
На фотаздымках - сучасная каталіцкая архітэктура: касьцёл Маці Божай Фацімскай у Баранавічах. Вечар.
На апошнім фотаздымку - спэцыяльны пакойчык для бацькоў зь немаўляткамі. У сучасных касьцёлах прадугледжана нават такое...






Пад штандар бел-чырвона-белы запрашае Ісус беларусаў... Памажы мне, Божа, быць сьмелай, быць свабоднай ад страхаў, спакусаў...
Навокал адны халерыкі… А што ж рабіць няшчаснаму мэлянхоліку ў такім атачэньні? Невядома… 
Затое трэцяя частка падарожжа атрымалася вельмі сумнай. Калі я вярталася ў Менск, у вакно электрычкі нехта кінуў камень (ня ў тое, ля якога я сядзела, але побач). Хлопцу, які ля яго драмаў, дзякуй Богу, нічога не пашкодзіла. А ў вагоне былі міліцыянты. Яны адразу ж патэлефанавалі ў Аляхновічы (бо камень шпурнулі менавіта ў тых мясьцінах) і склалі пратакол, а таксама запісалі паказаньні і адрасы сьведкаў. Міліцыянты сказалі, што на чыгунцы такое часта здараецца, і бывае, што людзям нават разьбівае галаву ды твар...
Учора езьдзіла я ў Смаргонь. Выбралася з хаты так, каб пасьпець на імшу на 18 гадзінаў у тамтэйшым касьцёле, а заадно там жа і паспавядацца. Спачатку даехала электрычкай да Маладэчна, а там перасела на дызэль, які ідзе да Гудагаю. Выйшла на станцыі ў Смаргоні, агледзелася - а касьцёла нідзе і не відаць. Я тады спытала ў мясцовай кабеты, як мне да яго дабрацца. Кабета, убачыўшы мяне, вельмі ўзрадвалася, бо падумала, што я манашка :) Аказалася, што іхнюю сястру Агату пераводзяць у Ліду, а на ейнае месца мусіць прыехаць іншая сястра. Вось 
кабета і прыняла мяне за яе :)
Да касьцёла мы паехалі на аўтобусе. Спадарыня (яе завуць Франя, альбо Франьцішка) вырашыла набыць мне ў якасьці падарунка квіток :) і нізавошта не пажадала ўзяць за яго грошы. Вось такія файныя людзі жывуць у Беларусі :)
Смаргонскі касьцёл цяпер зачынены на рамонт, таму набажэнствы адбываюцца ў Каталіцкім моладзевым цэнтры (араторыі), які ўражвае і сваімі памерамі, і абсталяваньнем.
Вось тут малады чалавек пытаецца, хто якія гадзіньнікі носіць: http://pustasloy.livejournal.com/221394.html
Я вось у сувязі з падзеямі ў Івянцы ўспомніла сустрэчу Папы Рымскага Яна Паўла ІІ з моладзьдзю, якая адбывалася 6-10 верасьні 1995г. у Loreto. Тады нашая беларуская дэлегацыя ішла пад бел-чырвона-белым сьцягам - і для ўсіх гэта было цалкам натуральным. А італьянцы паталіся:
Учора паехала на Сьвята паэзіі ў Ракуцёўшчыну, а па дарозе вырашыла зайсьці ў Красьненскі касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, каб пабыць на Нядзельнай імшы. Набажэнствы ў ім адпраўляліся нават у тыя часы, калі ў Менску не засталося ніводнага адчыненага для вернікаў каталіцкага храма . Таму многія каталікі зь Менску прынялі сакрамэнт хросту менавіта ў гэтым касьцёле.
Ксёндз там вельмі файны: добразычлівы, адкрыты, з гумарам. Я ўжо адчула гэта нават тады, калі размаўляла зь ім па тэлефону :)
***
На фотаздымках вы можаце ўбачыць Красьненскі касьцёл "сьпераду" і "ззаду" :), а таксама ксёндза Андрэя зь ягонай паствай і катэхета пана Станіслава, дзякуючы якому дзеткі становяцца такімі разумнымі :) ***
А ў Ракуцёўшчыну я трапіла, калі там ужо ўсё заканчвалася. Фотаздымкі выкладу крыху пазьней.
***
Аказваецца, няма чаго выкладаць... Але я не шкадую, бо ў касьцёле сапраўды ўсё было вельмі файна - напэўна, нашмат лепей, чым на Сьвяце... :)