четверг, 21 января 2010 г.

Сьвятая Агнешка Рымская

21 студзеня – дзень памяці Сьвятой Агнешкі.
Агнешка (Агнэса) – гэта сьвятая рымская пакутніца, якая вытрымала шматлікія катаваньні і не адраклася ад хрысьціянства. У публічным доме, куды яе зьмясьцілі без адзеньня, яе прыкрылі адрослыя цудоўным чынам валасы і анёльскае покрыва. Знаны рымлянін, які зрабіў замах на яе гонар, асьлеп і неўзабаве памёр, але быў уваскрэшаны Агнешкаю. Полымя вогнішча не кранула яе, і яна загінула ад мяча. Культ Сьвятой Агнешкі ўсталяваўся ў Рыме ў IV стагодзьдзі. Ужо ў 350 гадох там існавала Базыліка, пабудаваная ў яе гонар. Атрыбут Сьв.Агнешкі – белае ягня (на лацінскай мове ягня –agnus). Дзень памяці – 21 студзеня. У гэты дзень асьвячаюць ягнятаў, воўна якіх ідзе на Арцыбіскупскі палій – дэталь літургічнага адзеньня Арцыбіскупа. Палій уяўляе сабою белую ваўняную стужку з чорнымі крыжамі, якая надзяваецца на плечы.

***

Адным ударам яна была абезгалоўлена, сьмерць прыйшла хутчэй, чым боль, і зьзяючая душа яе, стаўшы свабоднаю, паляцела на нябёсы, дзе анёлы сустрэлі яе, калі яна ішла па белай дарозе, што вядзе ў рай.

Комментариев нет:

Отправить комментарий