Показаны сообщения с ярлыком Каталіцтва. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Каталіцтва. Показать все сообщения

четверг, 21 октября 2010 г.

четверг, 30 сентября 2010 г.

воскресенье, 26 сентября 2010 г.

м.Талачын. Якая ж прыгожая наша краіна! :)












Касьцёл сьвятога Антонія Падуанскага (інфармацыя ўзята з сайта catholic.by)

У старых хроніках ёсць звесткі, што ў 1604 г. Леў Сапега пабудаваў у Талачыне касцёл, школу і шпіталь для хворых. Аднак лёс гэтага мястэчка быў вельмі зменлівы. Падчас набегу Залатарэнкі і войскаў Напалеона Талачын перажыў значныя знішчэнні. У 1804–1807 гг. тут працавалі базыльяне, якія абслугоўвалі парафію, адкрылі парафіяльную школу. Лепшыя часы пачаліся тады, калі кс. Гроньскі, а пасля – кс. Ян Радзівон, талочынскі пробашч, пачалі весці душпастырскую працу, каб адрадзіць парафію, але з часам усё было знішчана.

Касцёл пад тытулам св. Антонія Падуанскага быў пабудаваны ў 1853 г. Познебарочная трохнававая святыня стаіць на пагорку і бачна з усіх бакоў. Функцыянавала як парафіяльны касцёл да 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Пасля вайны будынак прызначылі пад сховішча, склад розных матэрыялаў, пасля часткова адраманавалі, каб зрабіць у ім кавярню і клуб. Вялікімі намаганнямі вернікаў, а таксама кс. Уладзіслава Бліна, тагачаснага пробашча парафіі ў Магілёве, і кс. Юзафа Пятушкі, пробашча з Барысава, 6.04.1993 г. касцёл быў вернуты католікам.

Пакроўская праваслаўная царква і жаночы кляштар - былыя базыльянскія (грэка-каталіцкія) кляштар і царква, 1769г.

воскресенье, 29 августа 2010 г.

Святой Франциск и птицы

Когда Франциск проповедовал им любовь,
Птицы слушали – и взлетали вверх
В синеву, словно стая слов,

Радостью спущенных со святых губ.
Шумя, облетали его кругом,
Садились на рясу и капюшон,

Танцевали и пели, играли крылом,
Воспарившие образы, сон;
Что было лучшим его стихом:

Правда смысла и легкий тон.

ШЕЙМАС ХИНИ
Пераклад з ангельскай мовы - ЕЛЕНА ТВЕРСКАЯ

воскресенье, 8 августа 2010 г.

м.Гарадзея. Касьцёл сьвятога Юзафа

Парафія існуе з 1923 г.; філіяльны касьцёл згадваецца з XVII ст., сучасны касьцёл пабудаваны ў 1925 г., зачынены ў 1946 г. Парафія адроджана ў 1992 г., касьцёл адноўлены ў 1996г. Знаходзіцца ён ў двух кроках ад чыгуначнай станцыі.








среда, 9 июня 2010 г.

Сьвяты Дух адключае мабільнікі :)

Размаўляем з мужчынам пра Бога. У яго звоніць мабільнік. Ён бярэ слухаўку і кажа таму, хто патэлефанаваў:
“Прабач, але я не магу зараз гаварыць, бо вельмі, вельмі заняты! Патэлефаную табе крыху пазьней.”
А затым адключае тэлефон…

І тэлевізары Ён таксама ўмее выключаць... :)

:)

Жанчына радасна сустракае легіянэраў і кажа ім:
О, як цудоўна, што вы нарэшце і да мяне завіталі, бо я ўжо даўна хачу даведацца, як мне па-правільнаму здаць усе свае грахі! :)

воскресенье, 6 июня 2010 г.

"І ня будзь малаверам..."


У хвіліны сумненьняў тыя, у чыіх далонях адбыўся цуд Пераісточаньня, атрымлівалі ад Бога знак таго, што Яго прысутнасьць у Эўхарыстыі ні ў якім разе не сімвалічная...

...У 1263г. Багемскі сьвятар, які накіроўваўся у Рым, служыў імшу ў касьцёле сьв.Крысьціны Умбрыйскага гораду Бальсэны. Ён усумніўся ў рэальнасьці ператварэньня хлеба і віна ў Цела і Кроў Хрыста. У той жа момант сьвятар убачыў, што з Гостыі цячэ кроў і залівае карпарал (тканіну, якая падкладваецца пад Гостыю). Калі аб гэтым даведаўся Папа Урбан IV, ён у спэцыяльнай Буле распарадзіўся ўвесьці ў Касьцёле сьвята Цела і Крыві Хрыста. Пачынаючы з 1264г. сьвята адзначаецца ў першы чацьвер пасьля Найсьвяцейшай Тройцы. Яно прысьвечана ўспаміну аб устанаўленьні Езусам Хрыстом таямніцы Эўхарыстыі (Прычасьця). “І, калі яны елі, Ісус, узяўшы хлеб і пабагаславіўшы, паламаў і даваў вучням ды сказаў: прымеце, ешце; гэта ёсьць цела Маё. І, узяўшы чару і аддаўшы хвалу, падаў ім і сказаў: піце зь яе ўсе, бо гэта ёсьць кроў Мая новага запавету, якая ліецца за многіх дзеля дараваньня грахоў.” (Эвангельле паводле Мацьвея, 26:26-28).

Пад час урачыстай працэсіі (у Менску яна адбылася сёньня, фотарэпартаж тут) вернікі дэманструюць сваю веру ў прысутнасьць Хрыста ў Сьвятых Дарах і любоў да нашага Збаўцы. Пад музыку званоў у атачэньні людзей са сьвечкамі і харугвамі ў рукох, сьвятар нясе пад балдахінам Манстранцыю з Хрыстом. Дзяўчынкі ў белым альбо нацыянальным адзеньні кідаюць перад Панам Езусам кветкі. Усе сьпяваюць хвалебныя гімны. Працэсія затрымліваецца каля чатырох алтароў, збудаваных пад адкрытым небам і ўпрыгожаных дыванамі, кветкамі і зелянінаю. Ля кожнага зь іх чытаецца ўрывак з Эвангельля аднаго з эвангелістаў, які сьведчыць, што таямніца Эўхарыстыі ўстаноўлена Самім Езусам Хрыстом. Вернікі дзякуюць Хрысту за Яго прабываньне сярод нас і сьпяваюць гімн “Te Deum”, пасьля чаго працэсія ўваходзіць у храм, дзе адбываецца сьвяточнае набажэнства.

понедельник, 31 мая 2010 г.

Жанна д'Арк



St.Joan (19xx) by John William Waterhouse

Беззаганнае Зачацьце



Беззаганнае зачацьце (Immaculate Conception). Барталямэо Эстэбан Мурыльё. 1617-1682 г.г.
(Мастак таксама быў сьвецкім францішканцам)

...Рэлігійная і рыцарская Гішпанія, якая з Адраджэньнем ухваляе многія францішканскія ідэі, прымушае сваіх каралёў выступіць у абарону прывілеяў Панны Марыі. І сапраўды, не было больш годнай справы для караля, чым гэтая. Невыразныя і палітычна слабыя фігуры Філіпа ІІІ, Філіпа IV і Карла ІІ нечакана адухаўляюцца, калі яны пачынаюць абараняць правы Дзевы моцай сваёй каралеўскай улады, у той час як францішканцы, якім садзейнічаюць самы стары і самы малады Ордэны – бэнэдыктынцаў і езуітаў – змагаюцца за гэтыя правы тэалягічнай зброяй, накіраванай супраць дамініканцаў, якія дапускаюць толькі асьвячэньне (зачацьце Беззаганнай Дзевы), але не Беззаганнае Зачацьце Панны Марыі...

(Августин Джемелли. "Францисканство")

Свабода ў пакоры



Абсалютная пакора – гэта галеча сэрца, якое ў прысутнасьці Ісьціны адчувае сябе такім маленькім, і ў той жа час такім абароненым і ахутаным такой моцнай Боскай апекай, што лягічна ня можа спадзявацца нічога атрымаць ад людзей. Яно становіцца такім мудрым, каб зразумець, што ніякі дар, нават дар любові, ня варты таго, каб уздыхаць аб ім. Яно вызваляецца ад нясьмелых спробаў “здавацца” і прэтэнзіі “быць”. Малады ці стары, прыгожы ці выродлівы, здаровы ці хворы, любімы ці нелюбімы - усё гэта ня мае аніякага значэньня. Дасканалы францішканін не зацікаўлены ў сабе. Ён з сардэчным і ўсьмешлівым раўнадушшам ставіцца да свайго ўбоства. Ён не зьдзіўляецца і не засмучаецца з-за яго. Усё ягонае жыцьцё сканцэнтравана ў моцнай, палаючай волі, накіраванай на служэньне Богу. На гэтай вышыні, калі ўсе межы эгаізму перакуленыя, душа па-сапраўднаму свабодная. Яна бязьмежна пашыраецца ва ўсім створаным, якое зьяўляецца ўтульным домам любячага Айца, дзе ў кожнага ёсьць сваё месца і свае абавязкі.

(Августин Джемелли. "Францисканство")

понедельник, 24 мая 2010 г.

Размова ненароджанага дзіцяткі зь Нябесным Айцом

- Айцец, калі мая мама будзе тут?

- Хутка, дзіцятка маё, хутка.

- А Ты можаш сказаць, як доўга мне чакаць?

- Са Мною няма меры часу. Яна яшчэ занятая справамі, якія Я ёй даручыў. Калі справы будуць завершаныя, мама будзе тут.

- А ці пазнае яна мяне?

- Так, дзіцятка маё. Я дапамагу ёй цябе пазнаць.

- А як яна выглядае, Айцец?

- Яна выглядае так, як ты. У яе той жа колер валасоў і тыя ж вочы. Ты вельмі падобны на яе.

- Як Ты думаеш, што яна зробіць, калі ўбачыць мяне?

- Яна падбяжыць да цябе, абдыме, возьме цябе на рукі, і будзе ласкаць, бо яна цябе вельмі моцна любіць.

- Айцец, а чаму яна раней ніколі не трымала мяне на руках?

- Бо ў яе не было такой магчымасьці.

- Чаму ў яе не было такой магчымасьці?

- Я ня памятаю, мой маленькі…

(Пераклад з расейскай мовы)

Тэлефон даверу валанцёра-псыхоляга 8-017-313-66-67

***

Прыгожа напісана. Але чаму ж пра тату нічога не сказана?..

суббота, 22 мая 2010 г.

Францішканская капліца ў Менску, вул.Матусевіча-80

Капліца сьвятога Яна Эвангеліста і сьвятога Максімільяна Кольбэ, а таксама навакольныя краявіды.
Заўтра, 22 траўня а 12-00 адбудзецца ўрачыстае пасьвячэньне капліцы.





четверг, 20 мая 2010 г.

А хіба можна на такой забруджанай нецэнзуршчынай мове размаўляць з Госпадам?

…Большасьць свайго часу пані Івона праводзіць у Чырвоным касьцёле.

- За гэтыя два дзесяцігодзьдзі я так прывыкла, - прызнаецца яна, што інакшага жыцьця сабе не ўяўляю. Я люблю бываць у касьцёле, дапамагаць людзям, адказваць на іх шматлікія пытаньні… Памятаю, летам было. Прыбіраю галоўны алтар, дзьверы храма адчыненыя, заходзяць людзі, разглядаюць абразы і ў мяне пачынаюць распытваць… Я расказала ім гісторыю касьцёла, прыпомніла, як напачатку 90-х вярнулі храм вернікам, прыстасаваны перад гэтым пад Дом кіно, пра фундатара Эдварда Вайніловіча і яго памерлых дзяцей расказала, да мэмарыяльнай таблічкі падвяла, і тады яны пытаюць: «А на каком языке у вас служба идёт?» “На беларускай мове, на польскай, лацінскай, італьянскай…”, - адказваю. «А почему не на русском?..» - перабіваюць яны мяне. “А хіба можна на такой забруджанай нецэнзуршчынай мове размаўляць з Госпадам?”. «А я об этом и не подумал…», - адказаў за іх мужчына, і ўсім стала неяк няёмка…

Вытрымка з артыкула “Жанчына з Крыжам”, надрукаванага ў часопісе “Дыялёг” .

понедельник, 17 мая 2010 г.

Сьвяты Андрэй Баболя



Народная песьня

Сьвентый Андрею, сьвентый Бомболею!
Да дай нам рады ў свем віноградзе.
- Рады бы я да даў, да не мая воля, -
Самога Стварыцеля да яшчэ Пана Бога.
Каторы чалавек з вечара працуе,
То на заўтрашнi дзень яго Бог жалуе.
Галосiкi было, аж ножкi памлелi:
Наехалi казаке да ўсё свавольнiке,
Заганялi за пальцы смаляныя спiцы.
Прыехаў казак, старшый атаманец,
Выняў селязёнку цераз патылёнку...

воскресенье, 16 мая 2010 г.

:) :)



в.Плябань. Працяг

На 1-м і апошнім фотаздымках - касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, ХІХ ст. Вось ужо напрацягу 10 год касьцёл перабудоўваецца ва Ўсьпенскую праваслаўную царкву.
На 2-м і 3-м фотаздымках - колішняя плябань. А цяпер у будынку месьціцца мастацкая галерэя, якую сёньня пакінулі на вартаўніка. Заўважыўшы мяне, вартаўнік, як ні дзіўна, зусім не разгубіўся, а адразу ж прапанаваў мне экскурсійныя паслугі, але я ветліва адмовілася, пабаяўшыся, што магу атрымаць няслушную інфармацыю аб некаторых карцінах... :)
На 4-м - прыгожы дамок.
На 5-м - плябанскія нарцысы, якія растуць на лугу, ля ручая, ля касьцёла проста самі па сабе.
На 6-м і 7-м (інтэлігентным людзям глядзець і чытаць не рэкамэндуецца :) - акенца шыкоўнай драўлянай прыбіральні, якая месьціцца пад адным дахам з майстэрняй і гаспадарчымі пабудовамі.