Показаны сообщения с ярлыком Мястэчка Краснае. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Мястэчка Краснае. Показать все сообщения

понедельник, 3 августа 2009 г.

Царква ў мястэчку Краснае

Я тут учора нават сьвечку пад абразом Панны Марыі паставіла і набыла для Легіёну некалькі вось такіх іконак з малітваю. Гэта плач Езуса Хрыста аб абортах. Уражвае...


Касьцёл у мястэчку Краснае

Учора паехала на Сьвята паэзіі ў Ракуцёўшчыну, а па дарозе вырашыла зайсьці ў Красьненскі касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, каб пабыць на Нядзельнай імшы. Набажэнствы ў ім адпраўляліся нават у тыя часы, калі ў Менску не засталося ніводнага адчыненага для вернікаў каталіцкага храма . Таму многія каталікі зь Менску прынялі сакрамэнт хросту менавіта ў гэтым касьцёле.

Ксёндз там вельмі файны: добразычлівы, адкрыты, з гумарам. Я ўжо адчула гэта нават тады, калі размаўляла зь ім па тэлефону :)
***
На фотаздымках вы можаце ўбачыць Красьненскі касьцёл "сьпераду" і "ззаду" :), а таксама ксёндза Андрэя зь ягонай паствай і катэхета пана Станіслава, дзякуючы якому дзеткі становяцца такімі разумнымі :)
***

А ў Ракуцёўшчыну я трапіла, калі там ужо ўсё заканчвалася. Фотаздымкі выкладу крыху пазьней.

***
Аказваецца, няма чаго выкладаць... Але я не шкадую, бо ў касьцёле сапраўды ўсё было вельмі файна - напэўна, нашмат лепей, чым на Сьвяце... :)