Показаны сообщения с ярлыком Заслаўе. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Заслаўе. Показать все сообщения

воскресенье, 25 октября 2009 г.

Ізноў пра Заслаўе

Мяне цягне ў гэты горад нібыта магнітам... А адна мясцовая жанчына сказала мне: "Гэта Вас Рагнеда сюды кліча..."

суббота, 24 октября 2009 г.

Маці Божая Заслаўская

Cёньня у м. Заслаўе ў касьцёле Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі адбылося ўрачыстае асьвячэньне абраза Маці Божай Каралевы Анёлаў. Цяпер у заслаўскіх вернікаў ёсьць "свая" апякунка - Маці Божая Заслаўская.

Абраз зьмешчаны ў галоўным алтары касьцёла. А напісаны ён у 1900 годзе і зьяўляецца копіяй карціны францускага мастака Вільяма Бугро, які жыў напрыканцы ХІХ пачатку ХХ стагоддзяў.

Урачыстую Імшу ў Заслаўі цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пад час імшы ён неаднаразова заклікаў вернікаў да радыкалізму... Эвангельскага...






воскресенье, 20 сентября 2009 г.

Заслаўе. Домік, прывязаны да неба

На 1-м фотаздымку: анёлы спусьціліся зь неба на беласьнежных пушыстых вяровачках, уладкаваліся на даху доміка, крыху пагрэліся пад лагодным верасьнёўскім сонейкам, абмеркавалі апошнія навіны - і нябесныя, і зямнныя, а потым абкруцілі вяровачкамі комін і прывязалі домік прама да неба - каб ён нікуды ад яго ня ўцёк... :)
***
На доміках вісяць шыльды, на якіх напісана, што яны пабудаваныя напрыканцы ХІХ - пачатку ХХ стагоддзяў, зьяўляюцца помнікамі архітэктуры і ахоўваюцца дзяржавай.

Заслаўе. Калі на зямлю апускаецца ноч...

Калі на зямлю апускаецца ноч і ў вокнах утульных домікаў запальваецца бурштынавае сьвятло, чароўны мастак, які спрадвеку жыве ў вежы Кальвінскага збору, выходзіць прагуляцца па ціхіх бязьлюдных вулачках старажытнага гораду. Напэўна вы спытаеце, а што ж ён робіць днём? – А днём мастак стаіць за мальбэртам і малюе чароўныя Сны аб Заслаўі. Для каго? – Для ўсіх, хто жадае іх бачыць. І для вас намалюе таксама, калі вы яго аб гэтым папросіце... А сны ў мастака атрымліваюцца вельмі-вельмі прыгожыя. Чаму? – Таму што яму ніхто не замінае іх маляваць. Суровая праваслаўная манашка кожны божы дзень дзяжурыць ля ўваходу ў вежу і нікога й блізка туды не падпускае, аберагаючы спакой мастака, а заадно – і ўсе таямніцы ягонага жыцьця і творчасьці… :)







вторник, 8 сентября 2009 г.

Вечар у Заслаўі (частка 3)

На 1-4 фотаздымках - касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі.

На 5-м фотаздымку - дамок ля станцыі.




Вечар у Заслаўі (частка 2)

На 1-м фотаздымку - карціна Яўгенія Ціхановіча "Беларускі этнаграфічны музэй", 1975г. Варта зазначыць, што калі Заслаўскі Кальвінскі збор быў музэем, у ягонай вежы жыў прывід. Ён вельмі любіў пастаяць у задуменьні ля вокнаў вежы, ўпрыгожаных у той час мэталічнымі рашоткамі з выяваю Пагоні, палюбавацца Менскім морам і навакольнымі краявідамі, а таксама паглядзець, што робіцца ў сталіцы :)

На 2-м і 3-м фотаздымках - Кальвінскі збор зблізку і здалёк.

На 4-м і 5-м - мэханічны млын і гаспадарчая пабудова побач зь ім.

На 6-м - дызэльны рухавік для млына, зроблены ў 1927г. у Варшаве. Падобны рухавік выкарыстоўваўся на Заслаўскім млыне ў 30-40-х гадох. А за ім у далечыні красуецца, нібыта грыб-чырвонагаловік, Кальвінскі збор.

На 7-м - хата завозьнікаў. Калісьці тут адпачывалі тыя, хто прывозіў памалоць зерне.

понедельник, 7 сентября 2009 г.

Вечар у Заслаўі (частка 1)

А вось што робіцца зусім непадалёку ад Менску:

На 1-м фотаздымку - імчыць над Заслаўем старажытная Пагоня. Вецер даносіць пераможныя крыкі вершнікаў. Вось чыйсьці конь зачапіўся срэбнаю падковаю за залаты царкоўны крыж. Іскры пасыпаліся на зямлю і ператварыліся ў рознакаляровыя кветкі. Вершнікі ўзьняліся над хмарамі і зьніклі ў блакітных нябёсах.

На 2-м фотаздымку - Кальвінскі Збор (цяпер гэта праваслаўная царква). А ў далечыні бачны касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі.

На 3-м - стары касьцёл і "маладая" восень.

На 4-м - чырвонаармейцы наступаюць :) Процьма такіх жукоў апанавала два вялізных дрэвы, што растуць ля касьцёла.

На 5-м - Заслаўскі музэй.

На 6-м - жылы дом у цэнтры горада.

На 7-м - баршчавік на Замчышчы.