понедельник, 29 марта 2010 г.
среда, 27 января 2010 г.
З бугальтарскага форума :)
Калі начальнік казаў аб старце праекту “Белая зарплата”, я думаў, што цяпер па бугальтэрыі будзе праходзіць столькі, колькі мы атрымліваем. Але ж я ніяк не чакаў, што мы будзем атрымліваць столькі, колькі праходзіла па бугальтэрыі…
***
У спрэчцы апошняе слова заўсёды за спадарыняй. Усялякае сказанае спадаром пасьля гэта слова лічыцца пачаткам новай спрэчкі.
четверг, 26 ноября 2009 г.
Неўзабаве Сьвята... :)
Душэўны чалавек... :)
пятница, 16 октября 2009 г.
Тое-сёе пра Бугальтара :)
Бугальтар – гэта не прафэсія, не арыентацыя, не нацыянальнасьць і не зьняважлівая мянушка. Гэта – цяжкая форма разумовай паталёгіі, якую можна пасьпяхова выкарыстоўваць у гаспадарчай дзейнасьці.1. Да выбару бугальтара трэ’ падыходзіць вельмі сур’ёзна, бо пазбавіцца ад яго потым будзе практычна немагчыма.
2. Бугальтар – не Муму. Ён тоне толькі разам зь Герасімам.
3. Добры бугальтар мусіць пахнуць каваю, цыгарамі і кампутарам.
Асноўныя супрацьпаказаньні пры выкарыстаньні бугальтара.
1. На бугальтара нельга крычэць – ён можа замкнуцца, сысьці ў сябе і вярнуцца адтуль разам з супрацоўнікамі кантралюючых і праваахоўных органаў.
2. З бугальтарам нельга “сводить счёты”. Нельга таксама зводзіць зь ім кампутар, стэплер, нажніцы, электрычныя прыборы і колючыя прадметы.
3. Бугальтара нельга карміць з рук у сэзон справаздачаў – ў гэтую пару года ён не разумее, дзе заканчваецца ежа і пачынаюцца рукі.
4. Бугальтару нельга затрымліваць зарплату – возьме сам і нашмат болей.
5. Да бугальтара нельга праяўляць чалавечыя пачуцьці – іначай ён адчуе сябе чалавекам і перастане быць бугальтарам :)
(Расейскі варыянт тэксту знаходзіцца на бугальтарскім форуме)
понедельник, 5 октября 2009 г.
Настрой
Хочацца марыць аб чымсьці незямным і ўзвышаным, а трэба думаць аб заўтрашняй сустрэчы са злосным падаткавым інспэктарам:( Вось яно, рэальнае, зямное і ня надта радаснае жыцьцё баларускага бугальтара...А айцец-манах А. сказаў: "Ну ня ўсім жа ў кляштары сядзець. Трэба ж камусьці і "бугалтэрыць"..." А чаму менавіта мне трэба? Невядома...
понедельник, 14 сентября 2009 г.
Там, дзе нас няма...
Я адчыняю вакно. У пакой адразу ж
урываецца браце-вецер. Ён гартае часопіс “Галоўны бухгальтар”, затым – абаротна-сальдавую ведамасьць, і, напэўна, атрымаўшы наймацнейшы стрэс ад убачанага і прачытанага, хуценька накіроўваецца ў бок канапы і адразу ж там засынае. Усьлед за ветрам у пакой залятае матылёк – шакаляднік. Ён уладкоўваецца на агромістым дапаможніку па бугальтарскаму ўліку, расфарбаваным у бэзава-жоўтыя колеры, думаючы, напэўна, што знайшоў клюмбу з браткамі (добра, што матылькі ня ўмеюць чытаць :) Адразу за матыльком у пакой павольна ўплываюць самавітыя бела-шэрыя аблокі. Адно зь іх завісае прама над кампутарным сталом і ціха шэпча мне на вушка:
- А хочаш, мы забярэм цябе з сабой?
- Куды? – зьдзіўлена пытаюся я.
- Туды, дзе жыве вецер, матылькі і аблокі, і дзе няма бугальтарскага ўліку, - адказвае, падміргваючы, воблака… :)
понедельник, 31 августа 2009 г.
Мэтад падвойнага запісу :)
