Показаны сообщения с ярлыком Брат Францішак. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Брат Францішак. Показать все сообщения

воскресенье, 29 августа 2010 г.

Святой Франциск и птицы

Когда Франциск проповедовал им любовь,
Птицы слушали – и взлетали вверх
В синеву, словно стая слов,

Радостью спущенных со святых губ.
Шумя, облетали его кругом,
Садились на рясу и капюшон,

Танцевали и пели, играли крылом,
Воспарившие образы, сон;
Что было лучшим его стихом:

Правда смысла и легкий тон.

ШЕЙМАС ХИНИ
Пераклад з ангельскай мовы - ЕЛЕНА ТВЕРСКАЯ

понедельник, 31 мая 2010 г.

Свабода ў пакоры



Абсалютная пакора – гэта галеча сэрца, якое ў прысутнасьці Ісьціны адчувае сябе такім маленькім, і ў той жа час такім абароненым і ахутаным такой моцнай Боскай апекай, што лягічна ня можа спадзявацца нічога атрымаць ад людзей. Яно становіцца такім мудрым, каб зразумець, што ніякі дар, нават дар любові, ня варты таго, каб уздыхаць аб ім. Яно вызваляецца ад нясьмелых спробаў “здавацца” і прэтэнзіі “быць”. Малады ці стары, прыгожы ці выродлівы, здаровы ці хворы, любімы ці нелюбімы - усё гэта ня мае аніякага значэньня. Дасканалы францішканін не зацікаўлены ў сабе. Ён з сардэчным і ўсьмешлівым раўнадушшам ставіцца да свайго ўбоства. Ён не зьдзіўляецца і не засмучаецца з-за яго. Усё ягонае жыцьцё сканцэнтравана ў моцнай, палаючай волі, накіраванай на служэньне Богу. На гэтай вышыні, калі ўсе межы эгаізму перакуленыя, душа па-сапраўднаму свабодная. Яна бязьмежна пашыраецца ва ўсім створаным, якое зьяўляецца ўтульным домам любячага Айца, дзе ў кожнага ёсьць сваё месца і свае абавязкі.

(Августин Джемелли. "Францисканство")

четверг, 20 мая 2010 г.

Мусульманін, Агонь і Францішак

На мінулым тыдні на легіянэрскім заданьні ў бальніцы мы сустрэлі двух каталікоў і аднаго юдэя. А на гэтым тыдні – трох праваслаўных і аднаго мусульманіна. Мусульманін быў малады і сымпатычны. Ён паводзіў сябе вельмі добразычліва, уважліва нас слухаў, задаваў пытаньні і ўвесь час загадкава ўсьміхаўся чароўнай усьмешкай. А я размаўляла зь ім і думала пра брата Францішка, які гатовы быў аддаць сваё жыцьцё за выратаваньне душы сарацынскага султана.

- Дзеля таго, каб ты паверыў, я кінуся ў агонь, і калі згару ў ім, то ведай, што я паплаціўся за свае грахі, калі ж выйду зь яго жывым і здаровым, ты прызнаеш Хрыста сапраўдным Богам і Збаўцам сьвету, - прапанаваў ён султану. Ніколі раней сарацын не сустракаў чалавека, які быў бы гатовы дзеля ягонай душы кінуцца ў агонь. Напрыканцы жыцьця ён прыняў хрысьціянства.

Некаторыя хрысьціяне мяркуюць, што і ў наш час трэба абавязкова навяртаць іншаверцаў, асабліва – мусульманаў. Але дзеля такога навяртаньня патрэбныя вялікія ахвяры. Хто здольны прамовіць сёньня тыя словы, якія прамовіў калісьці сьвяты Францішак, сьмела паўстаючы перад султанам і дбаючы выключна аб выратаваньні ягонай душы?.. Хто здольны на такую любоў да Бога і Ягоных стварэньняў?.. А на такі давер да Яго?..
***
Сьвяты Францішак не баяўся агню. Ён уважаў яго за свайго брата і нічога не шкадаваў для яго. Агонь гэта ведаў. Я таксама лічу агонь сваім братам. Але ці ведае ён аб гэтым? І ці ўважае мяне за сваю сястру?... :)
***
Вось такія думкі ўзьніклі ў мяне пасьля наведваньня хворых у апёкавым аддзяленьні адной зь менскіх бальніцаў...

воскресенье, 2 мая 2010 г.

Пакутлівая доля...

...Гнацца за прывідным шчасьцем, прымаючы бачнае дабро за абсалютнае, – пакутлівая доля ўсіх людзей; адчуваць больш, чым можна выразіць – пакутлівая доля паэта; палаць жаданьнем стаць дасканалым і спазнаць Бога – пакутлівая доля сьвятога; любіць, ня будучы любімым – пакутлівая доля Хрыста. Як па-сапраўднаму любячы чалавек, сьвяты Францішак хацеў пакутаваць цярпеньнямі любімага…

суббота, 1 мая 2010 г.

Чаму за табой?



( Сьвяты Францішак і сьвятая Клара. Карціна Жузэфы Абідушскай)

Усявышні стварыў сьвятога Францішка паэтам у тым сэнсе, які укладвалі ў гэтае слова старажытныя грэкі, разумеўшыя паэзію як дзеяньне. Францішак любіў паэзію не як чытаньне, але як думку, як пачуцьце, як пакуту, як тое, што ўспышкамі азарае хуткаплыннасьць быцьця; ён любіў ня тую паэзію, якая застаецца на паперы, але тую, якой жывуць – працуючы, ахвяруючы, змагаючыся, паміраючы. Таму замест таго, каб сьпяваць песьні хвалы беднасьці, ён сам робіцца бедным; замест таго, каб усхваляць міласэрнасьць, ён даглядае пракажоных і замярзае ад холаду, аддаючы сваё адзеньне жабракам; замест таго, каб захапляцца кветкамі і птушкамі, гарамі і лясамі, ён проста жыве сярод іх і становіцца для іх сваім. Але, нават ператварыўшы сваё жыцьцё ў паэзію, ён не супакойваецца, бо сапраўдная паэзія невычарпальная і, не знаходзячы для сябе выйсьця толькі ў адным дзеяньні, пачынае шукаць іншых больш высокіх шляхоў. Але ж паэты, дзякуючы свайму боскаму неспакою, шукаюць ва ўсіх стварэньнях бясконцае і бясконца надрываюць сабе сэрца. Таму гасподзь прынёс Францішку яшчэ адзін бясцэнны дар. Ён улюбіў яго ў Сябе. Любоў да Бога прывяла сьвятога Францішка да поўнага насьледаваньня Хрыста, нябачанага, напэўна, ажно з часоў апосталаў.

Пасьля заручынаў са спадарыняй Беднасьцю слова “мой”, гэтае галоўнае слова ненасытнага жаданьня, высакамернага валоданьня і эгаістычнай любові, становіцца для брата Францішка не прыймальным ні да якой рэчы і ні да якой істоты; але і аб сабе ён ужо ніколі ня скажа “твой”, бо слова гэтае выражае крайнюю ступень самаадрачэньня.

Сьвяты Францішак любіць Боскія стварэньні ня толькі з багавейнасьцю верніка, але і з чыстай радасьцю эстэта, разумеючы, што прага валоданьня замінае сузіраць прыгажосьць.
Адсюль новая пропаведзь, якая запазычвае зьмест у жыцьця і мову ў народа; адсюль гімны, напісаныя на народнай мове і ўліўшыя ў старую веру новы струмень радасьці; адсюль зразумела, чаму такія непапулярныя ў сьвеце самаадрачэньне, пакаяньне, аскетызм паўстаюць цяпер у сваёй гераічнай прыгажосьці, увасабляючы дарагія сьвету ідэалы любові і рыцарства.

Любоў да Бога, стаўшая да сьвятога Францішка ўсім жыцьцём, дазваляла яму бачыць дабро ва ўсіх стварэньнях, бачыць мужных і надзейных сябровак у жанчынах, якія нават не былі яму сваячкамі. Гэтая любоў дазваляе яму стварыць Гімн брату Сонцу і выхаваць дзьвюх такіх падзьвіжніц духа, як сьвятая Клара і Джакаміна дэі Сатэсолі. Зь яго новай шчасьлівай канцэпцыі прыроды і жанчыны выйдуць два напрамкі ў літаратуры – народны “хвалебных песень” і арыстакратычны “салодкага новага стылю”; выйдзе новы жывапіс, прадстаўнікі якога (як Францішак сам мог пераканацца) пішуць укрыжаванага Хрыста з паміраючых, Хрыста немаўлятку – зь дзетак, Панну – зь дзяўчат і жанчын, сьвятых – з манахаў і простых вернікаў, Сьвятую Зямлю – з пэйзажу, які першым трапіў на вочы, а Рай – з квітнеючых травеньскіх садоў.

Любоў да Бога прымушае яго знаходзіць радасьць ва ўсім, асабліва ж у дасканалым цярпеньні, і прыводзіць яго да высновы, што жыцьцё цудоўнае. І тым больш цудоўнае, чым больш яно пакутлівае… (Пераклад з расейскай мовы)

воскресенье, 18 апреля 2010 г.

Таямніца змовы з Прыродай



Пасьля навяртаньня вочы ў сьвятога Францішка адкрыліся, нібыта ў непісьменнага, які навучыўся чытаць. Цяпер ён на ўсім бачыў пячаць Бога – Стварыцеля і Збаўцы. Кавалак дрэва азначаў для яго крыж; каменьЕзуса Хрыста, названага ў Пісаньні краевугольным каменем; кветкі – ізноў Госпада нашага, якога называюць лілеяй даліны; вада заўсёды азначала Госпада, бо зыходзіла з крыніцы вечнага жыцьця, а яшчэ – чыстыя душы, якія прайшлі праз пакаяньне; сонца нагадвала яму пра Бога, яно было сымбалем ісьціны.

Сымбалічнае бачаньне сусьвету зусім не выцясьняла рэальнага погляду на рэчы; наадварот, яно ўдасканальвала яго, рабіла больш чульлівым і глыбокім, бо погляд ужо не спыняўся на зьнешняй бачнасьці, але паглыбляўся ў вытокі.

Сьвяты Францішак успрымаў сьвет стварэньняў як Божы твор, які няспынна зьвяртае нас да Творцы. Ён быў надзелены здольнасьцю бачыць ва ўсім - у жывёлінках, расьлінах, камянях – тварэньні Айца ўсяго існага. Ён ніколі ня думаў аб іх як аб ніжэйшых, але ўважаў іх за братоў і ставіўся да іх з такоў любоўю, такой павагаю, якой, напэўна, ня быў надзелены больш ніводзін чалавек у сьвеце.

Напэўна, такімі чульлівымі могуць быць толькі маленькія дзеткі, якія ўмеюць размаўляць з жывёламі і расьлінамі. Таму са сьвятым Францішкам адбылося тое, чаго не адбывалася ніколі ні зь кім – усе, хто адчуў ягоную любоў, самі палюбілі яго. Невядома, ці гэта Францішак спасьціг мудрасьць зьвяроў, ці то зьвяры зразумелі Францішка, адчуўшы ягоную любоў і прыхільнасьць да іх. Яна любілі яго і давяраліся яму: зайчык, фазан, воўк, сокал, птушкі, рыбы, кветкі, травы, вада, сонца. Яны ў імя Божае размаўлялі зь ім і адказвалі на ягоныя сьпевы сваімі, бо таму, хто гаворыць: “Палюбі Госпада”, адказвае ўвесь Сусьвет. Францішак нікому не жадаў зла, і ўсе імкнуліся не прычыніць зла і яму. Душа ягоная, ачышчаная пакаяньнем і ўзвышаная любоўю, набыла права валадарыць над прыродай, якое было і ў Адама ў зямным раю, і якое ён згубіў, саграшыўшы. Але чалавеку, які ізноў стаў беззаганным, падтаквае ўсё існае ў сваёй нявіннасьці. (Пераклад з расейскай мовы)
***
Карціна: Сэр Стэнлі Спэнсэр
"Сьвяты Францішак"

воскресенье, 21 марта 2010 г.

Малітва сьвятога Францішка

З усіх ягоных малітваў самая выразная тая, якая адлюстроўвае агонь, палаючы ў сэрцы сьвятога, і сэнс усяго яго жыцьця:

О, Пане, палкай і пяшчотнай моцай любові Тваёй адцягні розум мой ад усяго зямнога, каб змог я памерці з-за любові да Цябе, падобна таму, як і Ты ўдастоіўся прыняць сьмерць дзеля любові да любові маёй.

(Пераклад з расейскай мовы)

суббота, 13 марта 2010 г.

Гімн жыцьцю, альбо "Жыцьцё перад сьмерцю"

Гімн Брату Сонцу.

...Новым у гімне сьвятога Францішка была любоў да Бога і ягоных стварэньняў. Паганскі сьвет любіў толькі стварэньне. І любоў ягоная была наскрозь пачуцьцёвай; старазапаветны сьвет любіў Бога, але рабскай любоўю; хрысьціянскі сьвет да сьвятога Францішка любіў Бога ўжо цалкам сыноўняй любоўю, але пагарджаў ягонымі стварэньнямі, баяўся іх, як спакусы, заплюшчваючы вочы, каб не зачаравацца ім; гэты сьвет яшчэ не прачытаў у Эвангельлі апраўданьня прыроды, заключанага ў паглядзе і дабраслаўляючым жэсьце Хрыста. Сьвяты Францішак нарадзіўся паэтам і бачыў унутраную прыгажосьць рэчаў, нават самых простых, якія трапляюцца нам на вочы кожную хвіліну, і якія не заўважаюць мітусьлівыя і далёкія ад паэзіі людзі. Але Францішак ідзе па шляху сьвятасьці і таму ў стварэньнях шукае Творцу. Ён чытае кнігу прыроды скрозь прызму Эвангельля, як яшчэ ніхто да яго не чытаў, бо на кожнай старонцы знаходзіць Творцу, і на кожнай старонцы спыняецца, каб усклікнуць: “О, Пане, якая ж бязьмежная любоў Твая!”

З вышыні боскай любові ён ізноў вяртаецца да стварэньняў, адчуваючы да іх самую кранальную пяшчоту; ён сузірае іх, захапляецца імі, лашчыць іх вачыма, кажучы агню, вадзе, зоркам, травам: “Вы ня ведаеце, якія вы цудоўныя стварэньні! Але я распавяду вам аб гэтым. Вы заслугоўваеце захапленьня – і я даю вам яго. Я праслаўляю Таго, хто стварыў вас, і дзякую Яму за тое, што Ён стварыў вас, як і мяне, бо вы мае браты і сёстры ў Ім."
“Браты і сёстры!” Каб вось так, зусім па-новаму, зьвярнуцца да ніжэйшых стварэньняў, трэба было пранікнуць у таямніцу іх жыцьця, трэба было зламаць супрацьпастаўленьне прыроды і Бога, матэрыі і духа, якое так старана абаранялася катарамі і іншымі ерасямі. Пры гэтым трэба было ня ўпасьці ў памылку папярэдніх стагоддзяў, атаясамліваўшых стварэньне з Богам; трэба было падысьці к сьвету стварэньняў з тым пачуцьцём людзкага саўдзелу, якое ўласьцівае паэтам, і з тым пачуцьцём саўдзелу боскага, якое ўласьцівае сьвятым, і якое мае на ўвазе людзкае, але пераўзыходзіць яго настолькі, наколькі бясконцасьць пераўзыходзіць канечнае. (Перраклад з расейскай мовы)
***
Гiмн брату Сонцу.

Найвышэйшы, усемагутны, добры Пане,
Твая ёсць слава, пашана, хвала i ўсялякае благаславенства. Табе адзiнаму, Найвышэйшы, яны належаць i нiхто з людзей не варты вымавiць iменi Твайго.
Пахвалёны будзь, Пане мой, з усiмi стварэннямi Тваiмi. Перш за ўсё з братам нашым сонцам, якi ёсць дзень i якiм нас асвятляеш. I прыгожае яно i свецiць ярка, Тваiм Найвышэйшы, ёсць уяўленнем.
Пахвалёны будзь, Пане мой, праз месяц нашага брата i зоркi; яскравымi Ты стварыў iх на небе, i каштоўныя яны i прыгожыя.
Пахвалёны будзь, Пане мой, праз вецер нам брата i паветра, i хмуры, i праз яснае надвор’е, i кожны час праз якi даеш утрыманне свайму стварэнню.
Пахвалёны будзь, Пане мой, праз ваду сястру нам, карысную, пакорную, каштоўную i чыстую.
Пахвалёны будзь, Пане мой, праз агонь нашага брата, Ты iм ноч асвятляеш, а ён прыгожы i радасны, i дужы, i моцны.
Пахвалёны будзь, Пане мой, праз сястру нашу, Мацi-зямлiцу, якая нас падтрымлiвае i накiроўвае, i родзiць плёны розныя з прыгожымi кветкамi i травамi.
Пахвалёны будзь, Пане мой, праз тых, хто прабачае ў iмя Тваё i пакiнуўшы ўсё, зносiць слабасцi i пагарду.
Благаславёныя тыя, хто прымае гэта ў спакоi, бо Табою, Найвышэйшы, увенчаныя будуць.
Пахвалёны будзь, Пане мой, праз сястру нашу смерць цялесную, яе нiхто з жывых людзей пазбегнуць не здолее.
Гора тым, хто ў граху смяротным памiрае.
Благаславёныя ж тыя, каго яна спаткае, выконваючымi найсвяцейшую волю Тваю, i смерць другая не зробiць iм крыўды.
Усхваляйце i благаслаўляйце Пана майго, падзяку Яму складайце i з вялiкаю пакораю служыце Яму.

(catholictube.ru/media/document/1113.doc)