А з БэХаДэшным катом і сапраўды ня ўсё так адназначна... Я вось падазраю, што па іхняй сьцяне гуляе ня кот Баюн, а кот Варгін... Ну, вы ж, напэўна, чыталі "Шляхціца Завальню" Яна Баршчэўскага?.. Ой... А мо' і таго горш... Варгін - гэта яшчэ палова бяды... Мо' гэта ўвогуле ўсім нам добра вядомы беларускамоўны кот Партызан (палітычна адукаваны і маральна ўстойлівы :), які разам з Паўлам Севярынцам адбываў "хімію" ў Малым Сітне, шмат чаму там навучыўся і стаў сапраўдным "адмарозкам" :)... І я не зьдзіўлюся, калі гэты занадта "прасунуты" ва ўсіх напрамках кот-адмарозак неўзабаве перастане маўчаць, раскрые сваю рыжую пашчу і на ўвесь раён пачне крычэць: "Жыве Беларусь!" І не сумняваюся, што ў адказ мы тут жа пачуем: "Жыве з Богам!" І аднаму толькі Богу вядома, куды гэты "сьвядомы" паласаты кот можа нас усіх завесьці... :)
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Ну... а можа Вы занадта добра думаеце? Вось асабіста мне, калі я гляджу на сайт БХД і іх расейска-пратэстанскія настроі (беларуская там толькі афарбоўка і некаторыя ідэяалітсты), узгадваецца кот з "Масьцера і Маргарыты"...
ОтветитьУдалитьАле ж Вы ў хрысьціянскам імпэце забыліся яшчэ аднаго ката - "Чорнага Ката" гэнерала Міхала Вітушкі... Але той "Кот" быў непахісна беларускі і пераважна праваслаўны (аб каталіцкіх капэлянах ніхто не піша, яны АК падтрымлівалі; пратэстанты - дык тых наогул не было). Палову БХДэшнікаў з ліку талерастаў і расейскаскіраваных той кот адразу ж парваў...
Калісьці менавіта Кот Бегемот з Булгакаўскага "Майстра і Маргарыты" (ды і ўся астатняя ягоная кампанія) заахвоцілі мяне пачаць вывучаць Біблію...
ОтветитьУдалить