„Milczenie bez rozmyślania to jak pogrzebanie żywego; rozmyślanie bez milczenia jest nieskuteczne jak budzenie umarłego; ale rozmyślanie duchowo złączone z milczeniem daje duszy wielki pokój i prowadzi do doskonałej kontemplacji”.
***
Зайздрошчу (па-добраму) камэдулкам... :)

понедельник, 21 сентября 2009 г.

Шукаць Бога...

Шукаць Бога ўпарта, самазабыўна – гэта не прывілея, не абавязак становішча, не прафэсія. Гэта заклік да ўсіх.. Мала тых, хто адказвае на яго, таму што Эвангельле часта разумеюць як маральнае правіла, і ня ведаюць глыбока патрабаваньняў Эвангельля, гнуткасьці ягонага прымяненьня. Толькі той ведае Эвангельле, хто непадзельна даверыўся Богу жывому. (Ж.-Р.Бушэ, ОР)

***

Искать Бога упорно, самозабвенно – это не привилегия, не обязанность положения, не профессия. Это призыв ко всем. Мало отвечающих, потому что Евангелие часто понимают, как нравственное правило, и не знают глубоко требований Евангелия, гибкость его применения. Только тот знает Евангелие, кто безраздельно доверился Богу живому. (Ж.-Р.Буше, ОР)

***
На фотаздымку - алтарная частка касьцёла Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі ў м.Заслаўе.


Гарадскія катЫ

На фотаздымках - высокакваліфікаваныя менскія катЫ - фотамадэлі . Пазіраваньне платнае. Расцэнкі ўмераныя: 5 хвілінаў працы = 50 г вэнджанай каўбасы для кожнага ката. Фатографы з сардэлькамі і сасіскамі могуць не турбавацца і адразу ж праходзіць міма :)




воскресенье, 20 сентября 2009 г.

Заслаўе. Домік, прывязаны да неба

На 1-м фотаздымку: анёлы спусьціліся зь неба на беласьнежных пушыстых вяровачках, уладкаваліся на даху доміка, крыху пагрэліся пад лагодным верасьнёўскім сонейкам, абмеркавалі апошнія навіны - і нябесныя, і зямнныя, а потым абкруцілі вяровачкамі комін і прывязалі домік прама да неба - каб ён нікуды ад яго ня ўцёк... :)
***
На доміках вісяць шыльды, на якіх напісана, што яны пабудаваныя напрыканцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў, зьяўляюцца помнікамі архітэктуры і ахоўваюцца дзяржавай.

Заслаўе. Калі на зямлю апускаецца ноч...

Калі на зямлю апускаецца ноч і ў вокнах утульных домікаў запальваецца бурштынавае сьвятло, чароўны мастак, які спрадвеку жыве ў вежы Кальвінскага збору, выходзіць прагуляцца па ціхіх бязьлюдных вулачках старажытнага гораду. Напэўна вы спытаеце, а што ж ён робіць днём? – А днём мастак стаіць за мальбэртам і малюе чароўныя Сны аб Заслаўі. Для каго? – Для ўсіх, хто жадае іх бачыць. І для вас намалюе таксама, калі вы яго аб гэтым папросіце... А сны ў мастака атрымліваюцца вельмі-вельмі прыгожыя. Чаму? – Таму што яму ніхто не замінае іх маляваць. Суровая праваслаўная манашка кожны божы дзень дзяжурыць ля ўваходу ў вежу і нікога й блізка туды не падпускае, аберагаючы спакой мастака, а заадно – і ўсе таямніцы ягонага жыцьця і творчасьці… :)







суббота, 19 сентября 2009 г.

Касьцёл

На працягу сваёй доўгай гісторыі Касьцёл, зьдзяйсьняючы свой шлях, ня раз “загрузаў у каляіне”. Гэта адбывалася з-за таго, што ён не прыслухоўваўся да голасу шукальнікаў чыстых крыніцаў, заклікаўшых да паўнаты духоўнага жыцьця, якую дае Бог. Часам ён зьнявольваў іх у турмах і спальваў іх на вогнішчах. Цяжка прасіць аб дапамозе Духа, ня ведаючы, адкуль Ён ідзе, і захоўваць пры гэтым свой падмурак трывалым, бачным, верным. І тым не менш, Бог чакае нашай перамогі. (Ж.-Р.Бушэ, ОР)

***

В течение своей долгой истории Церковь, совершая свой путь, не раз «застревала в колее». Это происходило из-за того, что она не прислушивалась к голосу искателей чистых родников, призывавших к полноте духовной жизни, даваемой Богом. Порой она заточала их в темницы и сжигала их на кострах. Трудно молить о помощи Духа, не зная, откуда Он идёт, и хранить при этом своё основание прочным, видимым, верным. И тем не менее Бог ждёт нашей победы. (Ж.-Р.Бушэ, ОР)

***

На фотаздымку - Лёнік Ульскі і касьцёл Маці Божай Ружанцовай у в.Пяскі Мастоўскага раёну. Вось так выглядае духоўны альпінізм :)


пятница, 18 сентября 2009 г.

Шлях. Духоўная спэлеалёгія.

Закхэй прагнуў бачыць Езуса, але яшчэ раней Езус прагнуў бачыць Закхэя. “Закхэй! Сыдзі хутчэй, бо сёньня мне трэба быць у цябе ў доме.” Закхэй ўзьлез на дрэва. Езус чакаў яго ўнізе. Нам здаецца, што ў пошуку духоўнага жыцьця трэба бегчы кудысьці ў больш чыстыя вышыні. Але Бог чакае нас у нашым сэрцы. Шуканьне Бога – гэта не духоўны альпінізм, але духоўная спэлеалёгія. Спускайся, Закхэй, спускайся ўсё глыбей і глыбей. У тваім сэрцы, азмрочаным і занятым тысяччу і адным ідалам, твой Гасподзь расчышчае Сабе шлях, знаходзіць Сабе месца. Табе – Яго прыняць. (Ж.-Р.Бушэ, ОР)

***

Закхей жаждал видеть Иисуса, но ещё раньше Иисус жаждал видеть Закхея. «Закхей! Сойди скорее, ибо сегодня мне надобно быть у тебя в доме». Закхей влез на дерево. Иисус ждал его внизу. Нам кажется, что в поиске духовной жизни надо бежать куда-то в более чистые высоты. Но Бог ждёт нас в нашем сердце. Искание Бога – это не духовный альпинизм, но духовная спелеология. Спускайся, Закхей, спускайся всё глубже и глубже. В твоём сердце, омрачённом и занятом тысячью и одним идолом, твой Господь расчищает Себе путь, находит себе место. Тебе – Его принять. (Ж.-Р.Буше, ОР)

***
На фотаздымках - дарога з Гудагаю і крыж пры ўваходзе ў Гудагай. 18.07.2009г.

Мары (Мечты)

Усё болей і болей духоўны пошук вядзецца пад адкрытым небам. Тое, што калісьці магло абараніць ці падтрымаць, цяпер здаецца крохкім і нават ілюзорным. Ці трэба шкадаваць аб гэтым? Усё можа паслужыць на карысьць таму, хто верыць. Новая сапраўднасьць патрабуе новых шляхоў навучаньня. Маліцца, калі столькі людзей цудоўна абыходзяцца без малітвы. Жыць бяз зброі, калі ўсё навокал нас прымушае асьцерагацца і абараняцца. Хрысьціянскае жыцьцё не прыходзіць само сабой. Яно патрабуе зноў ды зноў і пачынаць, і вучыцца. Мы забываемся на гэта. Нас не становіцца больш, і мы ня робімся мацнейшымі. Знакі, дадзеныя нам, больш ні аб чым ня кажуць. Наіўна думаць, што такое становішча раптам зьменіцца. Нам застаецца аднавіць у сабе дзьве запаведзі, а па сутнасьці – толькі адну. Так паступалі першыя хрысьціяне. (Ж.-Р.Бушэ, ОР, “Ідзі за мной”)

***

Всё более и более духовный поиск ведётся под открытым небом. То, что когда-то могло защитить или поддержать, ныне кажется хрупким, если не иллюзорным. Нужно ли сожалеть об этом? Всё может послужить во благо верующему. Новая действительность требует новых путей обучения. Молиться, когда столько людей благополучно обходятся без молитвы. Жить безоружным, когда всё вокруг нас заставляет остерегаться и защищаться. Христианская жизнь не приходит сама по себе и требует вновь и вновь и начинать, и учиться. Мы забываем об этом. Нас не больше и мы не сильнее. Знаки, данные нам, больше ни о чём не говорят. Наивно думать, что состояние это вдруг изменится. Нам остаётся обновить в себе две заповеди, а по сути одну. Так поступали первые христиане. (Ж.-Р.Буше, ОР, «Следуй за мной»)

Фотапраект "Падарожжа з Мэсыяй"

Вельмі ўсім рэкамэндую зазірнуць вось сюды:

http://www.thejourneysproject.com/

Паглядзіце, якая прыгажосьць...

Па беларуску пра фотапраект крыху напісана вось тут:

http://catholic.by/p2/index.php?option=com_content&task=view&id=8464&Itemid=28&rrr

четверг, 17 сентября 2009 г.

Ваўкавыск


Касьцёл сьв.Вацлава ў г.Ваўкавыску