понедельник, 11 января 2010 г.
Бобрык, Сідар і Жучка :)
Успомніла, як мы са школьнымі сяброўкамі ўрокі прагульвалі… У Дзіны (Жучкі) бацькі зранку сыходзілі на працу, а яна заставалася ў хаце і пякла для ўсіх нас смачны пірог з брусьнічным варэньнем. А мы зь Ленай (Сідарам) тым часам ішлі ў краму і набывалі там сідр – слабаалькагольны напой зь яблыкаў, падобны да шампанскага, і разам з усім гэтым потым культурна адпачывалі ў Дзінінай хаце. Неўзабаве са школы вярталіся два Дзініных брата. Было весела… Мы былі харошымі дзеткамі... :)
Подписаться на:
Комментарии к сообщению (Atom)
Комментариев нет:
Отправить комментарий