
На 1-м і 2-м фотаздымках - беларукія паштоўкі 1967 году.

На 3-м - паштоўка 1990 году. Чырвоны Касьцёл яшчэ без крыжоў. Яшчэ ўсё ў нас наперадзе...

На 4-м і 5-м - паштоўка 1992 году. Сьпераду - Савецкае шампанскае, а ззаду - крывіцкая (літоўская) Пагоня. Несумяшчальныя рэчы, між іншым. Ну не маглі яны доўга суіснаваць разам... Аніякім чынам... І неўзабаве беларусы выбралі "Савецкае"... А на Пагоню забыліся... Сталася тое, што мусіла стацца...

***

Гэты Новы Год, як і мінулыя, я сустракала на Залатой Горцы ў касьцёле сьвятога Роха: пад звон касьцёльных званоў, пад малітву бяз словаў аб самым-самым-самым запаветным, пад дабраславеньне Найсьвяцейшым Сакрамэнтам чатырох бакоў сьвету, пад віншаваньне айцом Юрыем кожнага ўдзельні імшы асабіста...
А ў гэты час на мабільнік прыйшла SMS-ка ад аднаго ЖЖ-сябра:
З Новым Годам!Жыве Касьцёл!Жыве Беларусь!Але мой адказ на яе чамусьці не дастаўляецца. Таму адкажу тут:
З Новым Шчасьцем! :)Жыве заўсёды!Жыве з Богам!***
Пане, вярні нам у новым годзе нашу Пагоню. І забяры ад нас усё савецкае... :)
***
Дарэчы, Пагоню ў Менску можна свабодна набыць у некаторых сувэнірных крамах ды аддзелах...
Комментариев нет:
Отправить комментарий