среда, 24 июня 2009 г.

Легіянэр, будзь гатовы да ўсяго!..

Нейкае дзіўнае заданьне ў нас было гэтым разам... Пачалі мы размаўляць з маладой жанчынай-псыхолягам, а яна нам і кажа: “Я то царкву наведваю. І нават у споведзі калі-нікалі бываю. Але хачу заўважыць, што ўсе нашыя храмы маюць ярка выражаную фаласападобную архітэктуру (тут жанчына пачала вельмі падрабязна апісваць нам архітэктурныя дэталі культавых пабудоваў), і ўсім сваім выглядам рэклямуюць моц мужчынскага пачатку. А сьвятарамі ў іх служаць вельмі няўпэўненыя ў сабе мужчыны. І кампэнсуюць яны сваю няўпэўненасьць тым, што хаваюць сваё сапраўднае аблічча пад маскай сьвятасьці. А вернікі (таксама ў большай сваёй частцы людзі закамплексаваныя і няшчасныя) глядзяць на іх зь вялікай пашанаю, зьвяртаюцца за парадамі, цалуюць ім ручкі, выстройваюцца ў чэргі за пасьвянцонай вадой і г.д. І сьвятары такім чынам заспакойваюць сваю няўтольную прагу валадараньня над людзкімі душамі…” Добра толькі, што гэтая жанчынка перад тым, як пачаць размову, прынесла зэдлікі і прапанавала нам зь сястрой на іх сесьці… :) Аказваецца, што і такое вось даволі незвычайнае перапляценьне паганства з хрысьціянствам можна сустрэць у Менску ў наш час… Але мяне больш за ўсё зьдзівіла вось што: ну ладна, за савецкім часам у нас “не было сэксу”, дык ён мог тады прымроіцца чалавеку дзе заўгодна і ў чым заўгодна (ад недахопу). Ну дык а зараз жа зусім іншая сытуацыя… Зараз жа ўсё наадварот… Але… Адны людзі прыходзяць у храм дзеля таго, каб сустрэцца з Панам Богам, падмацавацца духоўнаю ежаю, павучыцца сьвятасьці. Іншыя - каб пасядзець ў цішыні, палюбавацца іконамі, паслухаць сьпевы і музыку. А некаторыя, зайшоўшы ў хрысьціянскі храм, насамрэч чамусьці апынаюцца прама на паганскім капішчы… Чаму так?..

***

Я сама, напэўна, таксама, шмат на што маю блізкія да паганскіх погляды. Таму нікога ў гэтай зацемцы не асуджаю, і нікога не апраўдваю… А проста хачу разабрацца, што да чаго… :)

***

Хацела што-небудзь адшукаць на гэтую тэму ў сеціве, і знайшла вось гэты цікавы артыкул:

http://media.catholic.by/nv/n20/art9.htm

2 комментария:

  1. Погляды гэтай жанчыны-псіхоляга на маю думку моцна звязаныя з вучэньнем Фройда, якога гэтыя псіхолягі вельмі шануюць. Адсюль і такія паралелі: фаласы, комплексы і г.д. Можа нешта у гэтым і ёсьць, але ж жанчына маладая і ў яе ёсьць час ,каб праз веру ў Пана Бога пераасэнсаваць сваю вельмі прастую тэорыю.

    ОтветитьУдалить
  2. Мы з-за гэтай дзеўкі ледзьве не пабіліся на Легіёне (вобразна кажучы :) Бо некаторыя легіянэры вырашылі, што зь ёй увогуле ня варта было размаўляць. Але потым мы ўсе разам памаліліся за яе. Бо гэты чалавек насамрэч шукае Бога. А такі пошук не заўсёды бывае лёгкім ды простым.

    ОтветитьУдалить