Показаны сообщения с ярлыком Псыхалёгія. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Псыхалёгія. Показать все сообщения

суббота, 12 декабря 2009 г.

Déjà vu ?

...Трываласьць і працьвітаньне дэмакратый – якога бы тыпу і ступені разьвіцьця яны ні былі, залежаць ад мізэрнай тэхнічнай дэталі – ад працэдуры выбараў. Усё астатняе – другаснае. Калі працэдура наладжана правільна, калі яе вынікі праўдзівыя – ўсё добра; калі не – краіна гіне, якім бы выдатным ні было ўсё астатняе. У пачатку І-га стагодзьдзя да Раства Хрыстова Рым – магутны, заможны, ў яго няма ворагаў. Але, ня гледзячы на гэта – ён на мяжы краху, бо ўпарта прытрымліваецца бязглуздай выбарчай сыстэмы. А сыстэма бязглуздая, калі яна ілжывая. Галасаваньне адбывалася ў Рыме. Грамадзяне, якія жылі ў правінцыі, не маглі ў ім удзельнічаць, ня кажучы ўжо аб тых, хто быў расьсеяны па ўсяму “рымскаму сьвету”. Правесьці выбары нармальным чынам было практычна немагчыма, таму даводзілася іх фальсыфікаваць. Дзеля гэтага кандыдаты наймалі банды – з вэтэранаў арміі, з цыркавых атлетаў, якія браліся ўскрываць урны. Без падтрымкі добрасумленных выбраў дэмакратычныя ўстановы павісалі ў паветры. У паветры павісалі і словы. Рэспубліка была толькі словам...

вторник, 3 ноября 2009 г.

Мужчыны

Дзіўна, але мужчыны, старэйшыя за 18 гадоў, звычайна ўспрымаюцца мною як людзі, дасьведчаныя ва ўсіх жыцьцёвых пытаньнях нашмат лепей за мяне. (І я гатова іх слухаць, нібыта Марыя Езуса...) А жанчыны так не ўспрымаюцца. Цікава, адкуль узялася ў маёй беларускай галаве такая “ўсходняя” псыхалёгія… :)