Показаны сообщения с ярлыком Віншаваньні. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Віншаваньні. Показать все сообщения

пятница, 26 марта 2010 г.

Першы дзень!

Насьледаваньне Уладзімера Маякоўскага :)

«Когда я
итожу
то, что прожил,
и роюсь в днях -
ярчайший где,
я вспоминаю
одно и то же -
двадцать пятое,
первый день».
***

Калі
падсумоўваю
тое, што перажыў я,
і рыюся ў датах -
а найярчэйшая дзе?!
Перад
вачыма
ўстае
мая Вольная Крыўя!
Вясна!
Сакавік!
Дваццаць пятае!
Першы дзень! :)

четверг, 7 января 2010 г.

Нараджэньне Тваё

"Нараджэньне Тваё, Хрысьце Божа наш, зазьзяла на ўвесь сьвет сьвятлом пазнаньня. Дзякуючы яму тыя, што зоркам служылі, ад зоркі навучыліся пакланяцца Табе, Сонцу справядлівасьці. І зразумелі, што Ты - Сьвітаньне з вышыняў. Госпадзе, слава Табе!"

среда, 6 января 2010 г.

Віншую ўсіх каталіцкіх сяброў са сьвятам аб'яўленьня Пана, а праваслаўных - зь Ягоным нараджэньнем :)

"Зорка Бэтлеемска
Над зямлёю зьзяе,
Радасную вестку
Людзям абвяшчае.

Ня сьпі, абудзіся!
Хрыстус нарадзіўся!
Зь неба радасьць прамяніцца,
Будзем весяліцца.

Промень Божай ласкі
На зямлю праліўся,
Каб табе даць шчасьце,
Збаўца нарадзіўся.

Устань жа, не спазьніся
Прывітаць Дзіцятка.
Да жыцьця ачніся,

Беларусе-братка!"



пятница, 1 января 2010 г.

Новы Год наступіў... :)

На 1-м і 2-м фотаздымках - беларукія паштоўкі 1967 году.
На 3-м - паштоўка 1990 году. Чырвоны Касьцёл яшчэ без крыжоў. Яшчэ ўсё ў нас наперадзе...
На 4-м і 5-м - паштоўка 1992 году. Сьпераду - Савецкае шампанскае, а ззаду - крывіцкая (літоўская) Пагоня. Несумяшчальныя рэчы, між іншым. Ну не маглі яны доўга суіснаваць разам... Аніякім чынам... І неўзабаве беларусы выбралі "Савецкае"... А на Пагоню забыліся... Сталася тое, што мусіла стацца...
***
Гэты Новы Год, як і мінулыя, я сустракала на Залатой Горцы ў касьцёле сьвятога Роха: пад звон касьцёльных званоў, пад малітву бяз словаў аб самым-самым-самым запаветным, пад дабраславеньне Найсьвяцейшым Сакрамэнтам чатырох бакоў сьвету, пад віншаваньне айцом Юрыем кожнага ўдзельні імшы асабіста...
А ў гэты час на мабільнік прыйшла SMS-ка ад аднаго ЖЖ-сябра:
З Новым Годам!
Жыве Касьцёл!
Жыве Беларусь!
Але мой адказ на яе чамусьці не дастаўляецца. Таму адкажу тут:
З Новым Шчасьцем! :)
Жыве заўсёды!
Жыве з Богам!
***
Пане, вярні нам у новым годзе нашу Пагоню. І забяры ад нас усё савецкае... :)
***
Дарэчы, Пагоню ў Менску можна свабодна набыць у некаторых сувэнірных крамах ды аддзелах...

четверг, 31 декабря 2009 г.

Віншую ўсіх сяброў з надыходзячым Новым Годам! :)

Няхай Божае дабраславеньне будзе з кожным жыхаром нашай Бацькаўшчыны!

четверг, 24 декабря 2009 г.

Віншую ўсіх са Сьвятамі!

Тут можна паслухаць вельмі цудоўную песеньку :)

http://www.jacquielawson.com/preview.asp?cont=1&hdn=0&pv=3169996

вторник, 29 сентября 2009 г.

Сёньня дзень сьвятых Арханёлаў Міхала, Габрыэля, Рафала

Верш Мар'яна Дуксы з «Паэтычнага Календара» для дзетак.


У гонар Святых Арханёлаў
пахілім з пашанаю голаў –
у гонар святога Міхала,

у гонар святога Рафала,
святога Габрыэля…
Як ёсць яны – чуемся смела!
Бо нашы яны абаронцы.
Да нас прылятаюць з-пад сонца.
Штодзённа спрыяюць нам дужа,
пільнуючы кволыя душы,
ад духа ратуючы злога,
праводзячы душы да Бога.

вторник, 8 сентября 2009 г.

воскресенье, 19 июля 2009 г.

Дзень Нараджэньня :)

Сёньня TUT.BY павіншавала мяне з Днём Нараджэньня вось такою паштоўкаю :) Прыемна...

вторник, 7 июля 2009 г.

Усіх праваслаўных хрысьціянаў віншую з Раством сьвятога Яна Хрысьціцеля!

среда, 24 июня 2009 г.

суббота, 20 июня 2009 г.

Сёньня Урачыстасьць Беззаганнага Сэрца Панны Марыі



Беззаганнае Сэрца Марыі, будзь маім ратункам...

пятница, 19 июня 2009 г.

Сёньня Ўрачытасьць Найсьвяцейшага Сэрца Езуса


Езу лагодны і пакорны сэрцам,
Учыні сэрцы нашыя да Твайго падобнымі...

четверг, 11 июня 2009 г.

Божае Цела


Сёньня Каталіцкі касьцёл адзначае адно з найвялікшых хрысьціянскіх сьвятаў – Найсьвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела). У 1263 годзе багемскі сьвятар, які накіроўваўся ў Рым, цэлебраваў сьвятую Імшу ў касьцёле сьв. Крысьціны Умбрыйскага гораду Бальсены. Ён засумняваўся ў рэальнасьці пераўтварэньня хлеба і віна ў Цела і Кроў Хрыста. І ў той жа момант сьвятар убачыў, што з Гостыі цячэ кроў і залівае карпарал (спэцыяльную хустачку, якая падкладваецца пад Гостыю). Калі аб гэтым даведаўся Папа Рымскі Урбан IV, ён у 1264 годзе ў адмысловай Буле распарадзіўся заснаваць Сьвята Божага Цела, якое адзначаецца ў першы чацьвер пасьля Найсьвяцейшай Тройцы.

***

Пане Езу, навучы нас ніколі не сумнявацца ў Табе...

воскресенье, 7 июня 2009 г.

Тройца


Верай... Надзеяй... Каханьнем
Тройца таемна мігціць...

тое, што трацім сьвітаньнем,
мусім сутоньнем набыць...


Зьніч

понедельник, 1 июня 2009 г.

Начальнік


Ну ўсё... Напэўна, прыйшоў канец маёй бухгальтарскай кар'еры... У начальніка быў дзень нараджэньня, а я забылася яго павіншаваць (напэўна, ўсе мае думкі былі занятыя бухгальтарскім улікам :( Прайшло ўжо амаль два тыдні, а ён толькі цяпер паставіў мне гэта "на від".
***
Шаноўны спадар Начальнік! Хоць і запозьнена, але ад усяго сэрца віншую Вас з Днём Нараджэньня! Зычу Вам здароўя, радасьці і працьвітаньня. Няхай добры Пан Бог апякуецца кожным днём Вашага жыцьця. Вельмі Вас люблю і паважаю. Ваш працалюбівы Бухгальтар :)

воскресенье, 31 мая 2009 г.



Віншую ўсіх каталікоў з Урачыстасьцю Спасланьня Духа Сьвятога!


Прыйдзі, Дух Сьвятасьці, прыбудзь, Дух Сьветласьці,

Прыбудзь, Дух Агню, прыйдзі, нас агарні.


Прыйдзі, Дух Айца, зьяві нам сваё Сьвятло,

Спашлі зь нябесных вышыняў зьзяньне Тваёй хвалы.


Ты сьведка праўдзівы, Ты нас пасылаеш,

Каб мы абвяшчалі сьвету: Хрыстос уваскрос з памерлых!


Ты Намашчэньне нябеснае, Крыніца жывой вады,

Умацуй нашыя сэрцы, вылеч нашыя целы.


Прыйдзі, Дух Праслаўленьня, Радасьць Сьвятога Касьцёла,

Няхай з глыбіняў сэрца даносіцца песьня Ягняці.


Дай нам глыбей спазнаць Любоў Бога Айца.

Езуса твар лагодны дапамажы убачыць.


Агонь, які асьвячае, Подых Нябёс жыцьцядайны,

Ты чыніш хвалебным Крыж нашага Пана!


(Пераклад з польскай мовы)


четверг, 21 мая 2009 г.



Усіх каталікоў віншую са сьвятам Унебаўшэсьця Пана!