суббота, 20 июня 2009 г.

Душы




Гэты сьціплы драўляны крыж-страла стаіць у Менску ў Парку Чалюскінцаў. На ім напісана, што ў гэтым лесе ў 20-30-х гадох зьнішчалі бязьвінных людзей. І з тых часоў душы і ахвяраў і катаў просяць нас аб малітве. І нават ксёндз сказаў, што нам усім трэба прыходзіць маліцца ня толькі ў Курапаты, але таксама і сюды. Я дакранаюся да крыжа і адгаворваю Анёл Паньскі. Здаецца, што страла вось-вось адарвецца ад зямлі і паляціць у блакітную бясконцасьць. Ці знайшлі душы ахвяраў супакой у Небе? Ці прабачылі яны сваім кАтам? Ці прабачыў кАтам Пан Бог?.. У сэрцы цепліцца надзея, што цяпер ужо і адны і другія знаходзяцца "...ў месцы сьветлым, месцы радасным, месцы спакойным, дзе няма ні болю, ні сьлёз, ні цярпеньняў, але жыцьцё вечнае..." Амэн...
***
Мне ўсё ж такі вельмі хочацца верыць, што ў пекле нікога няма...

6 комментариев:

  1. Калі я ў свой час даведаўся пра гэта,дык адразу адпала ахвота цешыцца у гэтым парку.І такіх месцаў, дзе раней кагосьці забівалі ці раней былі могілкі, ў Менску шмат.Дзякуючы нашым уладам людзі і дагэтуль ходзяць ў Чалюскінцы вяселіцца і нават не здагадваюцца пра тое.А яшчэ чуў, маўляў, гэта было даўно, дык што цяпер і ў парк не хадзіць? А вось дзе крыж ня ведаю, калі ласка ,патлумачце дзе яго шукаць. Сяржук.

    ОтветитьУдалить
  2. Каб адшукаць Крыж, трэба зайсьці ў Парк з боку Праспэкту, дайсьці да цэнтру, павярнуць налева і калі ўжо будзе блізка агароджа, то з правага боку Вы якраз і ўбачыце Крыж. Таксама можна арыентавацца па ўказальніках на Брацкія могілкі, бо Крыж знаходзіцца непадалёку ад іх. Ну і, натуральна, пра Крыж можна спытаць у паркавых прыбіральшчыкаў, бо яны заўсёды ўсё ведаюць.
    ***
    Часам можна ўбачыць, як на лавачках непадалёку ад Крыжа сядзяць людзі і пьюць піва ды лаюцца матам. А тое, што побач спачываць нябожчыкі, іх абсалютна не бянтэжыць. Вось такая нашая сучасная культура, на жаль...
    ***
    Раней 29 чысла кожнага месяца тут праводзіліся акцыі (такія жа, як і ў Курапатах). А цяпер не праводзяцца. Напэўна, арганізатарам не хапае "духу, руху ды зуху"... Але трэба маліцца - гэта самае галоўнае.

    ОтветитьУдалить
  3. Згідна , гарна публікація, і важлива тема, думаю Агнешка дуже права. молитва з упокій невинно померлих душ, ось що головне.

    ОтветитьУдалить
  4. А калі прайсьці на другі бок парку, там ад пачатку 70-х знаходзіцца шпіталь МВС. Яго асобны корпус прызначаны для карнікаў-ветэранаў гэтае структуры. І каты, выйдучы на шпацыр, гулялі па мясьцінах сваёй дзейнасьці. Ды і сёньня яшчэ засталіся выканаўцы тых злачынаў. Але ж яны не пакараны і спакойна сканаюць у павазе ўлады і родных. Застаецца толькі спадзявацца на суд Божы...

    ОтветитьУдалить
  5. Я быў ў гэтым шпітале дзяржбясьпекі, калі раней працаваў на Медрэмзаводзе і магу засьведчыць якія там файныя былі умовы (1995-1998гг.)для ветэранаў-гэбістаў.Іх нават пыталіся - які сок яны хочуць на сьняданак і гэта у тыя часы, калі усім астатнім больніцам і паліклінікам бракавала (дый цяпер ня лепей)сродкаў на самае неабходнае.Але ж гэта гэбэ!Сапраўды невядома пра што яны думаюць на шпацыры, але стоадсоткава не пра забітых - яны ж не вінаваты, яны проста выконвалі загад, бо у адваротным выпадку яны проста з'ехалі б з глузду.

    ОтветитьУдалить
  6. Akurat na netuju temu materyjał:
    "Kamaroŭka: pieršyja (?) Kurapaty"
    http://suziralnik.livejournal.com/4009.html

    Adna z versijaŭ - što rasstrelnaja "Kamaroǔka", ab jakoj idziecca, mahčyma heta jość ciapierašni Park Čeluskincaǔ, adnoj z raniejšych nazvaŭ jakoha było "Kamaroǔski les".

    ОтветитьУдалить