Показаны сообщения с ярлыком Мастацтва. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Мастацтва. Показать все сообщения

суббота, 26 марта 2011 г.

Фотаздымкі з выставы "Пагоня"

1. Галіна Іванова. "Салодкія сны".
2. Алена Юр'ева. "Ля ракі".
3. Ягор Батальёнак. "Райская яблыня".
4. Натальля Піневіч. "Надзея". Дрэва, фарба.




















четверг, 30 сентября 2010 г.

понедельник, 31 мая 2010 г.

Жанна д'Арк



St.Joan (19xx) by John William Waterhouse

Беззаганнае Зачацьце



Беззаганнае зачацьце (Immaculate Conception). Барталямэо Эстэбан Мурыльё. 1617-1682 г.г.
(Мастак таксама быў сьвецкім францішканцам)

...Рэлігійная і рыцарская Гішпанія, якая з Адраджэньнем ухваляе многія францішканскія ідэі, прымушае сваіх каралёў выступіць у абарону прывілеяў Панны Марыі. І сапраўды, не было больш годнай справы для караля, чым гэтая. Невыразныя і палітычна слабыя фігуры Філіпа ІІІ, Філіпа IV і Карла ІІ нечакана адухаўляюцца, калі яны пачынаюць абараняць правы Дзевы моцай сваёй каралеўскай улады, у той час як францішканцы, якім садзейнічаюць самы стары і самы малады Ордэны – бэнэдыктынцаў і езуітаў – змагаюцца за гэтыя правы тэалягічнай зброяй, накіраванай супраць дамініканцаў, якія дапускаюць толькі асьвячэньне (зачацьце Беззаганнай Дзевы), але не Беззаганнае Зачацьце Панны Марыі...

(Августин Джемелли. "Францисканство")

пятница, 14 мая 2010 г.

суббота, 1 мая 2010 г.

Чаму за табой?



( Сьвяты Францішак і сьвятая Клара. Карціна Жузэфы Абідушскай)

Усявышні стварыў сьвятога Францішка паэтам у тым сэнсе, які укладвалі ў гэтае слова старажытныя грэкі, разумеўшыя паэзію як дзеяньне. Францішак любіў паэзію не як чытаньне, але як думку, як пачуцьце, як пакуту, як тое, што ўспышкамі азарае хуткаплыннасьць быцьця; ён любіў ня тую паэзію, якая застаецца на паперы, але тую, якой жывуць – працуючы, ахвяруючы, змагаючыся, паміраючы. Таму замест таго, каб сьпяваць песьні хвалы беднасьці, ён сам робіцца бедным; замест таго, каб усхваляць міласэрнасьць, ён даглядае пракажоных і замярзае ад холаду, аддаючы сваё адзеньне жабракам; замест таго, каб захапляцца кветкамі і птушкамі, гарамі і лясамі, ён проста жыве сярод іх і становіцца для іх сваім. Але, нават ператварыўшы сваё жыцьцё ў паэзію, ён не супакойваецца, бо сапраўдная паэзія невычарпальная і, не знаходзячы для сябе выйсьця толькі ў адным дзеяньні, пачынае шукаць іншых больш высокіх шляхоў. Але ж паэты, дзякуючы свайму боскаму неспакою, шукаюць ва ўсіх стварэньнях бясконцае і бясконца надрываюць сабе сэрца. Таму гасподзь прынёс Францішку яшчэ адзін бясцэнны дар. Ён улюбіў яго ў Сябе. Любоў да Бога прывяла сьвятога Францішка да поўнага насьледаваньня Хрыста, нябачанага, напэўна, ажно з часоў апосталаў.

Пасьля заручынаў са спадарыняй Беднасьцю слова “мой”, гэтае галоўнае слова ненасытнага жаданьня, высакамернага валоданьня і эгаістычнай любові, становіцца для брата Францішка не прыймальным ні да якой рэчы і ні да якой істоты; але і аб сабе ён ужо ніколі ня скажа “твой”, бо слова гэтае выражае крайнюю ступень самаадрачэньня.

Сьвяты Францішак любіць Боскія стварэньні ня толькі з багавейнасьцю верніка, але і з чыстай радасьцю эстэта, разумеючы, што прага валоданьня замінае сузіраць прыгажосьць.
Адсюль новая пропаведзь, якая запазычвае зьмест у жыцьця і мову ў народа; адсюль гімны, напісаныя на народнай мове і ўліўшыя ў старую веру новы струмень радасьці; адсюль зразумела, чаму такія непапулярныя ў сьвеце самаадрачэньне, пакаяньне, аскетызм паўстаюць цяпер у сваёй гераічнай прыгажосьці, увасабляючы дарагія сьвету ідэалы любові і рыцарства.

Любоў да Бога, стаўшая да сьвятога Францішка ўсім жыцьцём, дазваляла яму бачыць дабро ва ўсіх стварэньнях, бачыць мужных і надзейных сябровак у жанчынах, якія нават не былі яму сваячкамі. Гэтая любоў дазваляе яму стварыць Гімн брату Сонцу і выхаваць дзьвюх такіх падзьвіжніц духа, як сьвятая Клара і Джакаміна дэі Сатэсолі. Зь яго новай шчасьлівай канцэпцыі прыроды і жанчыны выйдуць два напрамкі ў літаратуры – народны “хвалебных песень” і арыстакратычны “салодкага новага стылю”; выйдзе новы жывапіс, прадстаўнікі якога (як Францішак сам мог пераканацца) пішуць укрыжаванага Хрыста з паміраючых, Хрыста немаўлятку – зь дзетак, Панну – зь дзяўчат і жанчын, сьвятых – з манахаў і простых вернікаў, Сьвятую Зямлю – з пэйзажу, які першым трапіў на вочы, а Рай – з квітнеючых травеньскіх садоў.

Любоў да Бога прымушае яго знаходзіць радасьць ва ўсім, асабліва ж у дасканалым цярпеньні, і прыводзіць яго да высновы, што жыцьцё цудоўнае. І тым больш цудоўнае, чым больш яно пакутлівае… (Пераклад з расейскай мовы)

суббота, 6 марта 2010 г.

Мсьціслаўе

На 1-м і 2-м фотаздымках - даволі змрочная карціна беларускага мастака Андрэя Мірскага з выяваю Мсьціслаўскага касьцёла Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, пабудаванага кармелітамі ў 1637–1638 гадох і рэканструяванага ў ХVIII стагодзьдзі. Карціна напісана ў 1991 годзе. Касьцёл яшчэ ў занядбаньні, без крыжоў, над ягонымі купаламі кружляе неўгамоннае вараньнё.
На 3-м фотаздымку - так касьцёл выглядае цяпер.
Карціна гэтая даволі вялікая. Яна вісіць у мяне над канапаю, і калі я кладуся спаць - апынаецца прама ў мяне над галавой. А ўначы, калі я прачынаюся - бачу, як яна паціху апускаецца ўсё ніжэй ды ніжэй, але, як толькі заўважае, што я ўжо расплюшчыла вочы - тут жа вяртаецца на месца. І так паўтараецца кожны раз... Можа яна хоча мне нешта сказаць?.. А можа кліча мяне ў Мсьціслаўе?..
А іншыя карціны вісяць на сваіх месцах абсалютна нерухома... :)


суббота, 13 февраля 2010 г.

Мастакі і анёлы

Цудоўная каталіцкая графіка Любы Тандзіт