Показаны сообщения с ярлыком Смаргонь. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Смаргонь. Показать все сообщения

пятница, 22 октября 2010 г.

понедельник, 24 августа 2009 г.

Падарожжа ў Смаргонь (частка 3, сумная)

Затое трэцяя частка падарожжа атрымалася вельмі сумнай. Калі я вярталася ў Менск, у вакно электрычкі нехта кінуў камень (ня ў тое, ля якога я сядзела, але побач). Хлопцу, які ля яго драмаў, дзякуй Богу, нічога не пашкодзіла. А ў вагоне былі міліцыянты. Яны адразу ж патэлефанавалі ў Аляхновічы (бо камень шпурнулі менавіта ў тых мясьцінах) і склалі пратакол, а таксама запісалі паказаньні і адрасы сьведкаў. Міліцыянты сказалі, што на чыгунцы такое часта здараецца, і бывае, што людзям нават разьбівае галаву ды твар...

А хлопец гэты перасеў на іншае месца і там заснуй ды праехаў свой прыпынак. А тут якраз зьявіліся кантралёры. Дык яго яшчэ і аштрафавалі за гэта. А аб тым, каб кампэнсаваць яму маральны ўрон, ніхто і не падумаў... Праўда кантралёрка, калі яго штрафавала, дык вельмі выбачалася... А ён сказаў, што больш увогуле на цягніках езьдзіць ня будзе - з-за атрыманага стрэсу. Вось такое яно жыцьцё "ў палосачку"...

Падарожжа ў Смаргонь (частка 1)

Учора езьдзіла я ў Смаргонь. Выбралася з хаты так, каб пасьпець на імшу на 18 гадзінаў у тамтэйшым касьцёле, а заадно там жа і паспавядацца. Спачатку даехала электрычкай да Маладэчна, а там перасела на дызэль, які ідзе да Гудагаю. Выйшла на станцыі ў Смаргоні, агледзелася - а касьцёла нідзе і не відаць. Я тады спытала ў мясцовай кабеты, як мне да яго дабрацца. Кабета, убачыўшы мяне, вельмі ўзрадвалася, бо падумала, што я манашка :) Аказалася, што іхнюю сястру Агату пераводзяць у Ліду, а на ейнае месца мусіць прыехаць іншая сястра. Вось
кабета і прыняла мяне за яе :)

Да касьцёла мы паехалі на аўтобусе. Спадарыня (яе завуць Франя, альбо Франьцішка) вырашыла набыць мне ў якасьці падарунка квіток :) і нізавошта не пажадала ўзяць за яго грошы. Вось такія файныя людзі жывуць у Беларусі :)

Смаргонскі касьцёл цяпер зачынены на рамонт, таму набажэнствы адбываюцца ў Каталіцкім моладзевым цэнтры (араторыі), які ўражвае і сваімі памерамі, і абсталяваньнем.

У парафіі служаць айцы Салезіяне Дона Боско - кс. Аляксандар Мятліцкі і кс. Зьдзіслаў Вэдэр.

Айцец Аляксандар родам з Барунаў. Але пра гэта я даведалася толькі сёньня. А ўчора я ў яго паспавядалася і ў якасьці навукі пачула вельмі неабходныя для мяне словы. І да мяне нават тое-сёе дайшло... :) (Менавіта тое, што доўгі час чамусьці не даходзіла).

Я ведаю, гэта Панна прывяла мяне ўчора ў Смаргонь. А пачыналася ўсё 29 чэрвеня менавіта з Барунаў...
***
На 1-м, 2-м, 3-м і 5-м фотаздымках - Смаргонскі касьцёл сьв. Арханёла Міхала ў рыштаваньнях.

На 4-м фотаздымку - вялікі Крыж і маленькі Ленін.

На 6-м і 7-м фотаздымках - Моладзевы цэнтр знутры і звонку.

Падарожжа ў Смаргонь (частка 2)

А гэта Смаргонская царква. Пабудаваная яна ў вельмі прыгожым месцы, якое натхняе на напісаньне карцінаў. А тым, хто да маляваньня ня здольны, застаецца задавальняцца фотаапаратам і фотаздымкамі, на жаль...