Показаны сообщения с ярлыком Менск. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Менск. Показать все сообщения

суббота, 26 марта 2011 г.

Фотаздымкі з выставы "Пагоня"

1. Галіна Іванова. "Салодкія сны".
2. Алена Юр'ева. "Ля ракі".
3. Ягор Батальёнак. "Райская яблыня".
4. Натальля Піневіч. "Надзея". Дрэва, фарба.




















пятница, 15 октября 2010 г.

суббота, 22 мая 2010 г.

Францішканская капліца ў Менску, вул.Матусевіча-80

Капліца сьвятога Яна Эвангеліста і сьвятога Максімільяна Кольбэ, а таксама навакольныя краявіды.
Заўтра, 22 траўня а 12-00 адбудзецца ўрачыстае пасьвячэньне капліцы.





пятница, 2 апреля 2010 г.

воскресенье, 28 марта 2010 г.

Вярбовы вечар

Людзі вяртаюцца з храмаў,
Горад паціху пусьцее,
Поўня, як бледная пляма,
Скрозь аблачынку жаўцее...
(Пушкін успомніўся... :)



среда, 24 марта 2010 г.

Менскія таямніцы :)






Пастой!

Ты прыходзіш з Паўночнай Краіны,
А з Табой – мірыяды сьняжынак.
Ты зьяўляесься так нечакана,
А з Табою – дажджы і туманы.

Ты бяжыш па азёрных хвалях,
Ветрык гімны Табе сьпявае.
Ты зьбіраеш у кошык расінкі,
Размаўляючы з кожнай травінкай.

Ты ля рэчкі кагосьці шукаеш
І у лесе кагосьці гукаеш…
А учора на вуліцы тлумнай
Я убачыла позірк Твой сумны.

О, чароўная, пекная Панна,
На каго ж Ты чакала ля храма?
А каго Ты у лесе гукала?
І ля рэчкі каго Ты шукала?

Для каго Ты зьбірала сьняжынкі?
А расінкі, туман і дажджынкі?
Да каго Ты па хвалях ляцела?
Зь кім сустрэцца так моцна хацела?

І прамовіла Панна: “ Пастой!
Я хацела сустрэцца з табой!.."

…Горад мірна драмаў пад дажджоў калыханку
І пад нашыя з Паннай размовы да ранку… :)

***

"...і хто прымусіць цябе ісьці зь ім мілю, ідзі зь ім дзьве..."
Вось я ўчора і пайшла… І якраз на "другой мілі" сустрэла Чалавека, які падарыў мне кнігу сьв.Людовіка-Марыі Грыньёна дэ Манфора “Трактат аб сапраўдным шанаваньні Найсьвяцейшай Панны Марыі”, а потым сказаў мне: “Зараз я табе нешта паведамлю, а ты ўяві сабе, што гэта да цябе Архангел Гаўрыіл прамаўляе.” Спачатку мне было сьмешна, але неўзабаве я зразумела, што чалавек знаходзіцца пад уплывам сапраўднага Натхненьня, і што сустрэліся мы не выпадкова, і “другая міля” не дарэмна была пройдзена… Дзіўныя шляхі Твае, Пане… :)

воскресенье, 21 марта 2010 г.

Пра вэрлібр :)

Вечар укрыў туманам
Ўсе недахопы і хібы.
Ходзіць па Менску Панна,
Тчэ для Паэтаў вэрлібры.

Тчэ са сьняжынак расталых
І з ручаінак хуткіх,
З думак філёзафаў сталых,
Зь сьмеху малой Анюткі.

Кожнаму - кужаль чароўны:
Лёгкі, танюткі, празрысты;
Белы, а мо' каляровы,
Мяккі, пяшчотны, іскрысты...

Вечар схаваў у паўзмроку
Ўсе нараканьні і крыўды.
Ходзяць па вулках Анёлкі,
Дораць Паэтам вэрлібры.


понедельник, 15 февраля 2010 г.

Кальварыя









1. Касьцёл
2 і 3 - помнік дзяўчыне, загінуўшай на Нямізе ў 1999 годзе

четверг, 28 января 2010 г.

четверг, 21 января 2010 г.

Мароз звычайны

Жыве ў пад'езьдзе на аконным шкле паміж 3-м і 4-м паверхам :)

Ліхтар, які вырас на галінцы дрэва



суббота, 16 января 2010 г.

четверг, 7 января 2010 г.

"Яно" :) Дадатак да ўчорашняга паста

Завіруха сьпявала засьнежанаму гораду вясёлыя калядкі, а стомлены горад драмаў, прымружыўшы рознакаляровыя вочкі – ліхтарыкі, і сьніліся яму дзівосныя сны…

Шчыльная сьнежная завеса крыху прыадчынілася, і з-за яе паказаўся доўгачаканы чырвона-жоўты трамвайчык. Я спадзявалася, што ён давязе мяне дадому і ўжо зайшла ў салён, але кіроўца акінуў мяне суровым позіркам і строга прамовіў: “Сьнегавікам знаходзіцца ў трамваі нельга! Прашу Вас неадкладна пакінуць вагон, узяць у рукі мятлу, адзець на галаву вядро ды й стаяць сабе ціхенька на тым месцы, дзе Вас паставілі, пакуль ня прыйдзе вясна…” Я нават паказала яму білет, але кіроўца аказаўся непахісным… “О, Нябёсы…”, - прамовіла я, узьняўшы вочы ўгару і… убачыла там вось гэты “цуд”, які завіс прама над цэнтрам соннага гораду. А людзі навокал сьпяшаліся дадому і ніякага цуду, за выключэньнем сьнегавіка з фотаапаратам, які пяліўся ў халоднае шэрае неба, упарта не заўважалі. А “цуд” быў падобны на чароўны касьмічны карабель. Ён пераліваўся ўсімі колерамі вясёлкі, а ягоная верхавіна нагадвала вежу гатычнага храма, і яе ўпрыгожвалі шматлікія залатыя каталіцкія крыжы…

Вартаўнік у бліжэйшым адміністратыўным будынку ажно прыліп да аконнага шкла, пытаючыся зразумець, што я там так доўга фатаграфую. Неўзабаве падцягнуліся і тры цікаўныя міліцыянты.. “Цуд” быў зусім побач… Але яго ніхто не заўважаў… :)