14 траўня а 18-00 у капліцы Сьвятога Арханёла Міхала адбылося чарговае спатканьне Менскай суполкі Франьцішканскага Ордэну Сьвецкіх, створанай пры парафіі сьвятога Франьцішка (Менск, Уручча, Капуцыны). Спатканьне праводзілі айцец Алег Шэнда і брат Яраслаў Крыловіч.
Пасьля цэлебрацыі Сьвятой Імшы бр. Яраслаў азнаёміў прысутных зь біяграфіяй сьв. Франьцішка паводле сьв. Бонавэнтуры. На разгляд былі прадстаўленыя дзьве тэмы:
1. Любоў сьв. Франьцішка да малітвы.
2. Дар прароцтва.
У эпоху сьв. Франьцішка людзі вельмі цанілі Збаўленьне і ня так цяжка ўспрымалі жыцьцёвыя пакуты і выпрабаваньні. Яны больш баяліся Суда Божага, чым сьмерці, і вельмі радаваліся, калі чалавек паміраў пакаяўшыся.
У сваіх прароцтвах сьв. Франьцішак казаў братам толькі тое, што магло б ім быць на карысьць. Ён любіў маліцца ў самоце, наскрозь бачыў людзкія сэрцы і валодаў дарам ацаленьня ды выпраўленьня.
***
Аказваеца, што сьвятым Франьцішкам захапляецца нават і былы прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін. Вось гэтае ягонае выказваньне я знайшла ў сеціве:
- Трэба проста сумленна працаваць. Кожны дзень, як сьвяты Франьцішак, матычыць свой невялічкі ўчастак - і удача абавязкова прыйдзе. Прэзыдэнт РФ У.У.Пуцін.
(Спадзяюся, што да нашага "ўчастку" ён са сваёй матыкай ужо не дабярэцца?.. :)

Комментариев нет:
Отправить комментарий