среда, 10 июня 2009 г.

Беларуская хрысьціянска-дэмакратычная сьцяна :)


Вось яна, чароўная Сьцяна БХД з сапраўдным хрысьціянскім катом Баюном у цэнтры кампазыцыі (па стану на 10.06.2009г. 12-30 p.m), да стварэньня якой прыклалі свае рукі прадстаўнікі ўсіх трох хрысьціянскіх канфэсыяў. Праўда, адзін з гэтых прадстаўнікоў (я :) свае рукі ні да чога не прыкладваў, а проста назіраў за тым, што адбываецца і стараўся маральна падтрымаць удзельнікаў акцыі, прыдаючы свайму твару як мага больш пазытыўны выгляд :)

3 комментария:

  1. Дзякуй спн.Марыне за падтрымку а яшчэ за добры здымак.Бо ранейшыя былі ня сонечныя і ня так радавалі вочы.Вельмі цікавы Ваш блог. буду чытаць па магчымасьці. можа чамусьці і навучуся.Сяржук.

    ОтветитьУдалить
  2. М-да... Ніколі не думаў, што сымбалям хрысьціянства (ці адным з сымбаляў) зьяўляецца кот, качкі альбо васылёк, што расьце на дрэве :). Гэтак ўсё паказвае і на дзівацка-вар'яцка-паганскі самой сучаснае БХД.
    Але асабліва ўражае калючы дрот над сьцяной... Як на мяне, грэшнага, "сьцяна БХД" - гэта сымбалічная сьцяна, што адгарожвае бхдэшнікаў ад ісьцінага хрысьціянства і (калі ўлічваць колькасьць рускамоўных камэнтароў на іх сайце і некаторых дзеячаў-пратэстантаў) ад сьвядомай беларушчыны.

    ОтветитьУдалить
  3. Не магу пагадзіцца з тым, што выява ката нейкім чынам характэрызуе БХД.Гэта усяго толькі дзіцячы малюнак жывёліны для малых,што корпаюцца ў пясочні.А спадару раю паудзельнічаць у якімсьці мерапрыемстве БХД, каб пераканацца, што беларуская мова пануе сярод бхдэшнікаў.Наконт тэмаў для аздабленьня - выслухаем ўсе прапановы.Вар'ят Сяржук.

    ОтветитьУдалить