Показаны сообщения с ярлыком У Краіне Доўгай Белай Хмары.... Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком У Краіне Доўгай Белай Хмары.... Показать все сообщения

воскресенье, 9 мая 2010 г.

Мястэчка Аляхновічы

Мястэчка ўпрыгожвае самавіты чыгуначны вакзал і вельмі мілая (нават каталіцкаму сэрцу:) драўляная цэркаўка сьвятога Яна Хрысьціцеля. Цэркаўка стаіць на высокім узгорку, і на яе вэрандзе сустракаюцца, каб пагаманіць, усе паўночныя вятры. Таму там вельмі, вельмі холадна...





пятница, 9 апреля 2010 г.

Крыўды

Як навучыцца ні на што і ні на каго ня крыўдзіцца?.. Бо нават любое неасьцярожна сказанае кімсьці слова (рэальнае ці віртуальнае) адгукаецца ў сэрцы сапраўдным фізычным болем. А людзі гэтага не разумеюць… Дый не абавязаны разумець… Ну ня могуць яны (і не павінны) адчуваць тое ж самае, што адчуваю я... Бывае, што крыўдлівасьць зьнікае на некаторы час… Асабліва пасьля споведзі… Але неўзабаве яна ізноў вяртаецца… :(

воскресенье, 4 апреля 2010 г.

:(

Учора ўвечары памёр мой хамячок. Раптоўна і заўчасна. Прама перад Вялікднем...

суббота, 20 февраля 2010 г.

Горад, якога няма...

Прыгожы дамок калісьці быў... Напэўна, яго яшчэ да рэвалюцыі пабудавалі. Зараз у ім мастакі ды скульптары працуюць... А адрэстаўраваць будыніну па-людзку, на жаль, няма каму...

понедельник, 4 января 2010 г.

:)

Хадзіла сёньня ўвечары зьбіраць подпісы ў жыхароў суседняга дому за тое, каб ім зрабілі капітальны рамонт, бо ЖЭС усё адкладае яго ды адкладае, хаця на дом ўжо страшна нават глядзець. А як у ім людзі жывуць – дык увогуле невядома…
Да… Чаго толькі ня зробіш дзеля таго, каб ня думаць пра заўтрашні візыт да стаматоляга… :)

среда, 30 декабря 2009 г.

Як дапамагчы выпіўшаму чалавеку ???

Шаноўнае панства і спадарства! Скажыце, калі ласка, як можна дапамагчы незнаёмаму п’янаму чалавеку (мужчыне, альбо жанчыне), які ляжыць на сьнезе (ці сядзіць на лаўцы, калі яго хто-небудзь туды пасадзіў) і бачна, што самастойна дабрацца да дому ён ужо ня ў стане, але ж і па дапамогу ні да каго не зьвяртаецца? Ці варта ў такіх выпадках тэлефанаваць у міліцыю? А мо’ трэба выклікаць хуткую дапамогу? Ці лепей увогуле нічога не рабіць, а проста за яго памаліцца? Але ж апошні варыянт, напэўна, прыймальны толькі летам. А цяпер жа маразы ізноў вярнуліся. Чалавек можа памерці ад пераахаладжэньня…
***
Аднойчы летам да мяне на вуліцы падышла моцна выпіўшая жанчына гадоў пяцідзесяці. І хоць яна даволі добра трымалася на нагах, яе псыхічны стан быў вельмі жахлівым. Жанчына ўся трэслася ад непераадольнага, беспрычыннага, панічнага страху. Яна схапіла мяне за руку і папрасіла, каб я хоць крышачку зь ёй пастаяла і пагаварыла. Трохі супакоіўшыся, жанчына распавяла пра сваё жыцьцё, сказала, што яна алькагалічка са шматгадовым стажам, а муж у яе – добры, прыстойны і непітушчы чалавек. Потым мы разам яму патэлефанавалі. Я вельмі прасіла мужчыну, каб ён прыехаў і забраў сваю жонку. Але, пачуўшы, што тая ізноў напілася, мужчына моцна раззлаваўся ды сказаў, што ён нікуды не паедзе, і няхай яна сама вырашае свае праблемы. Мы яшчэ крыху пагаварылі, жанчына збольшага супакоілася і нават здолела сесьці ў аўтобус…

Вось у такім жорсткім сьвеце мы жывем…

среда, 23 декабря 2009 г.

Саша

Першы раз я ўбачыла бамжа Сашу прыблізна тыдні з два таму. Тады ў пераходзе побач зь ім сядзеў агромісты акуратны белы сабака, які, як ні дзіўна, нават пагадзіўся, каб я пагладзіла яго па шаўковай сьпінцы – з дазволу Сашы, натуральна. Было заўважна, што сабака ставіцца да Сашы зь вялікай цеплынёю, спагадаю і нават разуменьнем. Саша тады крыху распавёў мне пра сваё жыцьцё. Аказалася, што ён – выхаванец дзіцячага дому. Меў калісьці сваю кватэру, але потым патрапіў у турму за кражу, і кватэру ў яго забралі. Цяпер вось бамжуе, а выжыць яму дапамагае адна менская праваслаўная царква – але ж дапамога тая зусім мізэрная, таму ён вымушаны жабраваць. Учора я ізноў сустрэла яго на тым жа самым месцы, але ўжо без сабакі. Пытаюся, куды ж падзеўся цюцік, а Саша кажа, што цюціка забрала адна вельмі жаласьлівая жанчынка. Кабета мудра рассудзіла, што нягожа, каб ні ў чым не вінаваты, няшчасны сабачка бадзяўся з босымі лапкамі па гораду ў той час, калі на вуліцы стаяць такія моцныя маразы. Ды й у пераходзе ня надта цёпла – нават людзям, ня кажучы ўжо пра цюціка зь ягонай тоненькай шаўковай шорсткаю ды неабутымі лапкамі. Да таго ж сабачка ня стане піць гарэлку, альбо чарніла, каб сагрэцца. А Саша п’е па чорнаму, але ж не “ради пьянства окаянного”, а каб не памерці ад пераахаладжэньня. Так што яму на вуліцы выжыць нашмат лягчэй, чым шаўковаму беламу цюціку. Але, можна спадзявацца, што неўзабаве ў Сашы зьявіцца новы чатырохлапы сябра, бо ён крадзе сабак з жывадзёрні, каб выратаваць іх ад немінучай сьмерці. Вось такі ён добры і харошы чалавек…

***

Фотаздымак зроблены з дазволу Сашы. Яшчэ ён нібыта спрабаваў працаваць у праваслаўным манастыры, але праца там вельмі цяжкая, а ў яго зусім слабое здароўе. Таму матушка вынесла яму суровы прыгавор, сказаўшы, што такія людзі ім не патрэбныя, і адправіла яго ў бальніцу на лячэньне.

***

Уяўляю сябе на ягоным месцы... Цікава, як бы тады ставіліся да мяне людзі?.. А сабакі?.. Напэўна, сабакі ставіліся б лепей…

среда, 16 декабря 2009 г.

:)

На вуліцы вельмі добра. Галоўнае, што ня душна і ня горача. Тэрмомэтар паказвае -25. У хаце таксама 25. Толькі з +…

пятница, 6 ноября 2009 г.

Сьнег, імжа і рабіна

ГЛ-ы аказаліся сапраўднымі дэманамі... Трэба тэрмінова зьвяртацца да экзарцыста...

среда, 4 ноября 2009 г.

Верш Ірыны Багдановіч

Аналіз абаротна-сальдавай ведамасьці па рахунку 51 “Банкаўскі рахунак” прымушае мяне яшчэ раз пераканацца ў тым, што не ў грашох шчасьце…:)

Вельмі падабаюцца раньнія вершы гэтай паэткі. Ня ведаю, каму менавіта прысьвечаны верш, але я б яго прысьвяціла ўсім харошым беларускім мужчынам-нацыяналістам :)

Усё жыцьцё – то прадчуваньне Вас.
Між звыклых масак – то ваўкі, то лісы,
То рабскі пот, то масавы экстаз,
То сьцёртыя, то зблытаныя рысы.
На ўсім таўро распаду і маны,
Яно на ўсіх ад цэсара да сьмерда.
Адкуль жа Вы, аскепак даўніны?
Вы – вершнік з забароненага герба.
Я Вас пазнала, хоць няма мяча
І на двары амаль паўзмрок сутоньня.
Папраўлю плашч, які ўпадзе з пляча,
І рушым не на раніцы, а сёньня!
Бо да сьвітаньня трэба нам якраз
Пасьпець узьвесьці крэпасьці ды вежы,
Каб бараніць усё, што нам належыць.
Усё жыцьцё – то прадчуваньне Вас.

воскресенье, 1 ноября 2009 г.

Курапаты. Крыжовая Дарога. 14 Стацый.

"...Там, дзе сосны шумяць, там, дзе хмары бягуць, хай гучыць над зямлёй, над Радзімай маёй:
Ave Maria, gracia plena!..." (Зянон Пазьняк)
















четверг, 29 октября 2009 г.

Дом

Вось такія восеньскія пэйзажы бачныя цяпер з майго вакна. А летам і суседнія дамы, і дарога, і мышыны хаваюцца за густой смарагдавай лістотай, і тады здаецца, што ў сьвеце няма нікога й нічога, акрамя дрэваў, птушак, ветру, аблокаў, матылькоў і бугальтарскага ўліку :)

Я жыву ў гэтым доме ўжо амаль два гады і ўсё ніяк не магу прызвычаіцца да той дзіўнай цішыні, якая тут пануе. Канешне, цішыня тут не абсалютная, але ж усё пазнаецца ў параўнаньні: калісьці мой дом стаяў там, дзе дзень і ноч грукаталі трамваі, а яшчэ раней – там, дзе ўзьляталі самалёты. А два гады таму ён цалкам зьмяніў сваё аблічча і вырашыў перабрацца вось сюды…





понедельник, 26 октября 2009 г.

Карціны

Зайшла сёньня ў Мастацкі салён на праспэкце Скарыны і вырашыла сфатаграфаваць некалькі карцінаў, якія мне найбольш спадабаліся . А прадавачка заўважыла і сказала, што ў іхнім салёне фатаграфаваць нельга. Але добра, што хоць не папрасіла выдаліць тое, што я ўжо пасьпела сфатаграфаваць... :)