Показаны сообщения с ярлыком Іслам. Показать все сообщения
Показаны сообщения с ярлыком Іслам. Показать все сообщения

пятница, 3 сентября 2010 г.

понедельник, 28 сентября 2009 г.

Ізноў пра спадара Ali Dafer Alshehri

Падобна на тое, што ісламскі шпіён, пра якога я пісала раней, узяўся за мяне вельмі сур'ёзна :) І ня толькі за мяне. У чарговым ягоным лісьце можна ўбачыць цэлы сьпіс такіх жа «ахвяраў», як і я. Аказваецца, ён жыве ў Саудаўскай Аравіі. Даслаў мне некалькі фотаздымкаў. Толькі ня ведаю, ці сваіх, ці мо' Саудаўскага караля. Бо вось жа на адным зь іх ён вітаецца з Баракам Абамам. У лісьце ёсьць таксама і некалькі даволі прыгожых паштовак, але я асьцерагаюся іх тут выкладаць, бо яны падпісаныя па-арабску, і не вядома, аб чым там вядзецца…

***

Ксёндз учора тлумачыў, што каталікам варта шукаць дыялогу з прадстаўнікамі іншых рэлігіяў. Але ж дзеля гэтага не пашкодзіла б ведаць ня толькі беларускую, але і ангельскую мову. А я, на жаль, яе ня ведаю.

воскресенье, 13 сентября 2009 г.

Ісламскі шпіён :)

У мой блог пранік ісламскі шпіён Ali Dafer Alshehri :)

Ён перагледзеў усе мае фотаздымкі з касьцёламі ды цэрквамі, а потым вырашыў навярнуць мяне ў мусульманства. Дзеля гэтага спадар Ali даслаў на мой е-mail ліст з адпаведным музычным суправаджэньнем , у якім напісаў, што любіць мяне (але ж ня ў духу перадапошняй энцыклікі сьв.Айца, а ў духу Карана :) і што я змагу стаць шчасьлівай толькі тады, калі прыму іслам… У лісьце таксама ёсьць спасылкі на адпаведныя мусульманскія блогі і сайты. Вельмі прыгожыя, дарэчы…

Як на мой погляд, дык навяртаць тых, хто ўжо навернуты – занятак ня надта добры. Напрыклад, я, калі сустракаюся з мусульманамі, ці іудзеямі, ці прадстаўнікамі іншых рэлігіяў, такога сабе не дазваляю.

Але я перакананая, што калі б усе хрысьціяне (ў тым ліку і я) жылі сапраўды па-хрысьціянску, то ў сьвеце ўжо не засталося б ніводнага бязбожніка і ніводнага прадстаўніка іншай рэлігіі…