На мінулым легіянэрскім заданьні Пан Бог накіраваў нас з братам Генадзем у госьці да вясёлага беларускамоўнага праваслаўнага спадара Аляксандра. Мужчына напачатку распавёў нам, як ён у дзяцінстве разам са сваімі сябрамі зьдзекаваўся зь вясковага бацюшкі і зь іншых праваслаўных вернікаў.
У іхняй вёсцы была царква, а непадалёку ад яе жыў прыежджы дзядзечка-інвалід. Дзядзечка быў вельмі веруючым чалавекам і меў вялікае жаданьне ўвацаркавіць усіх мясцовых дзетак, а дзеткі тыя былі ўжо ўшчэнт сапсаваныя акцябрацкай, піянэрскай, камсамольскай ды партыйнай арганізацыямі. І вось чаму іх гэтыя арганізацыі навучылі: перад тым, як ісьці разам зь дзядзечкам у царкву на нядзельную службу, дзеткі накіроўваліся ў сад, у лес, на вясковую вуліцу і стараліся налавіць там, як мага больш, нічога дрэннага не падазраючых вясёлых вераб’ёў. А потым яны несьлі іх у царкву і там прама пасярод набажэнства выпускалі шчабечучых на ўсе галасы боскіх птушак на волю, а тыя ляцелі, радасна сьпяваючы, прама пад царкоўныя купалы… А яшчэ яны бралі з сабою камсамольскія значкі, і па дарозе ўпрыгожвалі імі сьпіну нічога не падазраючага дзядзечкі-інваліда, які ўсе свае намаганьні прыкладаў дзеля таго, каб зрабіць зь іх сапраўдных, практыкуючых праваслаўных вернікаў і прыстойных людзей. Ну а прыйшоўшы на Ўсяночную, дзеткі, стомленыя цяжкаю сялянскаю працаю, амаль адразу ж уладкоўваліся на лаўках, што стаялі ўздоўж царкоўнай сьцяны, і праз хвіліну пачыналі голасна храпці ды сапці , заглушаючы і хор, і сьвятара… Але ж, хто сьпіць – той ня грэшыць… :)
Спадар Аляксандр зь цягам часу пасталеў і з хлопчыка-гарэзы ператварыўся ў прыстойнага, сумленнага мужчыну, а за ўсе свае грахі шчыра пакаяўся. Сказаў нам, што бабулькі, як толькі ўбачаць яго ў царкве, адразу кажуць, што ён – Божы чалавек, і што Бог яго вельмі любіць. І пра цуды, якія ўчыніў дзеля яго Пан Бог, спадар Аляксандар нам таксама крыху распавёў. Аднойчы ён не пасьпяваў на цягнік, але Бог зрабіў так, каб цягнік спазьніўся амаль на паўгадзіны, і спадар Аляксандар усё ж такі пасьпеў на яго сесьці. А ў другі раз ён папрасіў Пана Бога, каб не было дажджу, бо яму трэба было пафарбаваць агароджу на могілках. І Бог разьвярнуў дажджавую хмару, якая завісла над вёскай, і накіраваў яе ў іншае месца – туды, дзе яна была сапраўды чаканаю і патрэбнаю… А намаганьні руплівага дзядзечкі-інваліда ўсё ж такі не прапалі дарэмна… :)

Комментариев нет:
Отправить комментарий