Показаны сообщения с ярлыком Любоў. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Любоў. Показать все сообщения

четверг, 26 ноября 2009 г.

Гэта проста ўспамін пра песьню...

Дождж наліўся ў рот
Адчуваньне – нібыта я выпіла палыновага напою
Палын пранік у сэрца
І ў ім пасялілася восень
І ўспамін пра дзіўную песьню
У якой адна дзяўчына
Прайшла паўсьвету
Ў пошуках Любові
Я таксама шукала Яе
Нават у далёкіх краінах
Але калі аднойчы
Я блукала тлумнымі вулкамі незнаёмага гораду
Мяне спынілі Твае сумныя вочы
Яны глядзелі на мяне
Са сьцяны напаўразбуранай каплічкі
І я не змагла не падысьці бліжэй
Ты быў увенчаны цернямі
Я дакранулася да самага маленькага шыпа
Ён параніў мяне і з раны пырснула кроў
І моцны боль пранізаў маё сэрца
У той момант я знайшла тое, што шукала
У той момант я зразумела
Што Любові не бывае бяз Крыжа,
Што Любові не бывае бяз болю.
Мой боль… Ён такі салодкі
Я дзякую Табе за яго, Пане
Бо ён не пакідае сілаў для нянавісьці
Бо ён не пакідае часу для злосьці
Бо ён вучыць мяне адчуваць Тваю Любоў кожную хвіліну
І нават кожную сэкунду
Так, я ўжо шмат чаму навучылася…
Але я ўсё ніяк не магу запомніць вось гэтыя тры словы:
"Любоў не любімая…"
І я ня ведаю
Чаму людзі такія злыя…
Яны ізноў крычаць: “Распні яго (яе)!”
Пане, куды мне схавацца ад іхніх крыкаў?
Пане, куды мне схаваць ад іх свае сьлёзы?
А можа яны няшчасныя?
Можа яны вельмі няшчасныя, Пане?
Я прашу цябе – дай ім усё, чаго яны так прагнуць
Можаш нават забраць у мяне…
Тады я стану зусім свабоднай
Тады мне нічога не застанецца, як проста пайсьці за Табой.
Ці не найлепшая гэта Дарога, Пане?
***
Гэта проста такі палыновы дождж
Гэта проста ўспамін пра песьню
У якой адна дзяўчына прайшла паўсьвету ў пошуках Любові
Але ў сьвеце яе няма, зусім няма…
Яна ёсьць толькі ў Табе, толькі ў Табе
І толькі дзякуючы Ёй я ‘шчэ здольная ўсьміхацца…

суббота, 10 октября 2009 г.

Каліль Гібран

...Ёсьць тыя, хто
амаль нічога ня мае, але ўсё аддае.
Яны вераць у жыцьцё
і ў ягоную шчодрасьць,
таму іхны куфэрак ніколі не пусьцее.
Ёсьць тыя, хто
аддае з радасьцю,
і гэтая радасьць–
іхняя ўзнагарода.
Ёсьць тыя, хто
аддае з болем,
і гэты боль – іхны хрост.
І ёсьць тыя, хто
аддае і ня ведае
болю. Аддаючы,
яны не шукаюць радасьці
і не клапоцяцца аб сваёй дабрадзейнасьці.
Яны аддаюць, як вунь у той даліне
мірт выдыхае ў паветра
свой водар.
Праз такіх, як яны,
прамаўляе Бог,
І скрозь іхныя вочы
Ён усьміхаецца Зямлі... (пераклад з расейскай мовы)

четверг, 8 октября 2009 г.

Панна

"Яе сымбаль - вада, Яе атачае туман, Яна праяўляе Сябе ў стыхіі вады...", - піша пра Панну Паўло Каэльо.

Вільгаць... Туман... Дождж... У Менску даволі цёпла. І нават была навальніца.

Добра прайсьціся па парку, альбо па ціхіх, абсаджаных дрэвамі, вулках, трымаючы ў адной руцэ - парасон, а ў другой - ружанец. Добра перабіраць цёплыя, драўляныя пацеркі, прыслухоўваючыся да шуму дажджу, і ціхенька, ціхенька шаптаць: "Вітай Марыя, поўная ласкі, Пан з Табой..."

пятница, 25 сентября 2009 г.

Ваяўнічы Касьцёл

Мы мусім зразумець, што азначае барацьба за душы. Яна вядзецца ня проста дзеля ўзрастаньня Касьцёла, а дзеля таго, каб зьяднаць душы з Хрыстом. Гэтая найдзіўнейшая з войнаў вядзецца на карысьць праціўніка, а ня супраць яго. Нават сам тэрмін “праціўнік” альбо “вораг” тут непрыймальны.

Кожны няверуючы, так сама, як і вернік, мае несьмяротны дух і створаны па вобразу і падабенству Божаму. Хрыстос памёр за яго. Як бы варожа ён ні ставіўся да Касьцёла, ці да Хрыста, нашая мэта – навярнуць яго, а ня проста нанесьці яму паразу. Мы ніколі не павінны забываць, што шатан прагне ягонай душы так жа, як і нашай, і што мы мусім змагацца за яго з д’яблам. Часам мы мусім супрацьстаяць чалавеку, каб прадухіліць небясьпеку, якая пагражае ягонай душы, але мы заўсёды хочам адваяваць яго дзеля збаўленьня ягонай уласнай душы. Нашая здольнасьць змагацца знаходзіцца ва ўладзе Сьвятога Духа, а гэта значыць – Любові Айца і Сына; калі ж воіны Касьцёла ўзброены нянавісьцю – яны змагаюцца супраць Духа. (Ф.Шыд, “Багаслоўе для пачынаючых").

***

Мы должны понять, что значит борьба за души. Она ведётся не просто для возрастания Церкви, но для того, чтобы соединить души со Христом. Эта удивительнейшая из войн ведётся в пользу противника, а не против него. Даже сам термин “противник” или “враг” неприложим к ней.

Каждый неверующий, так же как и верующий человек, обладает бессмертным духом и сотворён по образу и подобию Божию. Христос умер за него. Как бы враждебно он ни был настроен к Церкви или ко Христу, наша цель – обратить его, а не просто нанести ему поражение. Мы никогда не должны забывать, что дьявол алчет его души так же, как и нашей, и что мы должны сражаться за него с дьяволом. Иногда мы бываем вынуждены оказывать сопротивление человеку, чтобы предотвратить опасность, грозящую его душе, но мы всегда хотим отвоевать его ради спасения его собственной души. Наша способность сражаться находится во власти Святого Духа, т.е. Любви Отца и Сына; если же воины Церкви движимы ненавистью, они сражаются против Духа. (Ф.Шид.”Богословие для начинающих”).

среда, 9 сентября 2009 г.

Любоў у духу перадапошняй энцыклікі...

Прачытала ў адным з блогаў у камэнтарах вось такую фразу: “… Вы ж ведаеце, што я Вас пяшчотна люблю ў духу перадапошняй энцыклікі Сьвятога Айца…” Прыгожа так… Напэўна, тут маецца на ўвазе Энцыкліка Папы Бэнэдыкта ХVІ “Deus caritas est” (“Бог ёсьць любоў”)? Вось бы пачуць такое ў свой адрас хоць раз у жыцьці…

вторник, 8 сентября 2009 г.

Хвала Табе, Вялікі Бог! :)

Ура! Марыя і Марта паразумеліся :) ЛЮБОЎ аказалася мацнейшаю за тэмпэрамэнт. Пан Бог зрабіў немагчымае...
***
Вялікі дзякуй за гэта Паньне Марыі, сьв.Франьцішку, сьв.Казімеру і сьв.Агнешцы.
А таксама айцу Міхалу - за ўчорашнюю малітву, брату Яраславу - за разуменьне сытуацыі і сятры Марце - за тое, што яна ёсьць :)

понедельник, 7 сентября 2009 г.

Марыя і Марта

Любоў кіруе нашым тэмпэрамэнтам і паводзінамі і спакваля пераўтварае іх. Марта застаецца Мартаю, але яе мітусьлівасьць становіцца гасьціннасьцю, ў той час як уяўная пасіўнасьць Марыі – ўвагаю і паслушэнствам. (Ж.-Р.Бушэ, ОР)

***

Пане, Ты ведаеш нашые сэрцы. Ты ведаеш, дзеля чаго Ты стварыў нас такімі, якімі мы ёсьць. Заўтра мы ізноў сустрэнемся: Марыя і Марта. Сустрэнемся, як дзьве сястры, дзеля таго, каб служыць Табе. Пане, калісьці Ты Сам нас паклікаў на гэтую службу. Навучы нас давяраць Табе, Пане. Навучы нас супрацоўнічаць. Ператвары нашые мітусьлівасьць і пасіўнасьць у гасьціннасьць, увагу і паслушэнства. Зьмякчы нашые сэрцы, Пане, і напоўні іх Верай, Надзеяй і Любоўю, каб мы маглі годна паслужыць Табе і людзям. Амэн.

суббота, 5 сентября 2009 г.

Прабачэньне

Магчыма, самае галоўнае ў любові – гэта прабачэньне. А лепшая праява прабачэньня дапамога. Калі мяне просіць аб дапамозе той, хто калісьці мяне пакрыўдзіў, зьняважыў, зганьбіў, у мяне зьяўляецца спакуса прайсьці міма. Ці магу я сказаць, што па-сапраўднаму любіў, калі не спазнаў яшчэ жорсткага вопыту прабачэньня? “…І адпусьці нам правіны нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым…” Калі Хрыстос уклаў гэтыя словы ў кароткую малітву, дадзеную нам, то Ён, без сумненьня, добра ведаў, дзе мы можам спатыкнуцца. Ж.-Р.Бушэ, ОР "Ідзі за мной". (Пераклад з расейскай мовы).

четверг, 3 сентября 2009 г.

Шлях

Бываюць дні, калі я задаю сабе пытаньне: а ці не зьяўляецца маё жыцьцё ў Богу толькі ўласнай прыгожай фантазіяй альбо чароўным сном? Але ёсьць адзіны беспамылковы сродак, каб праверыць, ці не супярэчыць абраны мною шлях Эвангельскаму вучэньню. Гэты сродак – тая ЛЮБОЎ, якую я альбо адчуваю, альбо не. Гэта СПАЧУВАНЬНЕ ўсім няшчасным і церпячым. МІЛАСЭРНАСЬЦЬ – адзіны беспамылковы крытэр у пошуках Бога. (Жан-Рэнэ БУШЭ OP)

четверг, 4 июня 2009 г.

Xрысціянства і хрысціянін

Паводле

http://sviatar-by.livejournal.com/


Якім з’яўляецца сучасны погляд на хрысціянства? Якім яно насамрэч з’яўляецца? Многія веруючыя людзі часта займаюць пазіцыю адносна хрыціянства ў якасці незалежных назіральнікаў, нават суддзяў, якія ў большасці сваёй, не маючы добра ўфармаванага хрысціянскага светапогляду, стараюцца паказаць сваю “кампетэнтнасць ”.


Якім вельмі часта прадстаўляюць хрысціянства “сучасныя хрысціяне”? Якое аблічча мае сапраўдная вера ў Хрыста?

Хрысціянства – гэта не рэлігія заваявання ці маральна-псіхалагічнага прэсінгу.


Хрысціянства – гэта місія, якая палягае на дапамозе іншым людзям у шуканні дарогі да Бога.


Хрысціянская вера – гэта не статычная з'ява ў асабістым жыцці кожнага чалавека.


Хрысціянства – гэта дынамічнае ўнутранае ўзрастанне, пастаяннае шуканне Бога нават у шэрай паўсядзённасці.


Хрысціянства – гэта не пустаслоўе ці ідэалогія.


Хрысціянства – гэта мудрая і збавенная навука Хрыста, скіраваная да кожнага з нас. Гэта жыццё, якое абапіраецца на канкрэтных учынках любові да Бога, бліжняга і самога сябе.


Хрысціянства – гэта не адзінота, нават калі чалавек адчувае сябе пакінутым і нікому непатрэбным.


Хрысціянства – гэта надзея і моцная апора ў найбліжэйшай нам Асобе – Езусе Хрысце, які ніколі не пакідае чалавека самотным.


Хрысціянства – гэта не пустыя інтэлектуальныя палемікі, дзеля таго, каб паказаць сябе разумнейшым і пабажнейшым за іншых.


Хрысціянства – гэта пакорная пастава служэння праўдзе, пакінуўшы свой інтэлектуальны эгаізм і закрытасць.


Хрысціянства – гэта перадусім Хрыстос, Бог і Чалавек Укрыжаваны, Памерлы і Ўваскрослы.


Матывам і галоўным правілам Хрысціянства з'яўляецца любоў. Любоў і хрысціянства – словы сінонімы. Святы Аўгустын з упэўненасцю сказаў: “Любі і рабі, што хочаш!” Сапраўдная любоў прывядзе чалавека да сапраўднай свабоды, а не да свавольства, якое напэўна сярод нас можна заўважыць.


Tое, чым з’яўляецца хрысціянства, цяжка выразіць да канца і поўнасцю. Кожны раз, чытаючы Новы Запавет адкрываеш для сябе штосьці новае, штосьці, што духоўна ўзбагачае, дазваляе глядзець на жыццё па другому. Таксама той, хто мае большы жыццёвы досвед, зусім па іншаму і больш дасканала разумее Божае Слова.


Калі хтосьці зойдзе на гэтую старонку, то сваім каментарыем можа дапамагчы адказаць на пытанне, чым характэрызуецца сапраўднае хрысціянства і якім мае быць сапраўдны хрысціянін.


Ваш sviatar_by

понедельник, 25 мая 2009 г.

Кожны мае магчымасьць пачаць жыцьцё з чыстага ліста

Чарговы грамадзкі рэдактар тыдня – Сяргей Луканін. Сёньня Сяргей Луканін расказвае, як ён прыйшоў да Бога і як гэта зьмяніла ягонае жыцьцё.

Паводле http://www.svaboda.org/

– Яшчэ чатыры гады назад я ня верыў у Бога. Нават спрабаваў чытаць Біблію, але не знаходзіў у гэтым ніякага сэнсу. Я быў вельмі самаўпэўненым маладым бізнэсоўцам. Ад 1992 году меў сваю юрыдычную фірму, езьдзіў на дарагіх машынах, мае офісы былі ў самых дарагіх адміністратыўных будынках. Зарабляў дастаткова, каб весьці велмі камфортнае жыцьцё, але грошы не ішлі на карысьць.
У маім жыцьці сталі з’яўляцца шумныя кампаніі, я стаў усё менш з’яўляцца дома, нягледзячы на тое, што дома мяне чакалі прыгожая жонка і цудоўная дачка. Стандартам было мець прэстыжны офіс, прэстыжную машыну і прыгожую каханку. Пры гэтым я зусім не адчуваў сябе грэшнікам, я меркаваў так: я нікога не рабаваў, не забіваў, не падманваў (жонка чамусьці ў разьлік не бралася), я быў шчодрым, лічыў сябе чалавекам, вартым шчырай павагі, які шмат чаго дабіўся дзякуючы ўласнай працы.

Калі аднойчы адна жанчына расказала мне пра Бога, я не адчуў нейкай унутранай патрэбы паставіцца да гэтага сур’ёзна. Але на мяне паўплывала шчырасьць, зь якой суразмоўца расказала, як Бог зьмяніў яе жыцьцё. А таксама – любоў, якая сьвяцілася ў яе вачах. Не плоцкая любоў, яна была нашмат старэйшая за мяне. Але нейкая іншая любоў, якую проста немагчыма было апісаць. Калі яна прапанавала мне памаліцца з просьбай да Госпада аб дараваньні грахоў, я пагадзіўся толькі таму, што не хацеў пакрыўдзіць яе. Але гэтая малітва зьдзейсьніла цуд у маім жыцьці. Прайшло літаральна некалькі гадзінаў і я зразумеў, што стаў абсалютна іншым чалавекам, у мяне ўвайшло нешта добрае. Я шчыра папрасіў жонку дараваць мне ранейшыя крыўды і Бог даў нам новае каханьне, новую пяшчоту ў адносінах. Я раптам адчуў, што не хачу алькаголю, не хачу наркотыкаў, якія былі нормай у шумных кампаніях, не хачу здраджваць жонцы. Гэтыя пераўвасабленьні былі настолькі дзівоснымі, што ў маё жыцьцё ўвайшлі невытлумачальная радасьць і мір, упэўненасьць, што са мной усё будзе добра. За чатыры гады, якія я правёў з Госпадам, мне ёсьць за што дзякаваць. Я бачыў шмат дзівосаў, маё жыцьцё набыла сэнс, я адчуваю, як Бог выкарыстоўвае мяне. Я стаў запатрабаваным, пабываў у розных краінах, прапаведаваў Эвангельле ў самых розных краінах, але самае галоўнае: я зразумеў, што нават калі я памру, гэта проста наблізіць маю сустрэчу з Ісусам Хрыстом.

Я вельмі ўдзячны за ўсё, што ён для мяне зьдзейсьніў. І Гасподзь даў мне жаданьне расказваць паўсюдна, што ён любіць кожнага чалавека: прэзыдэнта і прыбіральшчыцу, немаўлятка і старога, прастытутку і настаўніцу нядзельнай школы. Аднолькава. І нашмат больш, чым бацька любіць свайго сына, нават калі той патрапіў у турму. І кожны мае магчымасьць пачаць сваё жыцьцё з чыстага ліста.


среда, 20 мая 2009 г.

Нам ня трэба ўсё разумець

...Мы не абавязаны разумець, чаму іншы чалавек хоча думаць і дзейнічаць так, як ён думае і дзейнічае. Калі мы гатовыя сказаць: "Я не разумею, і гэта цудоўна", то гэта самае найвялікшае разуменьне, якое мы можам прадэманстраваць... Іншага чалавека не абавязкова разумець. Яго трэба любіць...

Сапраўдная любоў заключаецца ў тым, каб любіць тое, што ёсьць, нават калі мы не разумеем таго глыбіннага сэнсу, які хаваецца за гэтым...

(Па матывах кнігі У.У.Дайера)
Месцазнаходжаньне малюнка:

http://ljplus.ru/img4/s/k/skarbnica/2heart_opt.jpg


понедельник, 18 мая 2009 г.

Сьвяты Валянцін і Божая Міласэрнасьць

Гэта ж я сёньня (вярней, ужо ўчора :) у Смалявічы езьдзіла - папрасіць сьвятога Валянціна, каб ён навучыў мяне любіць усіх людзей. А там якраз перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага праходзіла. І вернікі так старана маліліся, так старана сьпявалі... І такія ўсе добразычлівыя былі... А яшчэ калі я выйшла з электрычкі і шукала дарогу да касьцёла, адна спадарыня з радасьцю мне яе паказала, кажучы: "Дзякуй вам вялікі за тое, што вы за нас моліцеся...". А потым адзін праваслаўны спадар мяне амаль што да самага "пункту прызначэньня" давёў. Ён размаўляў са мной па-беларуску і вельмі цешыўся, што ў ягоным горадзе ёсьць касьцёл. Вось такое цудоўнае падарожжа атрымалася... А сьвяты Валянцін вельмі ўважліва выслухаў мяне, паківаў галавой і ціхенька прашаптаў мне на вушка: "Вось жа, і Пан Бог, і тыя, каго ты называеш сваімі сябрамі, і нават зусім незнаёмыя людзі любяць цябе "проста так". Не забывайся на іхныя ўсьмешкі.Узгадвай іх, калі табе будзе цяжка. І ня думай над тым, як зьмяніць людзей - бо яны і так вельмі добрыя. А лепей задумайся над тым, як табе быць у гармоніі зь імі, з Панам Богам і з усім сусьветам".

***
А тым, каго я называю сваімі сябрамі (хоць яны і ня ведаюць, што я іх так называю) - вялікі дзякуй за тое, што яны вось ужо ў другі раз запрасілі мяне ў Смалявічы :)