Учора ў бальніцы мы размаўлялі з 46-гадовым праваслаўным мужчынам. Калі мы ўвайшлі ў палату, ён чытаў Біблію. Мужчына распавёў нам, што прыйшоў да Бога ўсяго толькі тры гады таму. Але, нягледзячы на гэта, неўзабаве высьветлілася, што ён шмат чаго ведае, бо прачытаў шмат духоўнай літаратуры, і цікавіцца ня толькі праваслаўем, але і каталіцтвам. Мы зь ім нават пра сьвятую Тэрэзу Авільскую амаль паўгадзіны размалялі (праўда, гаварыў у асноўным ён, бо ведаў пра яе нашмат больш, чым мы :) Напрацягу ўсёй размовы мужчына трымаўся вельмі-вельмі сур'ёзна. А калі мы спыталі ягонае імя і сказалі, што будзем за яго маліцца, ён прыязна ўсьміхнуўся нам ды сказаў:
- Ну-ну, памаліцеся за мяне хоць вы зьлева направа... Дзеля разнастайнасьці... А то ж усе сваякі і сябры моляцца за мяне толькі справа налева... Мо' якраз вашай малітвы мне і не хапае... :)
***
За мужчыну мы, канечне, памаліліся, і спадзяемся, што ён неўзабаве выздаравее. А пра сьвятую Тэрэзу Авільскую я сёньня амаль дзьве гадзіны чытала. Цікава... :)

Комментариев нет:
Отправить комментарий