Показаны сообщения с ярлыком Гудагай. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Гудагай. Показать все сообщения

пятница, 18 сентября 2009 г.

Шлях. Духоўная спэлеалёгія.

Закхэй прагнуў бачыць Езуса, але яшчэ раней Езус прагнуў бачыць Закхэя. “Закхэй! Сыдзі хутчэй, бо сёньня мне трэба быць у цябе ў доме.” Закхэй ўзьлез на дрэва. Езус чакаў яго ўнізе. Нам здаецца, што ў пошуку духоўнага жыцьця трэба бегчы кудысьці ў больш чыстыя вышыні. Але Бог чакае нас у нашым сэрцы. Шуканьне Бога – гэта не духоўны альпінізм, але духоўная спэлеалёгія. Спускайся, Закхэй, спускайся ўсё глыбей і глыбей. У тваім сэрцы, азмрочаным і занятым тысяччу і адным ідалам, твой Гасподзь расчышчае Сабе шлях, знаходзіць Сабе месца. Табе – Яго прыняць. (Ж.-Р.Бушэ, ОР)

***

Закхей жаждал видеть Иисуса, но ещё раньше Иисус жаждал видеть Закхея. «Закхей! Сойди скорее, ибо сегодня мне надобно быть у тебя в доме». Закхей влез на дерево. Иисус ждал его внизу. Нам кажется, что в поиске духовной жизни надо бежать куда-то в более чистые высоты. Но Бог ждёт нас в нашем сердце. Искание Бога – это не духовный альпинизм, но духовная спелеология. Спускайся, Закхей, спускайся всё глубже и глубже. В твоём сердце, омрачённом и занятом тысячью и одним идолом, твой Господь расчищает Себе путь, находит себе место. Тебе – Его принять. (Ж.-Р.Буше, ОР)

***
На фотаздымках - дарога з Гудагаю і крыж пры ўваходзе ў Гудагай. 18.07.2009г.

воскресенье, 19 июля 2009 г.

Гудагай (працяг працягу:)

Ледзьве не забылася пра самае галоўнае напісаць. Там жа яшчэ кірмаш быў, і я набыла сабе зялёна-блакітны паветраны шарык на доўгай вяровачцы. Ну, такі, які сам у неба ляціць, калі яго з рук выпусьціш. Павадзіла я гэтага шарыка за сабой, пашпацыравала зь ім туды-сюды. І столькі шчасьця ён мне прынёс... Потым я ўручыла яго маленькай дзяўчынцы. А дзяўчынка выпусьціла шарыка на волю. Ну а шарык усьміхнуўся нам прыблізна вось так :), памахаў доўгай чырвонай вяровачкай, і зьнік у блакітных нябёсах... :) А з намі засталася сьветлая радасьць і незабыўныя ўражаньні ад сьвята... :)

Пілігрымка ў Гудагай (працяг)

Учора як толькі я выйшла зь цягніка ў Гудагаі, да мяне адразу ж зьляцеліся з усіх бакоў мытнікі ды памежнікі. Яны пачалі вывучаць мой пашпарт ды распытваць, што я зьбіраюся рабіць у Гудагаі, маючы менскую прапіску... :) Неўзабаве высьветлілася, што яны нічога ня ведаюць ні пра фэст, ні пра касьцёл... Памежнікі запатрабавалі ў мяне адмысловую паперу -
дазвол на знаходжаньне ў памежнай зоне. А я ж пра яе ніколі нават і ня чула... Сказалі, што такая папера каштуе 6 тысячаў, і яе можна набыць у любым аддзяленьні Беларусьбанку. Але, дзякуй Богу, на першы раз мне дазволілі прайсьці ў "зону" безь яе.

Ад станцыі да касьцёла трэба ісьці пешшу каля 7 кілямэтраў. Але адна мясцовая кабета, якая таксама сьпяшалася ў касьцёл, спыніла на трасе машыну, кіроўца якой аказаўся вельмі прыемным маладым чалавекам. Спадарыня спачатку запіхнула ў машыну мяне, потым улезла сама, і мы пасьпяхова дабраліся да касьцёла.

А назад я вярталася пешшу. Ішла ўздоўж шашы больш за паўтары гадзіны і, напэўна, ўлезла ў нейкую атрутную траву і вельмі моцна паапякала сабе ногі. Дык зараз правая нага зрабілася ўся ярка-чырвоная і гарыць так, нібыта я ўступіла ёй у пекла. І тэмпература ў мяне паднялася... Вось такая пакутная пілігрымка атрымалася...

Пілігрымка ў Гудагай да Маці Божай Шкаплернай

На 1-м фотаздымку - цудатворны абраз Маці Божай Гудагайскай.

На 2-м, 5-м і 8-м - касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі.

На 3-м - старыя гудагайскія могілкі.

На 4-м, 6-м і 7-м - убранства касьцёла.

На 9-м - закінутая хацінка выглядвае з-за новага, пафарбаванага плоту.

На 10-м - у Гудагаі абразЫ ўпрыгожваюць хаты ня толькі ўнутры, але і звонку.

На 11-м - прыдарожны крыж.

На 12-м - навакольныя краявіды.